Уладзімір Ігаравіч Пяцігорац
Уладзімір Пяцігорац (нар. 12 красавіка 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Поўнае імя | Уладзімір Ігаравіч Пяцігорац | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 красавіка 1990[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2010 стаў асноўным брамнікам. Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года перайшоў у «Гарадзею».
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе стаў трэцім брамнікам. Свой адзіны матч у аснове правёў 7 ліпеня 2013 года супраць «Гомеля», у гэтым матчы прапусціў гол з чужой паловы поля ад Аляксандра Карніцкага.
У лютым 2014 года вярнуўся ў «Гарадзею»[4], дзе стаў другім брамнікам пасля Сімаса Скіндэрыса. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сезоне 2015 з’явіўся на полі толькі двойчы, абодва разы ў матчах Кубка Беларусі.
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і «Лідзе», але беспаспяхова[6][7]. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[8], дзе стаў асноўным брамнікам. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[9], аднак у лютым 2018 года вярнуўся ў каманду і неўзабаве падпісаў новае пагадненне[10]. Сезон 2018 пачынаў у дублі тарпедаўцаў, пазней стаў рэзервовым брамнікам, на полі з’явіўся ў адным матчы.
У сакавіку 2019 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з «Тарпеда»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12]. У складзе каманды чаргаваўся на полі з Сяргеем Туранком, дапамог бабруйчанам перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2020 года стала вядома, што брамнік пакідае «Белшыну»[13].
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[14]. Стаў асноўным брамнікам каманды, разам з ёй выйшаў у Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[15]. У першай палове 2021 года быў другім брамнікам «Спадарожніка» пасля Канстанціна Рудзянка.
У ліпені 2021 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[16]. У складзе каманды чаргаваўся з Данілам Сокалам, разам з «Арсеналам» трэці раз запар перамог у Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[17], пасля чаго некаторы час праходзіў прагляд у петрыкаўскім «Шахцёры». У лютым 2022 года пачаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[18]. Стаў другім брамнікам каманды, саступіўшы канкурэнцыю Уладзіміру Жураву. У лютым 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў магілёўскі клуб[19].
У сакавіку 2023 года стаў іграком «Мінска»[20]. У камандзе быў другім брамнікам пасля Аляксандра Нячаева. Пакінуў сталічны клуб у снежні 2023 года[21].
У лютым 2024 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама»[22]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[23].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2010 годзе выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021
Крыніцы
правіць- ↑ Vladimir Pyatigorets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vladimir_pjatigorets/
- ↑ Голкипер Владимир Пятигорец подписал контракт с жодинским «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by.
- ↑ Лучший бомбардир первой лиги перешел в "Городею" (руск.). football.by (20 лютага 2014). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец покинул "Неман", на просмотр приехал голкипер могилевского "Днепра" (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец и Ходенков на просмотре в "Лиде" (руск.). football.by (27 лютага 2016). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец, Алексиян, Шепетовский и Сапон стали игроками минского "Торпедо" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец покинул минское "Торпедо" (руск.). football.by (30 снежня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец вернулся в минское "Торпедо" (руск.). football.by (26 лютага 2018). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ УЛАДЗIМIР ПЯЦIГОРАЦ ПАКIДАЕ МIНСКАЕ “ТАРПЕДА” (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда».
- ↑ Пятигорец перешел в «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Пятигорец покинул "Белшину" (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец пришел в "Спутник" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ "Спутник" подписал контракт с Пятигорцем (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Владимир Пятигорец - игрок дзержинского «Арсенала» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Пятигорец и Васильев покинули "Арсенал" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Владимир Пятигорец - футболист Днепра (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (5 сакавіка 2022). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец расстался с "Днепром" (руск.). football.by (20 лютага 2023). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Пятигорец перешел в "Минск" (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ "Минск" объявил о расставании с Пятигорцем (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Вратарь "Минска" перешел в "Бумпром" (руск.). football.by (8 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Два игрока покинули "Бумпром" (руск.). football.by (18 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)