Ян Янавіч Завіша
Ян Завіша (каля 1550 — 1626) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы лідскі (з 1593), ваявода мсціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).
Ян Янавіч Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
![]() Герб «Лебедзь» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Паўлавіч Сапега | ||||||
Пераемнік | Сымон Самуэль Сангушка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Нарбут | ||||||
Пераемнік | Пётр Дарагастайскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Аляхновіч | ||||||
Пераемнік | Яраслаў Лукомскі | ||||||
Нараджэнне | 1550 | ||||||
Смерць | 1626 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Завішы | ||||||
Бацька | Ян Завіша | ||||||
Жонка | Анастасія Трызна[d] | ||||||
Дзеці | Мікалай | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Трымаў Суражскае староства (з 1599).
ЖыццяпісПравіць
З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, першы сын Яна.
У 1609 фундаваў драўляны касцёл у імя Арханёла Міхала ў Белагрудзе Лідскага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязаннем праводзіць дзве штотыднёвыя імшы[1].
Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[2].
У шлюбе з Анастасіяй Трызнай меў сына Мікалая.
Зноскі
- ↑ Станіслаў Суднік. Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла // «Лідскі летапісец» № 42.
- ↑ Алена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 639. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.