Трынасеннік прыморскі

(Пасля перасылкі з Triglochin maritima)

Трынасеннік прыморскі[1] (Triglochin maritima) — від кветкавых раслін роду Трынасеннік (Triglochin) сямейства Сітападобныя (Juncaginaceae).

Трынасеннік прыморскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Triglochin maritima L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38988
NCBI  55501
EOL  1089024
GRIN  t:316926
IPNI  258178-2
TPL  kew-308914

Этымалогія: лац.: maritimum — «марскі»[2].

Апісанне

правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 60 см. Лісце мясістае, размешчана каля асновы. Кветкі мясістыя, зеленаватыя, з трыма пялёсткамі, апраўлены фіялетавым. Плады авальнай формы, даўжынёй 4 мм, шырынёй 2 мм. Лік храмасом 2n = 48.

У буйной рагатай жывёлы выклікае сімптомы атручвання.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Азія: Кітай: Японія; Карэя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Афганістан; Іран; Турцыя; Бутан; Індыя; Непал; Пакістан. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Далёкі Усход, Сібір, еўрапейская частка. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Данія; Фінляндыя; Ісландыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Балгарыя; Харватыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Паўночная Афрыка: Туніс. Паўночная Амерыка: Мексіка; Канада; ЗША. Расце ў саланаватых балотах, прэснаводных балотах, на вільготных пясчаных пляжах, нізінных, вільготных лугах і балотах.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Dictionary of Botanical Epithets

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць