Сярэдняя Прыпяць

заказнік у Беларусі

Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» — прыродаахоўчая тэрыторыя, якая месціцца на тэрыторыях Столінскага, Пінскага, Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Сярэдняя Прыпяць
Прыпяць ля Лунінца
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьБрэсцкая вобласць
Плошча 90 447 га
Дата заснавання 19 ліпеня 1999
physical
Сярэдняя Прыпяць
Сярэдняя Прыпяць
physical
Сярэдняя Прыпяць
Сярэдняя Прыпяць

Апісанне

правіць

Заказнік быў створаны пастановай Савету Міністраў ад 19 ліпеня 1999 г. па месцы заказнікаў «Вусце Лані», «Нізоўе Ясельды», «Нізоўе Случы»[1]. Поўная назва — Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць». Плошча складае 90 447 га[1]. Месціцца ў сярэдняй пойме ракі Прыпяці. Міжнародны статус аховы: ТВП утворана ў 1998 годзе (код — BY017, крытэрыі А1, А4, В1, В2, В3). Рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 2001 годзе (крытэрыі 1а, 1с, 2а, 3а, 3с, 4b)

Гаспадарчая дзейнасць

правіць

На 64 % тэрыторыі заказніка вядуць сваю гаспадарку 34 калгасы. Асноўныя віды выкарыстання: сенакосы, выпас жывёлы (каля 14 % плошчы), на мінеральных астравах вядзецца распашка зямель. 27 % тэрыторыі заказніка выкарыстоўваецца пад мэты лясной гаспадаркі.

У пойме Прыпяці захавалася бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства.

Каля 92 % тэрыторыі складаюць плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю. На тэрыторыі заказніка шмат пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць чорнаалешнікі і дубравы. На тэрыторыі заказніка можна знайсці ўсе тыпы лугоў: ад вельмі забалочаных да сухіх, якія па структуры набліжаюцца да стэпаў. У пойме таксама прысутнічаюць тыповыя нізінныя балоты, якія ствараюць біятопы, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў Еўропе. Самыя вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях рэк Ясельда і Стыр, якія з’яўляюцца прытокамі Прыпяці.

На тэрыторыі заказнікі растуць 725 відаў раслін, з іх 11 відаў занесеныя ў Чырвоную кнігу.

На тэрыторыі заказніка добрыя умовы для падтрымання колькасці рэдкіх каляводных млекакормячых. Тут сустракаюцца 16 відаў земнаводных і паўзуноў, сярод якіх: балотная чарапаха (Emys orbicularis), звычайная квакша (Hyla arborea), чаротавая рапуха (Bufo calamita).

На плошчы заказніка «Сярэдняя Прыпяць» сустракаецца 37 відаў рыб, якія жывуць у Прыпяці і азёрах-старыцах. Адзначана 182 віды птушак, 52 з якіх занесены у Чырвоную кнігу, а 5 — пад глабальнай пагрозай знікнення: чарацянка вяртлявая (Acrocephalus paludicola), вялікі арлец (Aquila clanga), драч (Crex crex), дупель (Gallinago media), белавокая чэрнець (Aythya nyroca) і гусь-піскулька (Anser erythropus). 155 відаў птушак адзначаны пры гнездаванні, 39 з якіх знаходзяцца пад аховай.

   
Сальвінія плывучая (Salvinia natans). Аверс
Балотная чарапаха (Emys orbicularis). Рэверс

Папуляцыя быкоў Хека

правіць

З сакавіка 2020 года статак быкоў Хека засялілі ва ўрочышчы каля вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, дзе яны паспяхова прыжыліся і пачалі размножвацца[2].

15 асобін завезлі ў заказнік з латвійскага нацыянальнага парка «Кемеры  (руск.)» і выпусцілі на вольны выпас на мясцовых поймавых лугах[2]. Тэрыторыя плошчай каля 200 га, на якой жывуць быкі, з аднаго боку абмежавана агароджай, а з другога — рэкамі Прыпяццю і Сцвігай[2].

Эколагі і біёлагі лічаць, што пражыванне на поймавых лугах Прыпяці і яе прытокаў буйных быкоў дапаможа аднавіць біяразнастайнасць, паколькі яны не даюць разрастацца хмызнякамі і высокім травам і такім чынам падтрымліваюць стан экасістэмы бліжэйшым да нізкатраўных лугоў, што стварае добрыя ўмовы для жыцця традыцыйных лугавых птушак: кулікоў, качак і іншых. Скашванне лугоў дае горшы эфект, бо падвышае манатоннасць ландшафту, у адрозненне ад вынікаў пасьбы траваедных, якія пакідаюць пасля сябе курціны і некранутыя лапіны, што вабіць самых розных жывёл і птушак[3].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць