Іосіф I Габсбург
Іосіф I (ням.: Joseph I.; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — рымскі кароль з 23 студзеня 1690 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 мая 1705 года, кароль Чэхіі з 5 мая 1705 года, кароль Венгрыі з 9 снежня 1687 года (13 чэрвеня 1707 года быў зрынуты венгерскім соймам, пасля прыгнечання паўстання Ферэнца Ракошы ізноў заняў прастол 21 лютага 1711 года), эрцгерцаг Аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў; старэйшы сын імператара Леапольда I і Элеаноры Нойбургскай.
Іосіф I ням.: Joseph I. | ||
![]() | ||
Іосіф I, Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
23 студзеня 1690 года — 17 красавіка 1711 года | ||
Папярэднік | Фердынанд IV | |
Пераемнік | Іосіф II | |
| ||
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711 | ||
Папярэднік | Леапольд I | |
Пераемнік | Карл VI | |
| ||
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711 | ||
Папярэднік | Леапольд I | |
Пераемнік | Карл VI | |
| ||
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711 | ||
Папярэднік | Леапольд I | |
Пераемнік | Карл VI | |
| ||
5 мая 1705 — 17 красавіка 1711 | ||
Дзейнасць | кампазітар, манарх | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |
Нараджэнне | 26 ліпеня 1678[1][2][…] | |
Смерць | 17 красавіка 1711[1][2][…] (32 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Габсбургаў | |
Бацька | Леапольд I Габсбург | |
Маці | Элеанора Нойбургская[d] | |
Жонка | Амалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленберг[d] | |
Дзеці | Марыя Юзэфа фон Габсбург, Леапольд Іосіф Аўстрыйскі[d] і Марыя Амалія Аўстрыйская[d] | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Іосіф нарадзіўся 26 ліпеня 1678 года ў Вене. Выхоўваўся пад кіраўніцтвам герцага Дзітрыха Ота фон Сальма, вывучыў некалькі моў. У 1687 годзе атрымаў венгерскую карону, а пасля смерці бацькі 5 мая 1705 года ўступіў на прастол і быў каранаваны.
Энергічна працягнуў пачатую яго бацькам вайну за іспанскую спадчыну супраць Францыі. Дзякуючы перамогам Яўгенія Савойскага і англійскага военачальніка герцага Мальбара яму атрымалася выгнаць французаў з Італіі і Нідэрландаў і перайсці да наступу. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, Іосіф у 1707 годзе склаў дагавор з каралём Карлам XII Шведскім, які на шляху з Польшчы ў Саксонію прайшоў праз Сілезію.
Па Альтранштэцкаму міру Іосіф даў сілезскім пратэстантам свабоду веравызнання і вярнуў ім большую частку аднятых езуітамі цэркваў. У той жа час ён вымусіў Папу прызнаць яго брата Карла іспанскім каралём. У 1708 ён абвясціў няміласць на курфюрстаў баварскага і кёльнскага, за адносіны з Францыяй, але яго жаданне злучыць Баварыю з Аўстрыяй сустрэла моцнае процідзеянне як нямецкіх, так і іншых дзяржаў.
Венгерскае паўстанне Ферэнца Ракоці Іосіф паспяхова здушыў. Ён быў адукаваным і разумным кіраўніком, памяркоўным да іншаверцаў, адзін з найбольш энергічных сярод нямецкіх Габсбургаў. Пры ім Аўстрыя дасягнула вялікага значэння ў Еўропе. Фінансавае кіраванне ён палепшыў пры дапамозе Гундакера фон Штарэмберга; ім таксама прыняты былі меры для палягчэння становішча крапасных сялян.
Іосіф сканаў ад воспы 17 красавіка 1711 года ў Вене.
Сям’яПравіць
У 1699 годзе ён ажаніўся з Вільгельмінай Амаліяй Браўншвайг-Люнебургскай (1673—1742). У іх нарадзілася дзве дочкі:
- Марыя Жазефа (1699—1757), у 1719 выйшла замуж за караля Польшчы Аўгуста Саксонскага,
- Марыя Амалія (1701—1756), у 1722 выйшла замуж за курфюрста Баварыі Карла Альбрэхта.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Иосиф I Габсбург // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік: Леапольд I |
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, Кароль Венгрыі, Кароль Багеміі 1705—1711 |
Пераемнік: Карл VI |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |