Арсень Міхайлавіч Дваранін
Арсень Міхайлавіч Дварані́н (Дваронін) (13 сакавіка 1949, в. Малыя Краглі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Арсень Міхайлавіч Дваранін | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Жонка | Ірына Мікалаеўна Данілава |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і, у якой было чацвёра дзетак. Пасля заканчэння Жукоўшчынскай васьмігодкі ён паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Дыпломнай работай студэнта-выпускніка быў архітэктурны праект, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ён экспанаваўся ў 1969 годзе на ВДНГ у Маскве і атрымаў сярэбраны медаль. Пасля заканчэння тэхнікума Арсень Дваранін працаваў архітэктарам у Брэсцкім праектным інстытуце «Белдзяржпраект»[1].
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе[2]. Яго дыпломнай работай быў праект Мінскага мастацкага вучылішча, які экспанаваўся на Усесаюзнай выставе дыпломных работ у Вільнюсе. У час вучобы ў інстытуце Арсень пазнаёміўся там з будучай жонкай Ірынай Данілавай. У 1981 годзе яны пераехалі на радзіму жонкі ў Гомель, дзе жывуць і цяпер. Выкладае спецдысцыпліны на аддзяленні дызайну ў Гомельскім дзяржаўным мастацкім каледжы[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[1].
Творчасць
правіцьПрацуе ў тэхніцы габелену, станковага жывапісу (партрэт, пейзаж, нацюрморт). Асноўныя работы (усе з жонкай I. Данілавай): трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1986—1987), дыпціх «Мой горад», «Маё Палессе» (1988—1990) для аэрапорта, «Музыка» (1990—1991), «Песня» (1991—1993), «Музыка і тэатр» (1994) для музычных і мастацкіх навучальных устаноў, «Песня пра зубра» (1995), для абласнога драматычнага тэатра — усе ў Гомелі, «Лес» (1996) і інш[2].
Творчасць адметная тонкім колераспалучэннем, кампазіцыйнай завершанасцю, эмацыянальнасцю[2].
Прымаў удзел у абласных і рэспубліканкіх выставах, а таксама міжнародных — у Польшчы (1987), Францыі (Клермон-Феран, 1991). У 1995 годзе ў Францыі была арганізавана персанальная выстава мастака. Габелены дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гомельскім і Рэчыцкім музеях, а таксама за мяжой — у Францыі, Бельгіі, Расіі, Германіі, ЗША, Галандыі, Польшчы[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з мастачкай Ірынай Мікалаеўнай Данілавай.
Зноскі
- ↑ а б в г «А сэрца рвецца да малой радзімы». 17.03.2019 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в Т. Ф. Літвінава. Дваранін Арсень Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Літаратура
правіць- Т. Ф. Літвінава. Дваранін Арсень Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).