Максім Іванавіч Талейка

(Пасля перасылкі з Максім Талейка)

Максім Талейка (нар. 20 лютага 1993, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».

Футбол
Максім Талейка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Іванавіч Талейка
Нарадзіўся 20 лютага 1993(1993-02-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Нумар 8
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера*
2010 — 2012 Беларусь Гарадзея 16 (0)
2011   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2012   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 29 (0)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 11 (0)
2013 — 2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 17 (1)
2014 Беларусь Смаргонь 0 (0)
2015 — 2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 52 (2)
2017 Беларусь Слуцк 4 (0)
2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (1)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 22 (0)
2020 Кыргызстан Каганат (Ош) 0 (0)
2020 — Беларусь Смаргонь

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2020.


Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Сезон 2011 правёў у арэндзе ў салігорскім «Шахцёры», дзе гуляў за дубль. У 2012 годзе стаў іграком «Іслач». У студзені 2013 года перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі «Смалявічаў-СТІ», але ў жніўні вярнуўся ў «Іслач», якая таксама апынулася ў Першай лізе. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

У чэрвені 2014 года «Іслач» разарвала кантракт з Максімам з-за несанкцыяванага выступу за стаўбцоўскі «Нёман» у Кубку Мінскай вобласці[2]. У жніўні таго ж года папоўніў склад «Смаргоні»[3], але ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У 2015 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы». Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, але пазней стаў праходзіць у асноўны склад. 6 верасня 2015 года падчас матча супраць «Бярозы-2010» ударыў кулаком па твары Паўла Назаранку, за што атрымаў чатырохматчавую дыскваліфікацыю[4]. Па адбыцці дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад і дапамог «Крумкачам» заваяваць пуцёўку ў Вышэйшую лігу.

2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (1:1), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. 21 красавіка 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, адкрыўшы лік у хатнім матчы супраць БАТЭ, аднак «Крумкачы» ў выніку саступілі з лікам 2:3.

У жніўні 2017 года перайшоў у «Слуцк»[5]. Да канца сезона 2017 правёў за слуцкі клуб чатыры матчы, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[6].

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[7]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2019 года пачынаў трэніравацца з «Іслаччу», аднак неўзабаве разарваў кантракт з клубам[8] і адправіўся на прагляд у сталічны «Прамень», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», аднак паўабаронца вырашыў не перабірацца ў іншы горад і ў красавіку 2019 года далучыўся да сталічнага НФК[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года пакінуў НФК[11].

У сакавіку 2020 года далучыўся да кыргызскага клуба «Каганат»[12], аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смаргоні»[13]

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Гарадзея   16 0
2011 дубль Шахцёр   26 3
2012 Д3 Іслач   29 4
2013 (1) Д2 Смалявічы-СТІ   11 0
2013 (2) Д2 Іслач   11 1
2014 (1) Д2 Іслач   6 0
2014 (2) Д2 Смаргонь   0 0
2015 Д2 Крумкачы   10 0
2016 Д1 Крумкачы   28 0
2017 (1) Д1 Крумкачы   14 2
2017 (2) Д1 Слуцк   4 0
2018 Д1 Іслач   14 1
2019 Д2 НФК   22 0

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Зноскі

СпасылкіПравіць