Максім Іванавіч Талейка

беларускі футбаліст

Максім Талейка (нар. 20 лютага 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Максім Талейка
Поўнае імя Максім Іванавіч Талейка
Нарадзіўся 20 лютага 1993(1993-02-20)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Беларусь Гарадзея 16 (0)
2011   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2012   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 29 (0)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 11 (0)
2013—2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 17 (1)
2014 Беларусь Смаргонь 0 (0)
2015—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 52 (2)
2017 Беларусь Слуцк 4 (0)
2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 22 (0)
2020 Кыргызстан Каганат (Ош) 0 (0)
2020 Беларусь Смаргонь 6 (0)
2021 Камбоджа Ангкор Тайгер 18 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Сезон 2011 правёў у арэндзе ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў за дубль. У 2012 годзе стаў іграком «Іслач». У студзені 2013 года перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі «Смалявічаў-СТІ», але ў жніўні вярнуўся ў «Іслач», якая таксама апынулася ў Першай лізе. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

У чэрвені 2014 года «Іслач» разарвала кантракт з Максімам з-за несанкцыяванага выступу за стаўбцоўскі «Нёман» у Кубку Мінскай вобласці[2]. У жніўні таго ж года папоўніў склад «Смаргоні»[3], але ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У 2015 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы». Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але пазней стаў праходзіць у асноўны склад. 6 верасня 2015 года падчас матча супраць «Бярозы-2010» ударыў кулаком па твары Паўла Назаранку, за што атрымаў чатырохматчавую дыскваліфікацыю[4]. Па адбыцці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад і дапамог «Крумкачам» заваяваць пуцёўку ў Вышэйшую лігу.

2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (1:1), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. 21 красавіка 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, адкрыўшы лік у хатнім матчы супраць БАТЭ, аднак «Крумкачы» ў выніку саступілі з лікам 2:3.

У жніўні 2017 года перайшоў у «Слуцк»[5]. Да канца сезона 2017 правёў за слуцкі клуб чатыры матчы, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[6].

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[7]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пачынаў трэніравацца з «Іслаччу», аднак неўзабаве разарваў кантракт з клубам[8] і адправіўся на прагляд у сталічны «Прамень», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», аднак паўабаронца вырашыў не перабірацца ў іншы горад і ў красавіку 2019 года далучыўся да сталічнага НФК[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года пакінуў НФК[11].

У сакавіку 2020 года далучыўся да кыргызскага клуба «Каганат»[12], аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні»[13].

У студзені 2021 года стаў іграком камбаджыйскага клуба «Ангкор Тайгер»[14]. Пакінуў каманду ў лістападзе 2021 года[15], аднак сам застаўся жыць у Камбоджы[16].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Гарадзея   16 0
2011 дубль Шахцёр   26 3
2012 Д3 Іслач   29 4
2013 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   11 0
2013 (2) Д2 Іслач   11 1
2014 (1) Д2 Іслач   6 0
2014 (2) Д2 Смаргонь   0 0
2015 Д2 Крумкачы   10 0
2016 Д1 Крумкачы   28 0
2017 (1) Д1 Крумкачы   14 2
2017 (2) Д1 Слуцк   4 0
2018 Д1 Іслач   14 1
2019 Д2 НФК   22 0
2020 (2) Д2 Смаргонь   6 0
2021 Д1 Ангкор Тайгер   18 2

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Крыніцы правіць

  1. Maksim Taleiko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Ислочь» расторгла контракт с Талейко из-за выступления игрока в Кубке Минской области за «Неман-Агро» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Журавлев и Талейко пополнили «Сморгонь» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Денис Шунто прокомментировал дисквалификацию футболиста «Крумкачоў» (руск.). by.tribuna.com (14 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2015.
  5. Талейко и Зуевич перешли из "Крумкачей" в "Слуцк" (руск.). football.by (18 жніўня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
  6. Максим Талейко покидает СФК "Слуцк" (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт «Слуцка».
  7. Максим Талейко подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (8 студзеня 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  8. "Ислочь" объявила о расставании с Талейко (руск.). football.by (19 студзеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  9. "Луч" подписал Талейко (руск.). football.by (6 лютага 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  10. Талейко стал игроком НФК (руск.). by.tribuna.com.
  11. НФК покинули восемь игроков (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  12. Талейко стал игроком кыргызстанского клуба "Каганат" (руск.). football.by (13 сакавіка 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  13. Максим Талейко вернулся из Кыргызстана и будет играть за "Сморгонь" (руск.). football.by (6 жніўня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  14. Как белорусский «ворон» стал камбоджийским «тигром». Максим Талейко рассказывает о переезде в Азию (руск.). football.by (26 лютага 2021). Праверана 18 красавіка 2024.
  15. Максим Талейко покинул Камбоджу (руск.). football.by (24 лютага 2022). Праверана 18 красавіка 2024.
  16. Этот беларус брал медаль еврокубка любителей, забивал БАТЭ за «Крумкачоў» – а потом уехал играть за 8 тысяч км и остался, найдя там жену (руск.). by.tribuna.com (10 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2024.
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.

Спасылкі правіць