Мікалай Васілевіч Дучыц

беларускі мастак (1896—1980)
(Пасля перасылкі з М. Дучыц)

Мікалай Васільевіч Дучыц (2 кастрычніка 1896, м. Любча, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 3 верасня 1980, Мінск) — беларускі мастак, графік.

Мікалай Дучыц
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1896(1896-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1980(1980-09-03) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Паходжанне беларус
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Навагрудскім гарадскім вучылішчы (1910—1914) у В. Іваненкі, Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 1914—1915) у У. Федаровіча. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў[1]. З 1921 года ў Менску. Выкладаў маляванне ў школах, на рабфаках, у студыях у Менску (1925—1925). Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1933), у 1938 — старшыня праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнік шматлікіх выставак, пачынаючы з Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 года.

У лютым 1942 года прыняў удзел у 1-й выстаўцы беларускіх мастакоў, якія апынуліся ў акупаваным нямецкімі войскамі Мінску. У зале Беларускага народнага дома на вуліцы Рагнеды (савецк. Рэвалюцыйная), 2 экспанаваліся 124 работы, у большасці створаныя да ліпеня 1941 года. Агулам удзел прымалі 17 мастакоў: Анатоль Тычына, Генрых Бржазоўскі, Мікалай Дучыц, Б. Казлоўскі, Міхась Станюта, Яўген Ціхановіч і іншыя[2].

Персанальная выстаўка Мікалая Дучыца была праведзена ў Мінску ў 1967 годзе.

Памёр у Мінску, пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[3].

Творчасць правіць

Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Зіма», «Рэчка Волма», «Ля млына», «Лясная казка» і інш.). Пісаў таксама нацюрморты. У галіне графікі мастак зрабіў серыю гравюр «Стары Мінск», і акварэляў «Краявіды Мінска».

Карціны і графіка Мікалая Дучыца знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

17 лютага 2009 годзе ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь былі перададзеныя два творы мастака: «Зіма. Эцюд» (1949) і «Дубкі» (1953)[4].

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Дучыца экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[5].

Зноскі

  1. Дучыц Мікалай Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. Корбут В. Выставачная дзейнасць у Генеральнай акрузе «Беларусь» (1942 – 1944) // Спадчына. — 2003. — № 4-5. — С. 77—79.
  3. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.
  4. К церемонии передачи картин Б. А.Заборова и Дучица от МИДа НХМ РБ. Национальный художественный музей Республики Беларусь.(недаступная спасылка)
  5. И дольше века...(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць