Даччыная мова
У гістарычным мовазнаўстве даччыная мова, таксама мова-нашчадак, — мова, якая паходзіць ад іншай мовы-папярэдніцы, «матчыная» ў дачыненні да яе.[1] Калі на аснове адной і той жа матчынай прамовы развілося больш за адну мову, то гэтыя мовы называюцца «сястрынскімі», членамі адной моўнай сям’і. Гэтая канцэпцыя ўкладаецца ў дрэвападобную мадэль эвалюцыі моў, у якой сувязі паміж мовамі параўнальныя з радаводным і філагенетычным дрэвамі.[2]
Метафара ўзаемаадносін продка і нашчадка можа прывесці да няправільнага ўяўлення аб развіцці моў, паколькі даччыныя мовы з’яўляюцца прамымі працягамі матчынай, утвараючыся, галоўным чынам, у выніку паступовага пераўтварэння, а не адасобленага «нараджэння». Матчыныя мовы не заўсёды выміраюць, а могуць працягваць паралельнае існаванне і развіццё побач з даччынымі, таму прыклад нідэрландская мова ў Еўропе і яе паўднёваафрыканскі нашчадак афрыкаанс.
Прыклады
правіць- Беларуская мова з’яўляецца даччынай мовай старабеларускай мовы (з уплывам царкоўнаславянскай мовы), якая са свайго боку даччыная старажытнарускай мове, якая паходзіць ад праславянскай мовы, што аддзялілася ад прабалтаславянскай мовы — адна з адгалінаванняў праіндаеўрапейскай мовы.
- Іспанская, італьянская, каталанская, партугальская, румынская і французская — усе даччыныя мовы латыні, якая з’яўляецца даччынай мовай праіталійскай, якая ў сваю чаргу паходзіць ад праіндаеўрапейскай мовы.[3]
- Англійская мова < старажытнаанглійская мова < інгевонскія мовы < празаходнегерманская мова < прагерманскай мова (+ дагерманскі субстрат) < праіндаеўрапейская мова.
- Ідыш < верхненямецкія мовы (+ сярэднявечны іўрыт) < ірмінонскія мовы < празаходнегерманская мова < прагерманская мова (+ дагерманскі субстрат) < праіндаеўрапейская мова.
- Афрыкаанс < нідэрландская мова < ніжнефранкскія мовы < іскевонскія мовы < празаходнегерманская мова < прагерманская мова (+ дагерманскі субстрат) < праіндаеўрапейская мова.
- Грузінская мова < старажытнагрузінская мова < пракартазанская мова < пракартвельская мова.
- Малаялам < старажытны малаялам < сярэднетамільская мова < прапаўднёвадравідыйская мова < прадравідыйская мова.
- Копцкая мова < дэматычная мова < новаегіпецкая мова < сярэднеегіпецкая мова < стараягіпецкая мова < праафразійская мова.
- Мальтыйская мова < сіцылійскаарабская мова (+ сіцылійская мова) < класічная арабская < праарабская мова < празаходнесеміцкая мова < прасеміцкая мова < праафразійская мова.
- Пекінская гаворка < паўночнакітайская (мандарынская) мова < старажытнапаўночнакітайская мова < cтаражытнакітайская мова < прасінатыбецкая мова .
- Японская мова < стараяпонская мова < праяпонарукюская мова < ?
- Хілігайнан і себуанская мовы < прабісайская мова < прафіліпінская мова < прамалайскапалінезійская мова< прааўстранезійская мова.
- Кічэ < класічная мова кічэ < пракічэйская мова < праўсходнемаяская мова < прамаяская мова.
Крыніцы
правіць- ↑ (англ.) Matthews, Peter H. (2014). The concise Oxford dictionary of linguistics. Oxford University Press (Third ed.). Oxford. ISBN 9780191753060. OCLC 881847972.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ (англ.) Lyle., Campbell (2004). Historical linguistics : an introduction (2nd ed.). Cambridge, Mass.: MIT Press. ISBN 0262532670. OCLC 54692867.
- ↑ (англ.) What are the Romance Languages? | Romance Languages . www.rom.uga.edu. Праверана 7 лютага 2023.