Дзмітрый Васілевіч Наліўкін

вучоны

Дзмітрый Васілевіч Налі́ўкін[7] (руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин; 13 (25) жніўня 1889 — 3 сакавіка 1982) — вучоны, геолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар (1920), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1933). Замежны член Сербскай акадэміі навук (1968)[7], ганаровы член Акадэміі навук Туркменскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1943).

Дзмітрый Васілевіч Наліўкін
руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин
Дата нараджэння 13 (25) жніўня 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1982(1982-03-03)[1][2] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палеантолаг, геолаг, геафізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геалогія[2][4], палеанталогія[2][4], стратыграфія[2][4], Цэнтральная Азія[2], Дэвонскі перыяд[2], палеагеаграфія[4] і geological mapping[d][5][6]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Танішаўскае камерцыйнае вучылішча. Працаваў у Горным камітэце калектарам, адзьюнкат-геолагам, геолагам. У 1915 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут і выкладаў у ім з 1917 года. У 1925—1926 гадах выкладчык у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў Ташкенце, у 1929—1930 гадах у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. З 1926 года займаў пасаду загадчыка Туркестанскай секцыі Геалагічнага камітэта, з 1929 года дырэктар Інстытута геалагічнай карты Галоўнага геолага-разведачнага ўпраўлення Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 года ў Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведачным інстытуце, з 1939 года ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце. У 1941—1946 гадах ва Свярдлоўскім горным інстытуце. У 1946—1955 гадах на пасадзе дырэктара Лабараторыі азёразнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова у 1946—1951 гадах старшыня прэзідыума Туркестанскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1954 года Д. В. Наліўкін старшыня створанага па яго ініцыятыве Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта СССР, з 1974 года — яго ганаровы старшыня. У 1957—1961 гадах старшыня Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР.

Памёр Д. В. Наліўкін 2 сакавіка 1982 года[7][8]. Пахаваны ў пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[8].

Навуковая дзейнасць правіць

Д. В. Наліўкіну належаць навуковы працы геалогіі, палеанталогіі, стратыграфіі і палеагеаграфіі палеазою і карысным выкапням Урала, Сярэдняй Азіі і Усходне-Еўрапейскай платформы. Займаўся вывучэннем фацый і інш. Кіраваў стварэннем геалагічных карт тэрыторыі СССР, распрацоўкай прынцыпаў іх стварэння. У 1931—1937 гадах кіраваў геалагічнай групай Таджыка-Памірскай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[8]. З 1937 года — галоўны рэдактар дробнамаштабных геалагічных карт тэрыторыі СССР[8].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[8].

Сярод апублікаванага:

  • Брахиоподовые фации верхнего и среднего девона Ферганы // Изв. ИАН. 1915. Т. 9. № 17. С. 1835—1840.
  • Очерк гео­ло­гии Тур­ке­ста­на. — Ташкент; М., 1926.
  • Учение о фациях: Географические условия образования осадков. Т. 1—2. — М., Л, 1955—1956.
  • Геология СССР. — М., Л, 1962.
  • Ураганы, бури и смерчи. — Л., 1969.
  • Раннедевонский перерыв в Прибалтике // Современные задачи палеонтологии и биостратиграфии в развитии минерально-сырьевой базы. — Л. 1984.

Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Індыі, ЗША[8].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Зноскі

  1. Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database[Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
  2. а б в г д е ё ж з і https://www.geosociety.org/documents/gsa/memorials/v17/Nalivkin-DV.pdf Праверана 14 лістапада 2020.
  3. Наливкин Дмитрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Czech National Authority Database Праверана 19 лютага 2024.
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лютага 2024.
  7. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  8. а б в г д е ё ж Дзмітрый Васілевіч Наліўкін на сайце «Героі краіны»
  9. Каталог «Советский знак» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць