Арысты́д (стар.-грэч.: Ἀριστείδης; каля 530 — 467 да н.э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, вайскавод перыяду грэка-персідскіх войн (500449 гадоў да н.э.).

Арыстыд
грэч.: Ἀριστείδης
Aristides12.jpg
Статуя Арыстыда ў адным з музеяў Ватыкана
Род дзейнасці афінскі архонт, стратэг
Дата нараджэння каля 530 года да н.э.
Месца нараджэння
Грамадзянства Афіны
Дата смерці каля 468 да н.э., 466 да н.э. ці 467 да н.э.[1][2][3]
Месца смерці
Бацька Лісімах
Дзеці сын Лісімах, дзве дочкі
Член у
Commons-logo.svg Арыстыд на Вікісховішчы

Сваю палітычную дзейнасць Арыстыд пачаў, быўшы прыхільнікам рэфарматара Клісфена з роду Алкмеанідаў[4]. Пазней ён адышоў ад групоўкі Алкмеанідаў і заняў пазіцыю палітыка па-за групоўкамі — пазіцыю ўнікальную, якая адрознівала яго ад усіх астатніх дзяржаўных дзеячаў яго часу[5]. Прычынай захопленага здзіўлення сучаснікаў была «справядлівасць» Арыстыда — ён заўсёды ставіў агульнадзяржаўныя інтарэсы вышэй асабістых і групавых[5].

Прызначаны адным з дзесяці афінскіх стратэгаў, ён адрозніўся ў бітве пры Марафоне. Праз год Арыстыда абралі архонтам-эпанімам, аднак з-за інтрыг Фемістокла, які імкнуўся пераўтварыць Афіны ў марскую дзяржаву і асцерагаўся яго суперніцтва, Арыстыд падвергся астракізму ў 482 годзе да н.э.[5] і з'ехаў на Эгіну. Праз два гады, у сувязі з нашэсцем Ксеркса на Грэцыю, Арыстыд у шэрагу іншых выгнаннікаў быў датэрмінова вернуты. Адклаўшы ўсе свае канфлікты з Фемістоклам, ён выказаў гатовасць служыць пад яго кіраўніцтвам і дзейна ўключыўся ў барацьбу з персамі. Ён удзельнічаў у бітве пры Саламіне: заняў востраў Псіталею, ачысціўшы яго ад персідскага гарнізона, а падчас бітвы знішчаў ці браў у палон персаў, якія спрабавалі бегчы.

Бліжэйшыя гады пасля Саламіна сталі пікам усёй кар'еры Арыстыда[5]. Праз год ён быў абраны стратэгам, прычым яго разглядалі не як радавога члена гэтай калегіі, а як самага аўтарытэтнага вайскавода і палітыка[5]. Ён на некаторы час стаў першай асобай у Афінах. У бітве пры Платэях, якая паклала канец персідскім уварваннем у Грэцыю, ён камандаваў афінскім атрадам. У 478 годзе да н.э. Арыстыд камандаваў афінскім флотам у Эгейскім моры. Па ініцыятыве Арыстыда і пад яго кіраўніцтвам Афіны стварылі магутнае ваенна-палітычнае аб'яднанне — Дэласкі саюз, пазней ператвораны ў Афінскую марскую дзяржаву[5]. На доўгі час Афінская дзяржава стала адным з вядучых цэнтраў сілы ў Грэцыі.

Пасля 478 года да н.э. Арыстыд адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Ён быў адным з нешматлікіх афінскіх палітыкаў, якія ў апошнія гады жыцця не трапілі ў няласку дэмасу[5]. Памёр у 467 годзе да н.э., быў пахаваны за дзяржаўныя сродкі.

Зноскі

  1. Аристид // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 324–325.
  2. Любкер Ф. Aristides // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 148.
  3. Аристид // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 81.
  4. Плутарх. Арыстыд. 2
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 Сурыкаў, 2008

ЛітаратураПравіць

КрыніцыПравіць

ДаследаванніПравіць

на англійскай мове
  • Harvey D. The Conspiracy of Agasias and Aischines (Plutarch, Aristeides 13) // Klio. — 1984. — Vol. 66. — № 1. — P. 58—73.
  • Holland T. Persian Fire: The First World Empire and the Battle for the West. — New York: Doubleday, 2005. — ISBN 0385513119.
  • Shapiro H. A. Kallias Kratiou Alopetheken // Hesperia. — 1982. — Т. 51. — № 1. — С. 69—73.
на нямецкай мове
  • Raubitschek A. E. Die Ruckkehr des Aristeides // Historia. — 1959. — Т. 8. — № 1. — С. 127—128.
на італьянскай мове
  • Calabi Limentani I. Aristide il Giusto. Fortuna di un nome // RIL. — 1960. — № 94. — С. 43—67.
  • Piccirilli L. Aristide di Egina? Per l‘interpretazione degli ostraka Agora inv. P. 9945 e P 5878 // Zeitschrift fur Papyrologie und Epigraphik. — 1983. — № 51. — С. 169—176.
  • Piccirilli L. Temistocle, Aristide, Cimone, Tucidide di Melesia fra politica e propaganda. — Genova, 1987. — 168 p.