Леанід Міхайлавіч Сушчэня

савецкі і беларускі заолаг і гідрабіёлаг
(Пасля перасылкі з Л. М. Сушчэня)

Леанід Міхайлавіч Сушчэ́ня[5][6] (11 лістапада 1929, вёска Малыя Лукі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 красавіка 2015, Мінск) — беларускі заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі ў 1992—1997 гадах.

Леанід Міхайлавіч Сушчэня
Дата нараджэння 11 лістапада 1929(1929-11-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 2015(2015-04-19)[2] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера заалогія і гідрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1970), акадэмік НАН Беларусі[3][4] (1980) і акадэмік АН СССР[d][3] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Айчыны II ступені ордэн Айчыны III ступені
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў 3 класы польскамоўнай школы.[7]

У часы вайны быў на акупаванай тэрыторыі. Пасля вызвалення вучыўся ў вячэрняй і дзённай школах, працаваў вучнем-тэлеграфістам.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1956 года асістэнт кафедры заалогіі беспазваночных біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1959 года навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 года загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 года загадчык Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 года дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 года ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979—1992 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992—1997 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных беспазваночных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктону і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Асноўныя працы правіць

  • Интенсивность дыхания ракообразных. — К.: Наукова думка, 1972.
  • Количественные закономерности питания ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1975.
  • Рост водных животных при переменных температурах. — Мн.: Наука и техника, 1978 (совм. с Г. А. Галковской).
  • Биология и продукция ледниковых реликтовых ракообразных. — Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с В. П. Семенченко, В. В. Вежновцом).
  • Продукция планктонных ракообразных и факторы среды. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1990 (совм. с В. П. Семенченко, Г. А. Семенюк, И. Л. Трубецковой).
  • Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. — Мн.: БелНИИНТИ, 1990 (совм. с М. М. Пикуликом).
  • Животный мир и радиация. — Мн.: БелНИИНТИ, 1991 (совм. с М. М. Пикуликом, А. Е. Плениным).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць