Адкрыць галоўнае меню

Сувалкі

горад у Польшчы
(Пасля перасылкі з Горад Сувалкі)
Горад
Сувалкі
польск.: Suwałki
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Ratusz miejski suwalki.jpg
Гарадская ратуша
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
65,51 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
69 404[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
1 059 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +(48) 87
Паштовы індэкс
16-400 do 16-403
Афіцыйны сайт
um.suwalki.pl (польск.) 
Сувалкі на карце Польшчы
Сувалкі (Польшча)
Сувалкі

Сува́лкі (польск.: Suwałki, Pl-Suwałki.ogg ) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета. Да 1999 года горад быў цэнтрам Сувальскага ваяводства. Насельніцтва — 69 275 чалавек (2014 год)[2].

Горад стаіць на рацэ Чорная Ганча. Статус горада атрамаў 2 мая 1720 г.

ГісторыяПравіць

Як вёска Сувалкі з’явіліся ў пачатку ХVІІІ ст. Знаходзіліся ў Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. Гэтая вёска была духоўным уладаннем і належала да ордэна камедулаў, заснавальнікам якога лічыўся святы Рамуальд. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 г. і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

Прывілей на заснаванне места быў атрыманы ад караля Аўгуста ІІ Моцнага 26 красавіка 1710 г., а магдэбургскія правы паселішчу дадзеныя ў 1720 годзе. Адпаведна з прывілеем і іншыя свабоды і вольнасці, нованаселеныя мяшчане вызваляліся на сем гадоў ад выплаты падаткаў, места атрымала штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай трапіла спачатку ў Прусію, а потым у Расійскую імперыю. З 1816 г. — цэнтр ваяводства, а з 1867 г. — губернскі цэнтр. У 1800 г. тут было 214 дамоў і пражывала 1184 жыхары. Праз 50 гадоў у месце налічвалася 152 камяніцы і 797 драўляных будынкаў, насельніцтва складала 11 273 чалавекі, сярод якіх 7016 габраяў і 488 немцаў.

На канец ХІХ ст. у месце Сувалкі лічылася 20 592 жыхары, якія размяркоўваліся па веравызнаннях наступным чынам: 12 540 іўдзеяў, 7009 каталікоў, 657 пратэстантаў і 386 праваслаўных. У гэты час тут існуюць касцёл, царква, евангеліскі збор, малітоўны дом, з навучальных установаў тут былі — 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак, 3 пачатковыя школы; шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.

З 1919 года горад у складзе Польшчы. З 1975 да 1999 года горад быў цэнтрам Сувальскага ваяводства.

Вядомыя асобыПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]

СпасылкіПравіць