Вікіманія

штогадовая канферэнцыя
Лагатып «Вікіманіі»

«Вікіманія» (англ.: Wikimania) — штогадовая міжнародная канферэнцыя «Фонду Вікімедыя». З'яўляючыся адначасова навуковай канферэнцыяй і сустрэчай аднадумцаў, «Вікіманія» збірае разам удзельнікаў розных праектаў «Фонду Вікімедыя» для правядзення дакладаў і прэзентацый пра бягучыя і завершаныя праекты, абмену ідэямі і пошуку новых кантактаў. На «Вікіманіі» ў «вікімедыйцаў» (англ.: wikimedians) маецца магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пачынаючы ад свабоднага і адкрытага праграмнага забеспячэння і сканчаючы ініцыятывамі, накіраванымі на свабоднае распаўсюджанне ведаў і вікі-праектаў па ўсім свеце.

Агульныя звесткіПравіць

Месца правядзення Вікіманіі заўсёды выбіраецца так, каб не паўтараць адну і тую ж частку свету двойчы.

Канферэнцыя Дата Месца правядзення Частка свету Кантынент
Wikimania 2005 5 жніўня — 7 жніўня 2005   Франкфурт-на-Майне, Германія Еўропа Еўразія
Wikimania 2006 4 жніўня — 6 жніўня 2006   Кембрыдж, Масачусетс, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2007 3 жніўня — 5 жніўня 2007   Тайбэй, Кітайская Рэспубліка Азія Еўразія
Wikimania 2008 17 ліпеня — 19 ліпеня 2008   Александрыя, Егіпет Афрыка
Wikimania 2009 26 жніўня — 28 жніўня 2009   Буэнас-Айрэс, Аргенціна Амерыка Паўднёвая Амерыка
Wikimania 2010 9 ліпеня — 11 ліпеня 2010   Гданьск, Польшча Еўропа Еўразія
Wikimania 2011 4 жніўня — 6 жніўня 2011   Хайфа, Ізраіль Азія Еўразія
Wikimania 2012 10 ліпеня14 ліпеня 2012   Вашынгтон, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2013 7 жніўня11 жніўня 2013    Ганконг, КНР Азія Еўразія
Wikimania 2014 6 жніўня10 жніўня 2014   Лондан, Вялікабрытанія Еўропа Еўразія
Wikimania 2015 15 жніўня19 жніўня 2015   Мехіка, Мексіка Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2016 21 чэрвеня28 чэрвеня 2016   Эзіна-Ларыа, Італія Еўропа Еўразія
Wikimania 2017 9 жніўня13 жніўня 2017   Манрэаль, Канада Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2018 18 ліпеня22 ліпеня 2018   Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка Афрыка Афрыка
Wikimania 2019 14 жніўня18 жніўня 2019   Стакгольм, Швецыя Еўропа Еўразія

СпасылкіПравіць

Шаблон:Гісторыя Вікіпедыі