Мікалай Радзівіл (1470—1521)

1470—1521
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівіл, 1470–1521)

Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[1]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.

Мікалай Радзівіл
Mikałaj Radzivił Amor. Мікалай Радзівіл Амор (XVII).jpg
Мікалай Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.. Літоўскі мастацкі музей
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
 
Дзейнасць афіцэр
Нараджэнне каля 1470
Смерць 1521(1521)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл «Стары»
Маці Соф’я Манівід[d]
Жонка Альжбета з Саковічаў
Дзеці Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян

Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Літвы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[1] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць. Быў старостам бельскім. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).

БіяграфіяПравіць

   
Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г.

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф'і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[2].

Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 года, Клецкай бітве 1506 года з татарамі.

 
Невядомы мастак, XVII ст.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж года стаў ваяводам троцкім, з 1510 года — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на з'ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбертам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529).

У 1518 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[1]:

  • Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генеральны жамойцкі
  • Мікалай (каля 1492 — 1529/1530), біскуп жамойцкі
  • Станіслаў (пам. 1531)
  • Соф'я, жонка Яна Забярэзінскага, намесніка гарадзенскага і ваўкавыскага
  • Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
  • Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага

Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 года. Спачыў у Віленскай кафедры[3].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net (8 кастрычніка 2010).
  3. Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470–1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць