Вераб’іныя

(Пасля перасылкі з Passeridae)

Вераб’іныя (Passeridae) — сямейства невялікіх аселых, радзей качавых, птушак з атраду Вераб’інападобныя (Passeriformes). Прадстаўнікі сямейства маюць кароткія ногі, многія перасоўваюцца па зямлі скачкамі.

Вераб’іныя

Дамавы верабей (Passer domesticus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Passeridae Illiger, 1811


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  553446
NCBI  9158
EOL  1627
FW  83786

Філагенетычнае становішча правіць

Часам вераб’іных аб’ядноўваюць з іншымі групамі з утварэннем новых сямействаў і таксонаў больш высокага рангу або разбіваюць сямейства на падсямействы. Раней вераб’ёў збліжалі з уюркамі (Fringillidae) на падставе знешняга падабенства, затым была даказана іх блізкасць да ткачыкамі (Ploceidae).

Да нядаўняга часу вераб’іныя лічыліся толькі адным з падсямействаў ткачыкавых (Ploceidae), цяпер большасць сістэматыкаў прызнаюць за групай ранг самастойнага сямейства.

У малекулярнай сістэматыцы сямейства Passeridae трактуецца найболей шырока: у яго ўключаны, апроч вераб’ёў, усе ткачыкавыя, Vidua, Estrilda, а таксама завірушкі (Prunella), сітаўкі (Motacilla) і конікі (Anthus), пры гэтым сямейства ўключае 386 відаў. Па малекулярных дадзеных, вераб’і аддзяліліся ад ткачыкавых не пазней за 35 млн гадоў таму, у міяцэне. У вузкім сэнсе ў сямействе налічваюць 3—8 родов з 33—38 і нават болей відамі.

Агульная характарыстыка правіць

 
Самец і самка Petronia petronia[1]
 
Дамавы верабей (Passer domesticus) — найбольш тыповы від, які даў назву ўсяму сямейству і атраду[2]

Вераб’іныя вельмі падобныя на ткачыкавых і шматлікіх уюрковых па вонкавым выглядзе, памерах, рацыёне, асаблівасцям біялогіі і паводзін, адрозніваючыся, аднак, асаблівасцямі будовы пад’язычнага апарата і рагавога нёба.

Адрозніваюцца ад уюрковых таксама тым, што маладыя птушкі змяняюць цалкам махавыя  (руск.) і рулявыя  (руск.) пёры ў першую ж восень пасля вываду. Маюцца формы, экалагічна і марфалагічна пераходныя паміж ткачыкамі і вераб’ямі.

Вераб’іныя, як правіла, з’яўляюцца сацыяльнымі птушкамі, многія віды якіх размножваюцца ў вялікіх калоніях, а большасць відаў у перыяд размнажэння аб’ядноўваюцца ў чароды.

Знешні выгляд правіць

 
Блізкі да дамавога вераб’я (Passer domesticus) палявы верабей (Passer montanus)[3]

Дробныя і сярэднія па велічыні птушкі шчыльнага целаскладу з магутнай конусападобнай дзюбай, прыстасаванай для лушчэння і драбнення насення. Для вераб’іных характэрны эгітагнатызм  (руск.) — тып будовы чэрапа, пры якім паднябенныя атожылкі сківічных костак, разрастаючыся і часткай пакрываючы пярэдні канец сашніка знізу, не зрастаюцца ні паміж сабой, ні з апошнім[4][5][6].

Даўжыня цела 10—20 см[7], маса да 40 г.

Крылы вострыя, хвост сярэдняй даўжыні, звычайна закруглены або абрэзаны прама, радзей выразаны вілачкай.

У афарбоўцы апярэння пераважаюць бурыя, рудыя, шэрыя і жоўтыя тоны, часам з чорнымі і белымі меткамі. У шэрагу відаў выяўлены палавы дымарфізм.

Прадстаўнікі сямейства маюць кароткія ногі, многія віды па зямлі перасоўваюцца скачкамі.

Арэал і экалогія правіць

 
Арэал дамавога вераб’я (Passer domesticus). Цёмна-зялёны — натуральны, светла-зялёны — пашыраны

Натуральны арэал ахоплівае ўсю Афрыку і большую частку Еўразіі. Хаваюцца ў зарасніках дрэў, кустоў, трыснягоў і г. д. Многія віды звычайна жывуць у сельскагаспадарчых раёнах, а для некаторых відаў населеныя пункты з’яўляюцца асноўным асяроддзем пасялення.

Жывуць у саваннах, стэпах, пустынях і горных раёнах Еўропы, Азіі і Афрыкі. Некаторыя віды завезены ў Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю. Многія прадстаўнікі вераб’іных звязаныя з чалавекам (сінантропныя віды), некаторыя віды пашкоджваюць збожжавыя. Найбольш шырока распаўсюджаныя дамавы верабей (Passer domesticus) і палявы верабей (Passer montanus).

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне правіць

У большасці відаў бывае не менш за дзве кладак  (руск.) за сезон, у некаторых — да 5.

Некаторыя віды гняздуюцца калоніямі. Гняздо — шарападобная пабудова з травы з бакавым уваходам. Адны віды будуюць гнёзды на дрэвах, іншыя — у закрытых сховішчах: дуплах, расколінах скал, норах, пад дахамі будынкаў і інш. У кладцы звычайна 5-6 яец. Наседжванне  (руск.) і інкубацыя яек доўжацца 11—14 дзён. Наседжваюць 12-15 сутак, птушаняты застаюцца ў гняздзе 15-24 дні.

Птушаняты вылупляюцца голымі або слаба апушанымі. Выкормліванне вывадка ў гняздзе працягваецца 14—17 дзён.

Харчаванне правіць

Аснову рацыёну дарослых птушак складае насенне, птушанят выкормліваюць галоўным чынам казуркамі.

Класіфікацыя правіць

 
Насельнік пустынь — Passer simplex (Бенічаб  (англ.), Маўрытанія)

Да вераб’іных адносяць шэсць родаў (Passer, Petronia, Montifringilla, Pyrgilauda, Carpospiza, Salicipasser), якія налічваюць 45 відаў[8][9][10]. Часцей за ўсё ў сямейства ўключаюць наступныя роды:

Некаторымі аўтарамі[10] прапануецца вылучаць два сямействы:

  • Passeridae (род Passer: P. domesticus, P. indicus, P. hispaniolensis, P. rutilans, P. ammodendri, P. simplex; род Salicipasser: S. montanus)
  • Montifringillidae fam. nov. (род Montifringilla: M. nivalis; род Pyrgilauda: P. davidiana, P. theresae; род Petronia: P. petronia; род Carpospiza: C. brachydactyla).

Людзі і вераб’іныя правіць

 
Montifringilla nivalis, як і іншыя вераб’іныя, жыве побач з чалавекам

Характэрная рыса вераб’ёў — схільнасць да сінантрапізацыі (прыстасаванню да пражывання побач з чалавекам), у выніку якой вераб’і сталі пастаяннымі спадарожнікамі людзей.

Стаўленне да вераб’яў у чалавека вар’іруе ад вельмі пазітыўнага да негатыўнага. Шырока вядомая кампанія па знішчэнні вераб’ёў  (руск.) як нібыта шкоднікаў сельскай гаспадаркі, праведзеная ў Кітаі ў 1950-я гады.

Заўвагі правіць

  1. Малюнак з кнігі: Naumann J. F. Naturgeschichte der Vögel Mitteleuropas. — 1905. (ням.) [Натуральная гісторыя птушак Еўропы.]
  2. Малюнак Вільгельма фон Райта  (англ.), 1810—1887) з кнігі: Wright et al. 1927—1929.
  3. Малюнак Вільгельма фон Райта  (англ.), 1810—1887) з кнігі: Wright et al. 1927—1929.
  4. Эгитогнатизм // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
  5. Эгитогнатизм // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  6. Эгитогнатизм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. C. Hilary Fry, Stuart Keith (Hrsg.): The Birds of Africa. Band 7, Christopher Helm, London 2004, ISBN 0-7136-6531-9.
  8. Gill F., Donsker D. & Rasmussen P. (Eds.): Old World sparrows, snowfinches, weavers (англ.). IOC World Bird List (v10.1) (25 студзеня 2020). doi:10.14344/IOC.ML.10.1.
  9. Иваницкий В. В. Воробьи и родственные им группы зерноядных птиц: поведение, экология, эволюция. — М.: КМК Scientific Press, 1997. — С. 1—148.
  10. а б Балацкий Н. Н. Ревизия видов семейства Passeridae (Passeriformes, Aves) в Северной Палеарктике Архівавана 27 верасня 2007. // Русский орнитологический журнал. — 2001. — Экспресс-вып. 144. — С. 417—422.