Джамбары
Сусветны скаўцкі Джамбары (англ.: World Scout Jamboree) — сусветны скаўцкі злёт, які праводзіцца Сусветнай арганізацыяй скаўцкага руху раз у чатыры гады (за выключэннем часу Другой сусветнай вайны). Кожны раз праводзіцца ў розных краінах свету, дзе існуе скаўцкі рух. Звычайна прымаюць удзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з усяго свету ва ўзросце 14—17 гадоў (не ўлічваючы кіраўнікоў і арганізатараў).
Гісторыя
правіцьСамо слова «Jamboree» (Джамбары, Джэмбары) запазычана ў паўночнаамэрыканскіх індзейцаў, і перакладаецца як «сход усіх плямёнаў». Скаўты з усяго свету гэтым словам называць вялікія злёты, на якіх скаўты паказваюць сваё майстэрства, спаборнічаюць, павышаць сваю кваліфікацыю, абменьваюцца вопытам ды знаёмяцца паміж сабой. Правядзенне Джамбары раз у чатыры гады, было ўзята ад перыяду правядзення Алімпиіскіх гульняў. Выключэннем з правілаў стаў перыяд паміж 1937 і 1947 гадамі з-за Другой сусветнай вайны; а так сама ў 1979 г. Джамбары, які павінен быў праводзіцца ў Іране, быў адменены з-за палітычных хваляванняў у гэтым рэгіёне ў той час.
Першае сусветнае Джамбары адбылося ў 1920 годзе, на радзіме арганізатара скаўцкага руху Роберта Бадэн-Паўэля (па яго ж ініцыятыве), ў Лондане на стадыёне «Алімпія», у Гайд-парку, на беразе возера Сэрпентайн. У ім прыняло ўдзел 8000 скаўтаў з 34 краін свету[1]. У апошні дзень Джамбары, 6 жніўня 1920 года, Бадэн-Паўэл быў абраны Главой скаўцкага руху ўсяго свету — Chief Scout of the World. Пасля Сусветнага скаўцкага Джамбары ў Лондане было створана Інтэрнацыянальнае бойскаўцкае бюро. Апошняе Джамбары, у якім прыняў удзел Бадэн-Пауэл, было ў 1937 годзе ў Нідэрландах [2].
Першыя сем Джамбары былі праведзены у Еўропе. Восьмы Сусветны Джамбары быў праведзены ў Паўночнай Амерыцы, дзе была закладзена традыцыя правядзення Джамбары сярод кантынентаў. Дагэтуль не праводзілася яшчэ ні воднага злёту на афрыканскім кантынэнту.
Найбольш шматлікае Джамбары было ў 1929 г., калі больш за 50000 скаўтаў з усяго свету сабраліся ў Біркэнхэдзе, на поўнач-захадзе Англіі.
21-ы сусветны Джамбары праходзіў у Хайлэндс Парку ў г. Чэлмсфордзе, Вялікабрытанія, у жніўне 2007 г., і быў прымяркаваны да 100-годдзя заснавання скаўцкага руху. Менавіта з-за гэтай падзеі гонару прымаць у сябе Сусветны скаўцкі злёт і ганаравана Злучанае Каралеўства, як радзіма скаўтынгу. На яго з'ехалася больш за 40 тысяч маладых людзей.
Апроч Сусветных скаўцкіх праводзяцца рэгіянальныя, нацыянальныя. Такія мерапрыемства, саадказна, збіраюць меншую колькасць людзей. Так, "EuroJam 2005 " сабраў 10,000 скаўтаў з Еўропы. Апроч таго, такія злёты могуць праходзіць і часцей — раз у тры гады.
Джамбары ў 2015 годзе пройдзе ў Японіі.
Джамбары ў паветры
правіцьДжамбары ў эфіры
правіцьАпроч злётаў, скаўты праводзяць «Джамбара ў паветры» — сустрэчы ў радыёэфіры, вядомыя пад скарачэннем JOTA (ДЖОТА). Праводзіцца раз, штогод, у трэція выходныя кастрычніку. Гэта падзея была ўпершыню праведзена ў сувязі з пяцідзесятай гадавінай скаўтынгу ў 1957 г., з Скаўцкай штаб-кватэры ў Тылехурстсе, Беркшыр, Вялікабрытанія, і была разпрацавана радыёаматарам Л. Мітчэлам (заснавацель ДЖОТА), з пазыўным G3BHK. На сёння лічыцца буйнейшай падзеяй запланаванай САСР на кожны год[3]. У такіх злётах прымаюць удзел прыкладна 500.000 скаўтаў-радыёаматараў. Гэтыя радыёсустрэчы — дадатак да Сусветнага скаўцкага Джамбары.
Джамбары ў Інтэрнэце
правіцьДжамбары ў Інтэрнеце, вядомы пад скарачэннем JOTI, з’яўляецца ў скаўтынгу міжнароднай падзеяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі з усяго свету з дапамогай пэўных чатаў могуць звязацца са сваімі сябрамі-скаўтамі пры дапамозе Інтэрнэту. Агульныя метады сувязі ўключаюць ScoutLink (IRC), электронную пошту ды VOIP.
Упершыню JOTI адбыўся ў 1995 г., калі скаўт Норван Фогт, які знаходзіўся па студэнцкім абмене ў Нідерландах, з дому, дзе збіраліся скаўты, наладзіў сувязь са скаўтамі Аўстраліі па вылучанаму IRC-серверу. Ужо ў 2005 г. у JOTI прыняло ўдзел больш за 4000 удзельнікаў он-лайн адначасна.
I Сусьветны JOTI (Скаўцкае Джамбары ў сетцы Інтэрнэт) адбыўся 16-18 кастрычніка 1997 г. і стаў сусветным скаўцкім мерапрыемствам, якое будзе праводзіцца адначасова з сусветным скаўцкім джамбары ў паветры. Мэта JOTI складаецца ў тым, каб сабраць разам як мага болей людзей у акрэслены ўрывак часу з пэўнай мэтай. Зручны тым, што можна удзельнічаць у JOTI, не выходзячы з дому, і з’яўляецца яшчэ адной магчымасцю міждународных кантактаў для тых скаўтаў, якія жывуць у аддаленых кутках Свету.
Першае афіцыйная прысутнасьць скаўтаў з постсавецкай прасторы на Джамбары
правіцьУ канцы 1980-х гадоў, на прасторах СССР, з прыходам дэмакратыі, пачынаецца адраджэнне скаўцкага руху. Кіраўніцтва САСР, у выглядзе генэральнага сакратара САСР Жака Марэйльёна, намесніка генеральнага сакратара САСР па пытанням сусветных мерапрыемстваў ды партнёрству ў новых краінах Жана Касіньё, і пры садзейнічанні Аляксандра Бондара (пасля распаду СССР і стварэння СНД — дырэктар бюро САСР для Саюзу Незалежных Дзяржаў (СНД)) упершыню дало магчымасць скаўтам з рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР, прыняць удзел у Сусветным Джамбары. Так, скаўты з краін ужо былога Саюзу трапілі на 17-ы Сусветны Скаўцкі Джамбары , які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 года ў Паўднёвай Карэе, у Сараксанскім Нацыянальным Парку , які знаходзіцца ў 200 км ад Сеулу, недалёк ад мяжы з КНДР. 17-ы Джамбары праходзіў пад дэвізам: «Шмат краін, адзін свет». Знамянальна, што незадоўга да гэтага, у 1988 годзе, ў Паўднёвай Карэе прайшлі Алімпійскія гульні.
Усяго прадстаўляць рэспублікі былога Савецкага Саюзу было накіравана 9 скаўтаў: 3 ад Расіі, 2 з Украіна, 1 з Беларусі (Алег Грушэцкі), 1 з Літвы, 1 з Латвіі, 1 з Эстоніі. Ва ўсіх былі заслугі ў разьвіцці скаўцкага руху ў сваіх регіёнах. Скаўты з Расіі і Беларусі жылі ў аднам намёце ў лагере мальтыйскіх скаўтаў, якія на момант гэтага Джамбары з’яўляліся апекунамі гэтай групы. Гэта быў лагер № 16. Апроч скаўцкіх спаборніцтваў ды іспытаў, скаўты з постсавецкіх рэспублік былі запрошаны на афіційны прыём, якое праводзіла кіраўніцтва САСР спецыйна для краін, у якіх скаўтынг адраджаўся, альбо толькі пачынаўся. Падзеі 17-га Сусветнага Джамбары асвятляліся тэлеперадачай «До 16 и старше», рэпарцёры якой прыязджалі на гэты Джамбары і бралі інтрэв'ю ў скаўтаў з Расіі і Беларусі.
Беларускія скаўцкія злёты
правіцьПасля Другой сусветнай вайны беларускія скаўты са "Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (ЗБСЧ), таксама прысутнічалі на Сусветных скаўцкіх злётах[4], але няма дастаткова дакладнай інфармацыі (колькі, калі і дзе), толькі агульная.
Падчас польскага панавання, скаўтамі ў Заходняй Беларусі таксама праводзіліся злёты. Да скаўцкіх злётаў мела дачынне войска. Тэрыторыя злёту займала вялікую тэрыторыю — прыкладна са стадыён. Войска стаяла побач. Кармілі з катла, ежу раздавалі па кацялочках і філіжанках. Злёты рабіліся на два дні. Вялося спартанскае выхаванне. Давалі ўзнагароды. Увечары было вогнішча, маленькія канцэрты. На другі дзень, на закрыццё, прыязджаў ваенны аркестр. Скаўты ладзілі жартоўныя канцэрты на грэбнях, таксама рабілі «звярыны аркестр». Хто больш за ўсіх не здаваўся і не збіваўся — таму ўзнагарода.
Так сама свае злёты праводзіла і ЗБСЧ. Так, 6—8 ліпеня 1946 г. адбыўся Першы Злёт Беларускіх Скаўтаў усёй Заходняй Германіі[4]. Ён праходзіў у Ватэнштэце[5]. Найбольш уплывоваю колькасцю прыехалі скаўты з Рэгенсбургскага Сцягу.
8—10 жніўня 1947 году адбыўся II з'езд ЗБСЧ.
9 сакавіка 1949 г. у лагеры Шляйсгайм, каля Мюнхена, адбыўся III злёт Беларускіх Скаўтаў на Чужыне. Злёт адкрыў Вацлаў Пануцэвіч; айцец Мікалай Лапіцкі (духоўны апякун беларускага скаўтынгу) прачытаў малітву. Ён жа быў абраны заступнікам старшыні зьлёту. У першы ж дзень былі выслуханы справаздачы з месцаў пражывання беларускіх скаўтаў. На галоўнага кіраўніка Беларускіх Скаўтаў на Чужыне быў выбраны скаўтмайстар Юрка Сянькоўскі. Айцец Лапіцкі прывітаў Сенькоўскага і пажадаў яму плённай працы на пасадзе галоўнага кіраўніка. Новавыбранага кіраўніка віталі таксама: прафэсар Яўхім Кіпель, генерал Францішак Кушаль, Уладзімір Сенька і другія шаноўныя госці злёту[6]
Злёты беларускіх скаўтаў у нашы дні
правіцьЗ 31 ліпеня каля в. Падневічы (Валожынскі раён, пад Ракавам), адбыўся франка-беларускі летнік (французы афіцыйна з’яўляліся куратарамі беларускіх скаўтаў). Шматлікая колькасць скаўтаў размясцілася на беразе звілістай ракі Іслач. Гэтую падзея стала першым агульнабеларускім скаўцкім злётам, бо ў ім прынялі ўдзел не толькі скаўты, якія потым утварылі «Аб’яднанне беларускіх скаўтаў», але і скаўцкая арганізацыя «Союз Скаутов Белоруссии», узначаленая Ігарам Касцевічам (сёння гэта «Белорусская республиканская скаутская ассоциация »). Такім чынам, на той злёт сабраліся ўсе скаўцкія арганізацыі, якія на той час дзейнічалі на Беларусі. Звяз Уладзіміра Улаховіча толькі перад гэтым прыехаў з ЗША, дзе яны ладзілі летнік з амерыканскімі скаўтамі.
У той час адразу з гэтага летніка Алег Грушэцкі накіраваўся на 17-ы Сусветны Скаўцкі Джамбары , які праходзіў з 8 жніўня па 16 жніўня 1991года ў Паўднёвай Карэі. Гэты быў першы (і на той час адзіны) беларускі скаўт, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва).
9—15 ліпеня 1993 г. АБС праводзіў свой першы Джамбары. Гэтае Джамбары праходзіла каля в. Падневічы, на месцы франка-беларускага летніка, які стаў у свой час першым агульнабеларускім скаўцкім злётам. На гэтым Джамбары прысутнічалі таксама скаўты з Амерыкі, якіх запрасіла сябра Рады АБС Вольга Клімановіч. Таксама прысутнічалі і скаўты з Прыднястроўя. Падзея адкрыцця ды жыцця Джамбары асвятлялася рэпарцёрам Беларускага тэлебачання Юліяй Качанавай. На ўрачыстым адкрыцці пад скаўцкі салют было запалена вялікае джамбарыйскае вогнішча, якое ўрачыста запаліў Алег Грушэцкі. Вогнішча было запалена свячою, якую Грушэцкі запаліў ад джабарыйскага агню на 17-м Сусветным Джамбары, у якім ён ганарова браў удзел. Такім чынам Сусветны Джамбарыйскі агонь сымвалічна прыйшоў і на Беларусь.
