Юзаф Крашэўскі

(Пасля перасылкі з І. І. Крашэўскі)

Юзаф Ігнацы Крашэ́ўскі таксама Іосіф Ігнат Крашэўскі (польск.: Józef Ignacy Kraszewski; 28 ліпеня 1812, Варшава, Вялікае герцагства Варшаўскае, цяпер Польшча — 19 сакавіка 1887, Жэнева, Швейцарыя; Псеўданімы: Б. Балеславіта; Др. Амега; К. Пастарнак) — пісьменнік, гісторык і фалькларыст, рэдактар, выдавец, публіцыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў. Пачынальнік польскай рэалістычнай прозы. Член Польскай АН у Кракаве (1872), Ганаровы член Чэшскай АМ (1873). У Польшчы яго творы ўваходзяць у канон школьнай праграмы[7].

Юзаф Крашэўскі
польск.: Józef Ignacy Kraszewski
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Kleofas Fakund Pasternak, Bogdan Bolesławita, Bohdan Boleslawita[1] і Bohdan Boleslavita[1]
Дата нараджэння 28 ліпеня 1812(1812-07-28)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1887(1887-03-19)[2][6][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Ян Крашэўскі
Маці Соф’я з Мальскіх
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, гісторык, драматург, журналіст, пісьменнік, паэт, мастак, раманіст, публіцыст, рысавальнік, калекцыянер, літаратурны крытык, будзіцелі
Гады творчасці 18301887
Жанр аповесць[d], гістарычны раман[d], сацыяльны раман[d] і паэзія
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
ignacy.kraszewski.pl
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

правіць

Брат Люцыяна Крашэўскага і Каятана Крашэўскага. Бацькі Ю. Крашэўскага паходзілі і мелі родавы маёнтак на Пружаншчыне. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслацкую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, сядзеў у віленскай турме. З 1833 жыў у маёнтку Доўгае каля Пружан (Брэсцкая вобласць), з 1837 на Валыні, спачатку ў маёнтку Амельна, потым Гродэк, Губін, а ў 1853 г. — ў Жытоміры. У Вільні 10 гадоў рэдагаваў часопіс «Athenaeum» («Атэнеум»), у 1858 стаў рэдактарам «Gazety Codziennej», пазней «Gazety Polskieej», друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). З 1859 перабраўся ў Варшаву. Калі пачалося паўстанне 1863-1864, Крашэўскі, баючыся арышту, назаўжды пакінуў Польшчу. 3 1863 у эміграцыі, жыў у розных гарадах Германіі, найбольш у Дрэздэне, дзе меў сваю друкарню. Выдаваў публіцыстычны штогоднік «Rachunki» («Рахункі», 1866—70), часопісы. У 1884 асуджаны германскімі ўладамі за супрацоўніцтва з французскай разведкай. Вызваліўшыся пад залог, ён паехаў лячыцца ў Італію. Памёр у Жэневе.

Творчасць

правіць

Юзаф Крашэўскі напісаў больш за 600 тамоў твораў: 223 раманы і аповесці, навуковыя працы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве, філасофіі і інш.

Наватарская канцэпцыя чалавека-працаўніка выяўлена ў цыкле аповесцей «Уляна» (1843), «Хата за вёскай» (1855), «Гісторыя калка ў плоце» (1860) і інш. Вострая крытыка шляхты і арыстакратыі ў сацыяльна-бытавых раманах «Чарадзейны ліхтар» (1843—44), «Два светы» (1856), «Могілкі» (1874) і інш. Падзеі паўстання 1863—1864 гадоў адлюстраваны ў раманах «Дзіця Старога Горада» (1863), «Мы і яны» (1865), «Дзядуля» (1869) і іншых. Для раманаў «Апошняя з слуцкіх князёў» (1841), «Сеймавыя сцэны» (1875), «Кунігас» (1882), «Маці каралёў» (1883), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1887) і іншых характэрны зварот да мінуўшчыны Беларусі, дакументальнасць. Сярод лепшых гістарычных раманаў — саксонская трылогія «Графіня Козель» (1874), «Бруль» (1875), «3 часоў Сямігадовай вайны» (1876), а таксама «Старое паданне» (1876) — першы твор з цыкла 29 раманаў, прысвечаных гісторыі Рэчы Паспалітай.

