Культурная сталіца Еўропы

Культурная сталіца Еўропы — ініцыятыва Еўрасаюза па штогадовым абранні нейкага горада цэнтрам культурнага жыцця кантынента для прыцягнення ўвагі да яго культурнага развіцця.

Звычайна, дадатковае фінансаванне атрыманае ў сувязі з абраннем культурнай сталіцай, дазваляе гораду значна абнавіць стан культурных устаноў. Напрыклад, у Порту пад эгідай культурнай сталіцы быў пабудаваны знакаміты Дом музыкі.

Першай культурнай сталіцай Еўропы ў 1985 годзе Савет Еўрапейскага саюза абраў Афіны, іх кандыдатуру прапанавала Меліна Меркуры. У канцы 1990-х гадоў аналагічныя еўрапейскаму праекты -- Арабская сталіца культуры і Культурная сталіца Амерыкі -- запушчаныя і ў іншых частках свету.

Падзея можа прынесці значныя выгоды гораду ў культурным, сацыяльным і эканамічным плане як самім годам, так да і пасля яго. Гэта ўнікальная магчымасць для абнаўлення гарадоў, змены ўяўленняў пра сябе і іх прасоўванне ў Еўропе і на міжнародным узроўні. Значна павялічвае сацыяльныя і эканамічныя выгоды, асабліва калі падзеі ўключаны ў доўгатэрміновую стратэгію развіцця гарадоў і наваколля[1].

Гарады выбіраюцца незалежнай групай экспертаў на аснове культурнай праграмы, якая павінна задзейнічаць мясцовых жыхароў усіх узростаў і садзейнічаць доўгатэрміноваму развіццю горада. Працэдура выбару пачынаецца прыблізна за шэсць гадоў і арганізаваны ў два этапы, хоць дзяржавы-члены, якія маюць права праводзіць мерапрыемства, вычзначаюцца яшчэ раней. Правілы і ўмовы ініцыятывы выкладзены ў Рашэнні Еўрапейскага парламента і Савета 1622/2006/ЕС.[2]

Спіс культурных сталіц Еўропы правіць

Зноскі

  1. Burkšienė, V., Dvorak, J., Burbulytė-Tsiskarishvili, G. (2018). Sustainability and Sustainability Marketing in Competing for the Title of European Capital of Culture. Organizacija, Vol. 51 (1), p. 66 – 78.
  2. FACT SHEETS ON THE EUROPEAN UNION с. 457 (ISBN 978-92-846-4522-0)

Літаратура правіць

  • Mittag, Jürgen (Hg.): «Die Idee der Kulturhauptstadt Europas. Anfänge, Ausgestaltung und Auswirkungen Europäischer Kulturpolitik.» Essen 2008.