Венерын чаравічак

Венерын чаравічак (Cypripedium) — род раслін, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Алжыры. Род змяшчае больш за 50 відаў, якія растуць пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, аднак на поўначы дасягаючы тундры, а на поўдні — Цэнтральнай Амерыкі[3].

Венерын чаравічак

Чаравічак плямісты (Cypripedium guttatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cypripedium


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43533
NCBI  38190
IPNI  29189-1

Батанічнае апісанне

правіць

Гэта шматгадовыя травы з кароткімі або доўгімі карэнішчамі і мноствам патоўшчаных кудзелістых каранёў. Сцябло прамое, падоўжанае або кароткае. Суквецці канчатковыя, адзінкавыя. Кветкі адзінкавыя або па 2 ў няшчыльным гронкападобным коласе. Кветкі звычайна вялікія і эфектныя; маюць прыгожа разадзьмутыя вусны. Плады — каробачкі — ад эліпсоідных да даўгавата-эліпсоідных[4][5].

Спіс відаў па даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[6]:

Выкарыстанне

правіць

Расліны гэтага роду выкарыстоўваліся ў медыцыне. З-за прывабных кветак гэтыя расліны лічацца дэкаратыўнымі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. POWO
  4. FNA
  5. FoC
  6. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 2 лістапада 2009.