Друцк[1] (трансліт.: Druck, руск.: Друцк) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.

Аграгарадок
Друцк
Друцкое городище.jpg
Гарадзішча старажытнага Друцка
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
211 м
Насельніцтва
264 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Паштовы індэкс
211076
Аўтамабільны код
2
Друцк на карце Беларусі ±
Друцк (аграгарадок) (Беларусь)
Друцк (аграгарадок)
Друцк (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Друцк (аграгарадок)

Знаходзіцца на левым беразе ракі Друць, паблізу дзядзінца колішняга горада Друцка, на месцы яго пасада. За 10 км на паўднёвы ўсход ад Талачына, 134 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае.

ГісторыяПравіць

Горад Друцк упершыню ўпамінаецца пад 1092 годам. З другой паловы XII стагоддзя — сталіца Друцкага княства. У першай палове XIV стагоддзя горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, уладанне князёў Друцкіх.

У XVI стагоддзі ў час войн з Маскоўскай дзяржавай Друцк неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, некалькі разоў быў разрабаваны маскоўскімі войскамі. Да XVII стагоддзя цераз горад праходзіў прамы шлях на Маскву. У канцы XVII стагоддзя, праязджаючы цераз Друцк, сакратар пасольства Свяшчэннай Рымскай Імперыі І. Г. Корб у «Дзённіку падарожжа ў Масковію» адзначыў заняпад Друцка.

Цяперашняе паселішча стаіць на месцы пасада старажытнага Друцка, недалёка ад яго дзядзінца.

НасельніцтваПравіць

  • 1971 год — 73 гаспадаркі, 328 чалавек
  • 1991 год — 260 чалавек
  • 1999 год — 294 чалавекі
  • 2010 год — 264 чалавекі

ІнфраструктураПравіць

Камбінат бытавога абслугоўвання, школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

СлавутасціПравіць

 
Палац сям’і Гардзялкоўскіх у маёнтку Друцк, фота пачатку XX ст.

Страчаная спадчынаПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць