Алег Аляксандравіч Вінярскі

беларускі акцёр i рэжысёр, пастаноўшчык радыёспектакляў
(Пасля перасылкі з Алег Вінярскі)

Алег Аляксандравiч Вiнярскi (нар. 4 красавіка 1962, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі акцёр i рэжысёр, пастаноўшчык радыёспектакляў. Першы беларускi аўтар аўдыёкнiг. Вядомы па працы больш за 25 гадоў на Беларускiм радыё[1]. Папулярызатар беларускай культуры, прозы, тэатру, мовы.

Алег Аляксандравіч Вінярскі
Дата нараджэння 4 красавіка 1962(1962-04-04) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, дыктар

БіяграфіяПравіць

А. Вінярскі паходзіць з сям’і ваеннага, якая вельмі часта пераязджала. У школьныя гады ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. У 1979 годзе яго сям’я пераехала ў Мінск. Паступіў на вучобу ў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут да народнага артыст Беларусі Г. Волкава і артысткі Рускага тэатра імя М. Горкага Г. Вішкаровай-Старкоўскай. Сярод педагогаў на курсе таксама былі артысты Купалаўскага тэатра М. Федароўскі і А. Мілаванаў.

Пасля інстытута трапіў па размеркаванні ў Вiцебскi акадэмiчны тэатр імя Якуба Коласа, якім у той час кіраваў В. Мазынскі. Там ён сыграў некалькі роляў. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Мінск і спрабаваў уладкавацца ў сталічныя тэатры.

У канцы 1985 года Камітэт па радыёвяшчанні і тэлебачанні, які ўзначальваў Г. Бураўкін, праводзіў конкурс дыктараў. Каб трапіць на Беларускае радыё, А. Вінярскі развітаўся з тэатрам[2]. З 1986 года працуе акцёрам i рэжысёрам Нацыянальнай тэлерадыёкампанii Беларусi[3].

Першай роляй А. Вінярскага стаў Унук у радыёспектаклі «Мой генерал» паводле рамана А. Ліханава (рэж. І. Лапцінскі). Выконваў эпізадычныя ролі ў спектаклях, чытаў выпускі навін і паступова загартоўваўся для стварэння ўласных пастановак.

Праявіў сябе ў якасці рэжысёра пасля прыходу ў рэдакцыю «Беларуская маладзёжная». За аснову А. Вінярскі браў творы замежных аўтараў, сярод якіх А. К. Дойл, Р. Говард, С. Моэм, Ф. Дзюрэнмат і інш. Ставіў невялікія па фармаце спектаклі, якія выходзілі ў эфір у рубрыцы «Нядзельны трылер». У 1996 годзе прыйшоў працаваць рэжысёрам у рэдакцыю літаратурна-драматычнага вяшчання. Паставіў спектаклі «Крылаты кінжал» паводле Г. К. Чэстэртана і «Жоўты твар» паводле А. К. Дойля (ролю Шэрлака Холмса выканаў артыст Г. Маляўскі, ролю Ватсана — У. Кін-Камінскі).

З 1996 года выступаў у якасці акцёра і кансультанта пастановачнай праграмы «Акно ў свет». Сыграў галоўную ролю ў спектаклі «Час дыназаўра» паводле п’есы драматурга Л. Шчэрбача (1999), ролю Сына-імянінніка ў спектаклі паводле п’есы «Маці і сын» фінскай пісьменніцы Э. Пенанен «Дзень нараджэння» (2000).

У наступныя гады ў штодзённых рубрыках «Літаратурная анталогія» і «Бестселер» на канале «Культура» чытаў творы беларускіх і замежных аўтараў. Да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы Алег Вінярскі паставіў спектакль «Ігнатаў рубеж» паводле п’есы В. Ткачова «Нехта ходзіць пад акном», галоўную ролю ў якім выканаў народны артыст СССР Г. Аўсяннікаў. У 2009 годзе ў эфіры Першага нацыянальнага канала трансліравалі прэм’еру спектакля «Пастка» паводле аповесці В. Быкава, праз год адбылася новая пастаноўка «Магнаты і сірата. Соф’я — княгіня Слуцкая» паводле твора У. Сыракомлі. У канцы 2012 года адбылася прэм’ера спектакля «Адгукніся, браце» паводле п’есы Г. Марчука пра творчае станаўленне Я. Коласа (рэжысёр — Алег Вінярскі).

Алег Вінярскі запiсаў больш за 35 аўдыёкнiг[4]. Працуе на Беларускiм тэлебачаннi, здымаецца ў кiно, стварае ўласныя лiтаратурныя i тэатральныя праекты. З’яўляецца арганiзатарам i мастацкiм кiраўнiком Тэатральнай майстэрнi «Кнiжыца», аўтарам i выканаўцам спектакляў «Песня маёй дарогi», «Ojczyzną moją jest muzyka» (паводле К. Галчынскага), «Мiж двух партрэтаў. Гогаль — Есенiн: Захаваная cустрэча» i iнш., пастаянным членам журы Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» (2005—2015).

У 2010 годзе ў Беларускай дзяржаўнай фiлармонii прыняў удзел у сцэнiчнай кампазiцыi-трыпцiхе «Апостал», прысвечанай да 80-годдзя У. Караткевiча (мастацкi кiраўнiк — Вiктар Скарабагатаў).

Cтварае праграмы сумесна з пiянiсткай і мастацкiм кiраўнiком «Музычный Гасцёўнi» Беларускай дзяржаўнай фiлармонii Таццянай Старчанка[5].

