Адкрыць галоўнае меню

Якаў Кірэевіч Мінін (22 красавіка 1922; в. Шарсцін, Рэчкаўская воласць(руск.) бел., Гомельскі павет, Гомельская губерня — 15 чэрвеня 1985, г. Масква) — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), маёр (1975).

Якаў Кірэевіч Мінін
Алея славутых ураджэнцаў Веткаўскага раёна - 1.jpg
Дата нараджэння 22 красавіка 1922(1922-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1985(1985-06-15) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 22 красавіка 1922 года ў вёсцы Шарсцін Рэчкоўскай воласці Гомельскага павета Гомельскай губерні[1]. У 1937 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1939 годзе — 3 курсы Гомельскага аўтамабільнага тэхнікума і Гомельскі аэраклуб.

У арміі з кастрычніка 1939 года. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у студзені 1943 — лютым 1944 — лётчык, старшы лётчык, камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Варонежскім, Стэпавым і 2-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Вялікалуцкай аперацыі(руск.) бел., ліквідацыі дземянскага плацдарма(руск.) бел., Харкаўскай аперацыі, Курскай бітве, Белгародска-Харкаўскай(руск.) бел., Кіраваградскай(руск.) бел. і Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі(руск.) бел..

Здзейсніў 104 баявых вылету на штурмавіку Іл-2(руск.) бел. для нанясення ўдараў па жывой сіле і тэхніцы праціўніка, у 19 паветраных баях збіў асабіста 3 і ў складзе групы 4 самалёты праціўніка.

За мужнасць і гераізм, паказаныя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года лейтэнанту Мініну Якаву Кірэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

У лютым 1944 года быў цяжка паранены, у выніку чаго на фронт не вярнуўся. У маі-снежні 1944 г. — камандзір звяна 129-й асобнай авіяцыйнай эскадрыллі сувязі (у Харкаўскай ваеннай акрузе(руск.) бел.), здзейсніў 88 вылетаў на лінію фронту на самалётах По-2(руск.) бел. і С-2(руск.) бел.. У студзені 1945 года скончыў Курсы вышэйшай лётнай падрыхтоўкі ГПФ(руск.) бел.. Са студзеня 1945 — лётчык 2-га транспартнага авіяцыйнага палка ГПФ. На самалётах Лі-2(руск.) бел. і С-47(руск.) бел. выконваў палёты на лінію фронту.

Пасля вайны служыў лётчыкам у ваенна-транспартнай авіяцыі(руск.) бел.. З верасня 1946 года старшы лейтэнант Я. К. Мінін — у запасе.

З 1946 года працаваў камандзірам карабля ў ГВФ: у 1-й авіятранспартнай групе ГВФ (ва Унукава(руск.) бел.), Узбекскім упраўленні ГВФ (1949—1950) і Усходне-Сібірскім упраўленні ГВФ (1950—1959); лётаў на самалётах Іл-12(руск.) бел. і Ту-104(руск.) бел..

У 1959—1961 — лётчык-выпрабавальнік Навукова-даследчага інстытута ГПФ; удзельнічаў у выпрабаваннях пасажырскіх самалётаў. У 1960 годзе на самалёце Ту-104Е ў якасці другога пілота усталяваў 6 сусветных авіяцыйных рэкордаў хуткасці. У 1960 годзе скончыў Курсы вышэйшай лётнай падрыхтоўкі ГПФ, у 1968 годзе — завочна 2 курса Акадэміі грамадзянскай авіяцыі(руск.) бел..

У 1961—1966 — камандзір карабля Маскоўскага транспартнага кіравання ГПФ, у 1966—1978 — камандзір карабля ў Упраўленні міжнародных паветраных ліній; лётаў на самалётах Ту-114(руск.) бел. і Іл-62(руск.) бел..

У 1978—1980 — загадчык лабараторыі кафедры хіміі і тэхналогіі змазачных матэрыялаў у Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці(руск.) бел..

Жыў у Маскве. Памёр 15 чэрвеня 1985 года. Пахаваны на Данскіх могілках(руск.) бел. у Маскве.

УзнагародыПравіць

ПамяцьПравіць

  • У сяле Шарсцін Гомельскай вобласці яго імя носіць школа, дзе ён вучыўся.
  • У горадзе Гомель на будынку былога аэраклуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

СпасылкіПравіць