Кірыл Андрэевіч Сідарэнка
Кірыл Сідарэнка (нар. 25 жніўня 1995, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама».
Поўнае імя | Кірыл Андрэевіч Сідарэнка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 жніўня 1995[1] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хімік». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[6].
У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[8].
У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[11].
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[13] і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клуб у адным матчы, у сакавіку 2022 года перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.
Міжнародная кар’ераПравіць
Выступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
- Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020 (40 галоў)
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013/14 | дубль | Амкар | 20 | 7 | |
2014/15 (пач.) | дубль | Амкар | 3 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Віцебск | 12 | 0 | |
2015 | Д2 | Хімік | 29 | 11 | |
2016 (1) | Д1 | Віцебск | 12 | 0 | |
2016 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 11 | 2 | |
2017 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 11 | |
2018 (1) | Д2 | Лакаматыў | 14 | 4 | |
2018 (2) | Д2 | Белшына | 13 | 5 | |
2019 | Д2 | Белшына | 27 | 4 | |
2020 | Д3 | Дняпро | 24 | 40 | |
2021 | Д2 | Дняпро | 17 | 19 | |
2022 (пач.) | Д1 | Кызыл-Жар | 1 | 0 | |
2022 | Д2 | Кайсар | 23 | 9 |
Зноскі
- ↑ https://dynamo-brest.by/player/kirill-sidorenko
- ↑ https://teams.by/kirill-sidorenko/player-9245/
- ↑ Живет такой парень. От Перми до Светлогорска
- ↑ Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском»
- ↑ Кирилл Сидоренко покинул "Витебск" и заключил контракт со "Смолевичами-СТИ"
- ↑ Николай Вайтюховский: "В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам"
- ↑ Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии»
- ↑ Сидоренко стал игроком ФК "Белшина"
- ↑ "Ислочь" подписала нападающего
- ↑ "Ислочь" отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из "Белшины", в аренду в ...Бобруйск
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь"
- ↑ Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев"
- ↑ Сидоренко покинул "Днепр"
- ↑ Кирилл Сидоренко подписал контракт с "Кызыл-Жаром"
- ↑ Кирилл Сидоренко сменил клуб в Казахстане
- ↑ Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.