Аўтар зборнікаў «Паэзія» (т. 1—2, 1838) і «Гімны смутку» (1857), паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840—45), 20 драматычных твораў, у т.л. камедый з дзеяннем у Нясвіжы «Кастэлянскі мёд» (1860), «Пане Каханку» (1867).

У падарожных нарысах «Пінск і Піншчына» (1837), «Успаміны пра Палессе, Валынь і Літву» (1840), «Карціны з жыцця і падарожжаў» (1841—42), «Друскенікі» (1848), этнаграфічным нарысе «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» (1860) апісаў беларускія мясціны і жыхароў Беларусі. Аўтар гістарычных прац «Вільня ад яе пачатку да 1750 г.» (т. 1—4, 1840—42), «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні…» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Польшча ў час трох падзелаў» (т. 1—3, 1873—75) і інш.

Быў прафесійным мастаком, музыкантам.

Паўплываў на творчасць Э. Ажэшкі, Б. Пруса, Г. Сянкевіча, Я. Купалы. Два вершы Юзафа Крашэўскага пераклаў на беларускую мову Янка Купала. На беларускую мову яго творы таксама перакладалі П. Бітэль, В. Сёмуха, М. Кенька, Л. Казлоў, М. Папека.

Крытыка

правіць

Юзафа Крашэўскага называюць «польскім Дзюма». Яго гістарычныя аповесці грунтуюцца на дакументальнай аснове, у іх выкарыстаныя факты з жыцця. Ю. Крашэўскі добра ведаў гісторыю Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, быў знаёмы з летапісамі, хронікамі, паданнямі, у час сваіх падарожжаў наведваў мясціны, дзе разгортваліся падзеі яго твораў. Польскі пісьменнік Стэфан Жэромскі пісаў, што Крашэўскі меў здольнасць «з археалагічнай дакладнасцю маляваць жыццё дзядоў нашых». Разам з тым, як заўважае беларускі літаратуразнаўца Міхась Кенька, ён не заўсёды пільнаваўся гістарычнай праўды, часам залішне давяраўся храністам, якія былі іншы раз суб’ектыўныя ў апісанні і ацэньванні падзей, трапляў пад уплыў польскай гістарыяграфіі, выказваў сімпатыі да адных гістарычных асоб і непрыхільнасць да другіх[8].

Беларускія пераклады

правіць
  • Хата за вёскай / пер. Пятро Бітэль — Мн., 1989.
  • Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку) / пер. Васіль Сёмуха (скароч.) // Крыніца. 1998. № 3.
  • Кароль у Нясвіжы. 1784 / пер. Міхаіл Кенька // Полымя. 2006. № 5—6.
  • Маці каралёў (Ягайлавы часы); Паперы Глінкі: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі: пер., прадм. і камент. М. Кенькі. — Мн.: Маст. літ., 2007. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 978-985-02-0926-9
  • Кароль у Нясвіжы. 1784; Апошняя са слуцкіх князёў: гіст. аповесці / Юзаф Ігнацы Крашэўскі: пер. з пол. мовы, прадм. і камент. М. Кенькі. — Мн.: Маст. літ., 2009. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 978-985-02-1147-7
  • Чэрча Магіла: аповесць / Ю. І. Крашэўскі. — Брэст : Альтернатива, 2021. — 109 с.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в R. G. Kraszewski, Joseph Ignatius // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 15. — P. 924.
  3. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kraszewski-jozef-ignacy/ Праверана 30 жніўня 2022.
  4. а б Крашевский Юзеф Игнацы // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://www.angelfire.com/scifi2/rsolecki/jozef_kraszewski.html
  6. Krzyzanowski J. R. Jozef Ignacy Kraszewski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. polskieradio.pl
  8. М. Кенька (2007)

Літаратура

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Юзэф Ігнацы Крашэўскі
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999
  • Беларусь : энцыкл. давед. — Мн., 1995.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 468.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., 1986.
  • Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. — Мн., 1989. — С. 272.
  • Danek W. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1976.
  • Burkot S. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1988.
  • Jarowiecki J. O powieści historycznej Józefa Ignacego Kraszewskiego. Kraków, 1991.