Міхась Барэйша

беларускі пісьменнік

Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) Барэ́йша[1] (нар. 4 студзеня 1950, в. Новы Лад, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 13 жніўня 1990, Беларусь) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Міхась Барэйша
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 студзеня 1950(1950-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1990(1990-08-13) (40 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 4 студзеня 1950 года ў вёсцы Новы Строй Верхнядзвінскага раёна[2].

Вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы, з 1965 па 1969 год. У 1969 годзе скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. Працаваў машыністам, апаратчыкам на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. У 1971—1973 гг. служыў на Балтыйскім флоце[2]. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на камбінат. З’яўляўся няштатным карэспандэнтам гарадской газеты «Химик».

У 1981 годзе скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

З 1980 года карэспандэнт, з 1983 — намеснік рэдактара полацкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму»[2]. Кіраваў літаратурным аб’яднаннем «Наддзвінне», быў намеснікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1989 года, член Саюза журналістаў СССР і Беларусі з 1981 года.

Пасля цяжкай хваробы памёр 13 жніўня 1990 года[3]. Пахаваны на могілках в. Сядлоўцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці[4]. Паводле іншай быў пахаваны ў Наваполацку або на могілках в. Новы Строй Верхнядзвінскага раёна[2].

Творчасць

правіць

Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча» (1985), анталогіі «Апавяданні пра Вялікую Айчынную». Героі твораў пісьменніка — людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцці, нясуць адказнасць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.

Другая кніга прозы «Крыніца, чыстая вадзіца» выйшла ў Мінску ў 1988 годзе[2].

У 1980 годзе за публікацыю апавяданняў у часопісе «Маладосць» яму прысуджана прэмія гэтага выдання. М. Барэйша быў удзельнікам VIII Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве.

Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.

Крыніцы

правіць
  1. БелЭн 1996.
  2. а б в г д е Барэйша Міхась – Белліт  (7 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.
  3. Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча Архівавана 5 студзеня 2020.
  4. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць
  • Барэ́йша Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 336. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Міхась Барэйша // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 51. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Урупіна, Г. М. Барэйша Міхась / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. — Мінск : БелЭн, 1992. — Т. 1 : Абуховіч-Ватацы. — С. 259—260.

Спасылкі

правіць