Іван Васільевіч Гутараў

літаратуразнавец, фалькларыст
(Пасля перасылкі з І. В. Гутараў)

Іван Васільевіч Гутараў (нар. 15 красавіка 1906, в. Ваўкаўцы, Ходасаўскі сельсавет, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 1967, Мінск) — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст. Член-карэспандэнт Акадэміі Навук БССР (1953), доктар філалагічных навук (1949), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Васільевіч Гутараў
Дата нараджэння 15 красавіка 1906(1906-04-15) ці 1906[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1967(1967-02-08) ці 1967[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Род дзейнасці фалькларыст, літаратуразнавец, крытык, выкладчык універсітэта, навуковы работнік
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], руская літаратура[1], беларуская літаратура[1] і фалькларыстыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 15 красавіка 1906 года ў вёсцы Ваўкаўцы (зараз у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Выхаванец Леменскай школы-камуны на Магілёўшчыне. Скончыў у 1928 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у БДУ.

У 1938—1939 гадах Іван Васільевіч Гутараў навучаўся ў аспірантуры Маскоўскага інстытута філасофіі і літаратуры. У 1939 годзе ён паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паэтычнае майстэрства Уладзіміра Маякоўскага».

У перадваенныя гады Іван Васільевіч Гутараў працаваў у Акадэміі навук БССР. Перад вучоным адкрыліся больш шырокія гарызонты навуковай дзейнасці. У 1939—1941 гадах ён займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН БССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у партызанскім руху. У 1941—1943 гадах ён быў камісарам партызанскага атрада імя Шчорса, які дзейнічаў на Браншчыне.

У 1945—1947 гадах — сакратар партыйнага бюро Саюза пісьменнікаў СССР. У 1947 г. скончыў дактарантуру пры Інстытуце сусветнай літаратуры. Працаваў у ЦК КПБ загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва Ўпраўлення прапаганды і агітацыі, а пасля рэарганізацыі намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. У гэты перыяд ён прызначаны дацэнтам, а потым прафесарам Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (1946—1954 гг.) i загадчыкам кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна (1947—1957 гг.).

У 1957—1967 гадах — загадчык сектара фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1953), доктар філалагічных навук(1949), прафесар(1949). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1946 года.

Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Памёр 8 лютага 1967 года ў Мінску. Пахаваны паводле запавету на тэрыторыі былой Леменскай школы Чэрыкаўскага раёна[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

У друку выступаў з 1930 г. Літаратурна-навуковую дзейнасць пачаў у 1932 г., выдаўшы ў Магілёве працу «Бальшавізм і літаратуразнаўства». Аўтар даследаванняў «К. Маркс і Ф. Энгельс аб сутнасці і спецыфіцы мастацкай літаратуры» (Магілёў, 1933), «Барацьба і творчасць народных мсціўцаў» (1949), «Паэтычнае майстэрства В. В. Маякоўскага» (Масква, 1950), «Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры»(1950), «Увядзенне у літаратуразнаўства»(1954), «Філасофска-эстэтычныя погляды А. С. Пушкіна»(1957), «Пытанні літаратуразнаўства»(метадычны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў, 1958), «Асновы савецкага літаратуразнаўства»(1967). Вывучаў пытанні марксісцка-ленінскай эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рускай і беларускай літаратуры. Унёс велізарны ўклад у станаўленне гісторыі і тэорыі эстэтыкі як самастойнага навуковага напрамка на тэрыторыі Беларусі. У 1940—1960-я гады займаўся праблемамі беларускай фалькларыстыкі. Склаў хрэстаматыю «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (1959, сумесна з С. І. Васіленкам), зборнікі «Беларускі эпас» (1959, сумесна з П. Ф. Глебкам), зборнік «Сучасны беларускі фальклор» (1963). І. Гутараў з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац (у тым ліку 5 манаграфій і 7 брашур).

Асноўныя працы

правіць
  • Барацьба і творчасць народных мсціўцаў. — Мн.: Дзярж. выд. БССР, 1949.
  • Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры. — Мн.: Выд-ва Акад. навук БССР, 1950.
  • Філасофска-эстэтычныя погляды А. С. Пушкіна. — Мн.: Выд-ва БДУ, 1957.
  • Асновы савецкага літаратуразнаўства. 3 выд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1967.
  • Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць. — Мн.: Навука і тэхніка, 1967 (у сааўт.).

Узнагароды

правіць

І. Гутараў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1942), ордэнам Леніна (1943), медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1943).

Літаратура

правіць
  • Рэспубліка Беларусь : энцыклапедыя. [В 7 т.]. Т. 3. — Мінск, 2006.
  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. ― Мінск, 2006.
  • Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1966. № 2.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭн, 1993.
  • Гу́тараў Іван васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 257. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць
  1. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 8 верасня 2023.
  2. Гутараў Іван – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 22 жніўня 2024.