Дата і месцаправядзення Сусветных скаўцскіх Джамбары
правіцьГод правядзення | Назва | Месца правядзення | Колькасць удзельнікаў | Колькасць краін | Заўвагі |
1920 | 1-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Стадыён Алімпія, Лондан, Вялікабрытанія | 8.000 | 34 | |
1924 | 2-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Ermelunden, Капенгаген, Данія | 4.549 | ||
1929 | 3-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Arrowe Park, Біркенхед, Вялікабрытанія | 50.000 | 73 | |
1933 | 4-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Гёдзёллё, Венгрыя | 25.793 | ? | |
1937 | 5-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Вогелензанг, Блёмендэйл, Нідэрланды | 28.750 | 54 | |
Падчас Другой Сусветнай вайны ні адно Джамбары не праводзілася. | |||||
1947 | 6-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Мойсан, Францыя | 24.152 | 42 | |
1951 | 7-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Бад Ішль, Аўстрыя | 12.884 | 73 | |
1955 | 8-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Ніагара-он-тэ-Лэйк, Антарыё, Канада | 11.139 | 71 | |
1957 | 9-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Саттон Парк, Саттон Колдфільд, Вялікабрытанія | 30.000 | 82 | 50-годдзе заснавання скаўцкага руху |
1959 | 10-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Лос-Баньёс, Лагуна, Філіпіны | 12.203 | 44 | |
1963 | 11-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Марафон, Грэцыя | 10.394 | 89 | |
1967 | 12-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Фаррагут Парк, Айдаха, ЗША | 12.011 | ||
1971 | 13-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Фудзіномія, Японія | 23.758 | 87 | |
1975 | 14-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Ліллехаммер, Нарвегія | 17.259 | 91 | |
1979 | (15-е Сусветнае скаўцкае Джамбары) | Нішапур, Іран | Было адменена па прычыне Ісламскай рэвалюцыі. | ||
1983 | 15-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Калгары, Канада | 14.752 | 97 | |
1987 | 16-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Сыднэй, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія | 13.434 | 98 | |
1991 | 17-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Сараксанскі Нацыянальны парк, Рэспубліка Карэя | 20.000 | 135 | |
1995 | 18-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Дронтэн, Флеволанд, Нідэрланды | 28.960 | 166 | |
1998-99 | 19-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Пікардзін, Чылі | 31.000 | 157 | |
2002-03 | 20-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Сатахіп, Тайланд | 24.000 | 147 | |
2007 | 21-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Хайлэндс Парк, Чэлмсфорд, Вялікабрытанія | 40.000 | 158 | 100-годдзе скаўцкага руху |
2011 | 22-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Рыхабі, Швецыя | 40,061 | 166 | |
2015 | 23-е Сусветнае скаўцкае Джамбары | Хірахама, Японія |
Фота Джамбары розных гадоў
правіць-
Эмблема 1-га Джамбары
-
Мапа 4-га Джамбары
-
17-ы Джамбары, 1991 г. Уваход у лагер скаўтаў з Айдаха
-
21-ы Джамбары з вышыні птушынага палёту
-
21-ае Джамбары
-
Скаўцкія іспыты на 21-м Джамбары
-
Скаўцкія іспыты на 21-м Джамбары
-
Цырымонія адкрыцця 21-га Джамбары
-
Шведскае кола агляду
-
Уваход у швейцарскі лагер
-
Уваход у аўстралійскі лагер
Зноскі
- ↑ Всероссийские скаутские слеты - джамбори(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2009. Праверана 29 красавіка 2015.
- ↑ Роберт Баден-Пауэлл - основатель скаутинга . Праверана 29 красавіка 2015.
- ↑ JOTA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2008. Праверана 29 красавіка 2015.
- ↑ а б Матар'ялы да гiсторыi беларускай эмiграцыi ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох/Беларускія ДП-лягеры і культурна-асьветныя ўстановы ў іх у 1945 - 1950 гг./Нямеччына/Беларускі скаўтынг(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2008. Праверана 29 красавіка 2015.
- ↑ Вёска Ватэнштэт знаходзіцца прыблізна за 10 км ад гораду Браўншвайгу у Ніжняй Саксоніі
- ↑ Аляксандар Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: успамінаў»/ Быў і застаюся прыхільнікам БЦР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2010. Праверана 29 красавіка 2015.
Літаратура
правіць- Людміла Бондар. Джамбары // Скаўтынг. Кніга для скаўта = Скаутинг. Книга для скаута. — Жанева: Сусьветная Арганізацыя Скаўцкага Руху, 1993. — Т. 2. — С. 169-170. — 176 с.
- Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
- Юбилейное Всемирное ДЖОТА 1997 года. (Джамбори в воздухе) // Newsletter. — Ялта-Гурзуф: Информационоый Центр ВОСД, 1997. — № 25.
- Всемирное Скаутское Джамбори в интернете // Newsletter. — Ялта-Гурзуф: Информационоый Центр ВОСД, 1997. — № 26.
- Специальный номер, посвящённый Всемирному Скаутскому Джамбори, Чили // Newsletter. — Ялта-Гурзуф: Информационоый Центр ВОСД, 1997. — № 28.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джамбары
- Джамбори (Всемирный слёт скаутов)(недаступная спасылка)