Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ

(Пасля перасылкі з БелДІУВ)

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ІПКіПКАЗ) — дзяржаўная вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Беларусі, якая знаходзіцца ў Мінску на вул. П. Броўкі д. 3 кор. 3. Займаецца перападрыхтоўкай спецыялістаў і павышэннем кваліфікацыі. Згодна дадзеным сайта арганізацыі, Акадэмія штогод рыхтуе 18 тыс. спецыялістаў па 81 спецыяльнасці[2] Пры вну дзейнічае аспірантура і дактарантура.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
(ІПКіПКАЗ)
Заснаваны 1931[1]
Тып дзяржаўны
Рэктар Аляксей Мікалаевіч Чуканаў
Размяшчэнне  Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220013. г. Мінск вул. П. Броўкі д. 3, к. 3
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт belmapo.by

Гісторыя Інстытута

правіць

У 1931 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў. Ён знаходзіўся ў Мінску на вул. Кастрычніцкай, д. 24. У час Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў і аднавіў сваю дзейнасць у 1945 г.

У 1982 годзе Інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 2000 годзе на базе Інстытута была створана Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі[3]. У 2004 г. пасля таго як ЕГУ быў пазбаўлены ліцэнзіі, у яго будынак на вул. П. Броўкі, 3/3 пераехала БМАПА, дзе і знаходзіцца ў цяперашні час. У 2008 г. пры Акадэміі быў створаны Прафесарскі лячэбна-кансультатыўны цэнтр. У цяперашні час БМАПА актыўна ўдзельнічае ў экспарце адукацыйных паслуг. На сайце арганізацыі адзначаецца: «У БелМАПА маецца вялікі вопыт па навучанні ў клінічнай ардынатуры і аспірантуры замежных грамадзян. Навучанне праводзіцца больш як па 50 медыцынскіх спецыяльнасцях. Геаграфія міжнародных зносін уключае ў сябе такія краіны як: Расія, Туніс, Емен, Сірыя, Эстонія, Іран, Іарданія, Швецыя, Непал, Ліван, Венесуэла, Замбія, Лівія, Індыя, Кітай[1] Архівавана 24 ліпеня 2017.».

З 1 кастрычніка 2023 года рэарганізавана ў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Факультэты Інстытута

правіць

Рэктары

правіць

Вядомыя выкладчыкі

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць

Сайт вну