Талуанскі бальзам

Талуа́нскі бальзам — густая араматычная вадкасць, вылучаецца з надсечак кары вечназялёнага дрэва міраксілон. Гэтыя дрэвы растуць у Цэнтральнай Амерыцы — Калумбія, Перу, Венесуэла, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы — Аргенціна, Бразілія, Парагвай, Балівія.

Склад правіць

Утрымоўвае бензойную і карычную кіслоты ў свабодным стане (12-15 %) і ў выглядзе эфіраў (да 86 %), а таксама нязначныя колькасці эфірных алеяў і ваніліну.

Уласцівасці правіць

Вязкая маса бурага колеру са смалістым пахам. На паветры цвярдзее, утварае чырвона-бурую масу.

Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць