Фіялка ўзгоркавая
Фіялка ўзгоркавая[1] (Viola collina) — від травяністых раслін сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Расце ў Еўропе і Азіі. Этымалогія: лац.: collinus — «узгоркавы»[2].
Фіялка ўзгоркавая | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Viola collina Besser, 1816 | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьРасліна шматгадовая травяністая 4—9 см вышынёй у бяскветкавым стане, а пры плоданашэнні — да 20 см вышынёй. Карэнішча жоўта-карычневае, моцнае, тоўстае, шчыльна вузловае, вярхушка часта разгалінаваная, карані шматлікія, карычняватыя. Прылісткі падоўжана-ланцэтныя, доўга-махрыстыя. Лісце базальнае, зваротна-сэрцападобнае, часта апушанае. Кветкі бледна-фіялетавыя, пахкія. Чашалісцікі даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, 5—6 мм, узорыстыя і залозістыя. Пялёсткі бялёсыя на аснове. Плады — шарападобныякаробачкі.
Распаўсюджанне
правіцьЕўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Люксембург, Польшча, Швейцарыя, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія; Азія: Кітай, Японія, Карэя, Паўночная Карэя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія. Насяляе лясы, узлескі, гушчары, пашы, травяныя схілы, горныя даліны, зацененыя і вільготныя месцы; ніжэй 2800 м.
Ва Украіне расце на схілах, узлесках, зарасніках — у лесастэпе, зрэдку.. Расліна ўваходзіць у пералік рэгіянальна рэдкіх відаў, якія патрабуюць аховы ў межах Чаркаскай вобласці[3].
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьяшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка ўзгоркавая | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||
Галерэя
правіць-
Агульны выгляд
-
Кветка
Крыніцы
правіць- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Dictionary of Botanical Epithets (англ.) . Праверана 27 верасня 2017.
- ↑ Шевчик В. Л., Куземко А. А., Чорна Г. А. Список рідкісних видів судинних рослин, що підлягають охороні в межах Черкаської області // Заповідна справа в Україні. — 2006. — В. 12. — № 1. — С. 11–17.
Спасылкі
правіць- Germplasm Resources Information Network (GRIN) (англ.)
- Flora of China (англ.)
- Flora Europaea(недаступная спасылка) (англ.)
- Viola collina Besser (Фиалка холмовая) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)