Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)[1].
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Давідзенка |
Уплыў на | Андрэй Хацяноўскі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера»[2].
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску[3].
Творчасць
правіцьТворы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея[3].
Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку»[3]. Акрамя таго:
- мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекта Леанід Левін, скульптар Аляксандр Фінскі, мастак Святлана Каткова)[4][5]
- помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгій Фёдараў і Наталля Цавік)[6][7]
- помнік А. Міцкевічу ў Мінску (у суаўтарстве з А. Заспіцкім, архітэктар Георгій Фёдараў)[8]
- скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)[9]
- знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)[10]
- мемарыял «Яма. Мінскае гета» ў Мінску (архітэктар і кіраўнік праекта Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)[11]
- помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)
-
помнік С. Полацкаму ў Полацку
-
знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску
-
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
-
Мемарыял «Яма» на вуліцы Мельнікайтэ ў Мінску
Навуковыя працы
правіць- Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
- Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
- Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні»
- ↑ http://www.gorka.by/?p=49916
- ↑ а б в ФІНСКІ Аляксандр(недаступная спасылка)
- ↑ В скульптуре обязательно должен быть нерв. Советская Белоруссия 02.11.2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Мемарыяльны комплексу дзецям — ахвярам вайны і чарнобыльскай катастрофы. Жлобінскі раён | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Архівавана 23 верасня 2015.
- ↑ Полацк атрымае, нарэшце, помнік Сімеону Полацкаму. Белы. Дзелавая Газета. 26 мая 2003 http://bdg.by/news/news.htm?45080,5 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Полацк
- ↑ Финский Александр Михайлович Архівавана 4 сакавіка 2014.
- ↑ С них лепили статуи для Большого. РЭСПУБЛІКА. № 92 (4758) Суббота, 23 мая 2009 г.(недаступная спасылка)
- ↑ Нулявы кіламетр Беларусі
- ↑ Мост из прошлого в будущее. Вечерний Минск. 08 Декабрь 1999(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Фінскі Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Міхайлавіч Фінскі