Вядучы праграм Беларускага радыёПравіць

  • «Вясёлы эфiр» (1993—2001),
  • «Акно ў свет» (1986—2001),
  • «Лiставаннi» (2002—2005),
  • «Пад пыхi самавара» (1998—2001),
  • «Духоўнае слова» (з 2002),
  • «Сустрэчы з песняй» (з 2008),
  • «Помнi iмя сваё» (2005—2012).

ПастаноўкiПравіць

  • «Паліцэйскі фургон» (па Р.Гуларду; 1993),
  • «Крылатый кинжал» (па Г.Чэсцертону; 1996),
  • «Уцякач» (па В.Фаменке, I.Хаменке; 1996),
  • «Я ведаў і любіў Беларусь» (па В.Чанiну; 1996),
  • «Казарма» (па Л.Шчэрбачу; 1997),
  • «Мария Лэн» (па Л.Шэлегу; 1998),
  • «Ігнатаў рубеж» (па В.Ткачову; 2006),
  • «Пастка» (па В.Быкаву; 2009),
  • «Магнаты і ciрата» (па Ў.Сыракомле; 2010),
  • «Адгукнiся, браце» (па Г.Марчуку; 2012),
  • «Млечны шлях» (па К.Чорному; 2014),
  • «I няма шляху другога» (па Ў.Саламахе; 2015),
  • «Пiсьмы, вернутыя з небыцця» (А.Атраховiч, А.Вiнярскi; 2016),
  • «Злачынства i пакаранне на берагах Свiслачы» (2017),
  • «Сёстры Дастаеўскiя» (па Е.Коневу; 2018),
  • «Севярын i Гражына» (па Ў.Караткевічу; 2018),

Айчынная i замежная класiкаПравіць

ПублiкацыiПравіць

Вершаваны зборнiк «Звукоряд» (2010)

Праграмы Музычный ГасцёўнiПравіць

  • «У час узлетаў i ў пару крушэнняў» (па вершах С.Грахоўскага; 1998),
  • «Звёзды театра и кино в Музыкальной гостиной» (2010),
  • «Поэзия и музыка Серебряного века» (2011),
  • «Антиформалистический раёк» Д.Шостаковича (2012),
  • «А.Пушкин — Д.Самойлов» (2015),
  • «О любви» (А.Куприн, И.Бунин, А.Чехов, М.Зощенко; 2017),
  • «Золотые страницы поэзии XX века» (2017),
  • «Серебряный век: Россия — Беларусь» (2018),
  • «Поэзия Игоря Северянина. Ты влилась в мою жизнь…» (2018),
  • «Даниил Хармс. Поэзия. Проза. Отрывки из дневников» (2019).

АўдыёдыскiПравіць

  • Па творах М.Гарэцкага, кiраўнiк праекту — К.Антановiч:
    • «На iмперыялiстычнай вайне»
    • «Дыямант у пабiтым шкле»
  • «Я вглядываюсь в жизнь» Iвана Iльiна, 2006
  • Па заказу Беларускай Праваслаўнай царквы, рэдактор Л.Мiтаковiч, гукарэжысёр В.Беляев, кансультант А.Король, кiраўнiк праекта — архiмандрыт А.Шынкевiч
    • «Четвероевангелие»

ФільмаграфіяПравіць

  • Шматсерыйны тэлефільм «Следчы Пратасаў», фільм № 3 «Iнквізітар», 2013, эпізод
  • «Усе грошы з кашальком», 1981, Косцік

УзнагародыПравіць

Лаўрэат і дыпламант міжнародных радыё- і кінафэстаў у Маскве, Мінску, Глыбокім.

Зноскі

  1. Каманда канала (недаступная спасылка). ПЕРШЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАНАЛ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 12 студзеня 2020.
  2. Алег Вінярскі: «Як хірург разразае цела, так дыктар і акцёр – літары». Беларусь Сегодня, Алена Басікірская. Праверана 12 студзеня 2020.
  3. Биография актера(руск.) . Кино-театр.ру. Праверана 12 студзеня 2020.
  4. Аудиокниги в исполнении О. Винярского(руск.) . Портал akniga.org. Праверана 12 студзеня 2020.
  5. Исполнители: Винярский Олег (художественное слово)(руск.) . Белорусская Государственная Филармония. Праверана 12 студзеня 2020.

ЛітаратураПравіць

  • Алена Драпко // Звязда, 24 лiпеня 2014 г. // Эфір і космас Алега Вінярскага [1]
  • 21.by // Навiны культуры, 16 верасня 2011 г. // Вядомы беларускі дыктар Алег ВІНЯРСКІ пра магнітафон «Грундзік», конкурс у трыста чалавек на месца і спектаклі, якія ставяцца… на радыё [2]
  • Васюкевіч, А. Гісторыя радыё — гісторыя краіны / А. Васюкевіч / Беларускае радыё: гісторыя, сучаснасць, перспектывы развіцця: матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 80-годдзю Беларускага радыё, 20 снеж. 2005 г. / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.] — Мінск, 2005. — С 15-18.
  • Тэатральная Беларусь. : У 2 т. Т. 2 / рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2003.
  • Арсений Ермолович, 24 июля 2020 года// Интервью О работе диктора, режиссера и актера театра и радио, о советском наследии и Доме радио, о беларусском языке и культуре поговорили с режиссером-постановщиком Первого национального канала Белорусского радио Олегом Винярским. [3]
  1. https://zviazda.by/be/news/20140724/1406232909-efir-i-kosmas-alega-vinyarskaga
  2. https://news.21.by/culture/2011/09/16/369023.html
  3. https://www.youtube.com/watch?v=uT5lTDIv1v4