Жадунь (правы прыток Беседзі)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Жадунь (рака))

Жадунь, Жадунька — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Жадунь
Жадунька ў Касцюковічах
Жадунька ў Касцюковічах
Характарыстыка
Даўжыня 47 км
Плошча басейна 488 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 2,7 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунька
 · Каардынаты 53°32′18″ пн. ш. 31°50′33,90″ у. д.HGЯO
Вусце рака Беседзь
 · Месцазнаходжанне за 1 км на ўсход ад пасёлка Варашылава
 · Вышыня 138,4[1] м
 · Каардынаты 53°15′28,50″ пн. ш. 32°03′01,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён
Жадунь (правы прыток Беседзі) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 488 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўныя прытокіПравіць

На рацэПравіць

Агульныя звесткіПравіць

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунька Клімавіцкага раёна, вусце за 1 км на ўсход ад пасёлка Варашылава Касцюковіцкага раёна. Цячэ па заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Пойма роўная, парослая лугавымі травамі і хмызняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток — 1,8 км на паўднёвы ўсход ад горада Касцюковічы), ніжэй звілістае, пясчанае. Шырыня ракі да вусця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 81. — 599 с. — 10 000 экз.
  3. 3,0 3,1 Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)