Ігар Анатольевіч Плышэўскі
Ігар Анатольевіч Плышэўскі (нар. 19 лютага 1979, Любань, Мінская вобласць) — беларускі юрыст, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінска.
Ігар Анатольевіч Плышэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | юрыст |
Дата нараджэння | 19 лютага 1979 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
У 2001 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2004 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў галоўным спецыялістам аддзела абагульнення судовай практыкі ўпраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, сакратаром Пленума — памочнікам першага намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, сакратаром Пленума аддзела прававога забеспячэння дзейнасці судовых інстанцый кіраўніцтва справамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2012 года — намеснік начальніка ўпраўлення кадраў і ідэалагічнай работы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].
У 2012 годзе прайшоў перападрыхтоўку на базе Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 8 снежня 2014 года працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама[2].
31 жніўня 2020 года Ігар Плышэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].