Міхась Навумовіч

Міхась Навумовіч або Наўмовіч (нар. 3 кастрычніка 1922, в. Кашалева, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 8 сакавіка 2004, Парыж, Францыя) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, мастак, фізіятэрапеўт.

Міхась Навумовіч
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1922(1922-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2004(2004-03-08) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, мастак, фізіятэрапеўт
Вучоба
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і Івана і Ганны Навумовічаў. Меў старэйшага брата Валодзю і сястру Соню. Сям’я была сярэдняга дастатку. У бацькі мелася дзялянка зямлі ў 5 гектараў, акрамя таго, ён быў бондарам, рабіў бочкі і прадаваў[1].

Першапачатковае навучанне атрымаў у весцы Кашалева, вучылі па-польску. Пасля бацькі аддалі яго ў школу у Навагрудку, дзе ён правучыўся да 7-га класа. Настаўнік геаграфіі Орса прапанаваў бацькам абавязкова паслаць Міхася ў гімназію. Пасля заканчэння сёмага класа Міхась пехатой хадзіў у Навагрудак здаваць агульны ўступны экзамен у гімназію. Для вучобы беларусам патрэбны былі немалыя грошы, таму ўсё лета сям’я працавала, каб можна было заплаціць за вучобу. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР гімназію зрабілі рускамоўнай. У гэты час ён далучыўся да групы, якая малявала, афармляў насценную школьную газету. Вучыўся ў прафесара па малюнку Рамашкевіча, які браў яго ў сваі вандроўкі па ваколіцах[1].

4 ліпеня 1941 года ў Навгрудак акупавалі нацысты. Гебітс-камісар дазволіў адчыніць беларускую школу, дзе Міхась працягнуў навучанне[1].

Пасля сканчэння ў 1944 годзе Навагрудскай беларускай гімназіі мабілізаваны ў Беларускую краёвую абарону, накіравалі ў Мінск, у арганізаваную афіцэрскую школу Краёвай абароны, потым у дывізію СС «Беларусь». Пасля пачатку наступлення савецкіх войскаў адступалі праз Вільню, дзе загінула шмат хлопцаў у час савецкай бамбардзіроўкі чыгуначнай станцыі[1].

Шмат хлопцаў, у тым ліку і Міхась Наўмовіч, вырашылі ўцячы ў лес. Яны апынуліся ў Безансоне[1]. Восенню 1944 года перайшоў да французскіх партызан. 3 канца 1944 у арміі Андэрса.

3 чэрвеня 1945 года жыў у Італіі. Займаўся рэгістрацыяй дакументаў з жандармерыі для суда сёмай дывізіі Андэрса ў Сан-Базіліа, які працаваў на польскай мове. У 1947 годзе, пасля дэмабілізацыі пераехаў ў Парыж. Сустрэўшыся са знаёмым палякам-скульптарам Венгельскім, які, паглядзеўшы малюнкі, адразу запісаў яго ў мастацкую акадэмію. Скончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтва ў 1953 годзе. У школе ад прафесара скульптуры, кіраўніка майстэрні, атрымаў прапанову ўдзельнічаць у стварэнні помніка дзеду егіпецкага караля Фарука, але са зменай улады праца над помнікам была спынена[1].

Міхась шмат працаваў. Некаторы час Міхась Наўмовіч жыў у інтэрнаце для моладзі, атрымліваючы невялікую стыпендыю з Ватыкана, якую для яго і сяброў даставаў айцец Леў Гарошка. У 1948 годзе са сваім сябрам Філістовічам стварылі «Беларускую Незалежніцкую Арганізацыю Моладзі», а таксама пачалі выпускаць часопіс «Моладзь»[1].

У 19531955 гадах прадаўжаў выдаваць гэты часопіс сумесна з Львом Гарошкам, які таксама выпускаў яшчэ адзін часопіс для беларускай эміграцыі «Божым шляхам»[1]. У 1955 годзе школу фізіятэрапіі ў Парыжы.

У 1956 г. ажаніўся, узгадаваў чацвера дзяцей, шмат працаваў, пабудаваў сваімі рукамі дамы[1].

Выкладаў анатомію і марфалогію ў дзяржаўных і прыватных школах фізіятэрапіі і мастацтва.

Памёр 4 сакавіка 2004 года ў Вальпене, пад Парыжам[1].

Грамадская дзейнасцьПравіць

Узначальваў з 1946 года Аб’яднанне беларускіх работнікаў у Францыі, у 19491952 гадах Беларускую незалежніцкую арганізацыю моладзі ў Францыі, Аб'яднанне беларускіх студэнтаў, Беларускае аб’яднанне камбатантаў. Рэдагаваў у 19481954 гадах часопіс «Моладзь». 3 1991 года старшыня Беларускага саюзу. Радны БНР.

ТворчасцьПравіць

Аўтар больш як 10 скульптурных твораў з каменю, у тым ліку помніка на магіле М. Равенскага, скульптур для касцёлаў, моста Аляксандра III і Новага моста ў Парыжы, працы «Вяселле ў Кане Галілейскай». Пераможца конкурсу на стварэнне статуі Жанны д’Арк. У 19501960-я гг. аформіў выдадзеныя ў замежжы кнігі «Спадчына» Я. Купалы, «Сымон-музыка» Я. Коласа, «Матчын дар» А. Гаруна, альманах «Ля чужых берагоў». Маляваў і акварэллю.

УзнагародыПравіць

Узнагарода па анатоміі Prix Hugier (1949).

Зноскі

ЛітаратураПравіць