Навамучанікі Беларускія

Беларуская праваслаўная царква 12 снежня 1999 года праславіла ў ліку мясцовашанаваных святых 23-х навамучанікаў, што неслі крыж свайго служэння ў Мінскай епархіі ў XX стагоддзі і былі забіты. Тыя навамучанікі, якія праслаўлены сёння, яўляюць нам узор стойкага і бескампраміснага служэння на «ніве Хрыстовай; служэнне, якое праходзіла ва ўмовах масавых пераследаванняў за веру праваслаўную».

Памяць 15 (28) кастрычніка.

Навамучанікі Беларускія

правіць

Ніжэй пададзеныя спевы ў рэдакцыі Біблейскай Камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Трапар 23 Новамучанікам Беларускім, глас 5

правіць

Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў нашых, / веру добра эахаваўшы, / у пакутах, бедах і напасцях, як стаўпы непахісныя выстаялі, / маліцеся за нас, каб мы веру непахісную захавалі, / і спасліся душы нашы.

Кандак 23 Новамучанікам Беларускім, глас 3

правіць

Свяшчэннамучанікі зямлі нашае, / у цяжкіх выпрабаваннях перамогі знаменне вы пранеслі / і вянцы неўвядальныя атрымалі, / Богу ўгадзіўшы, // за нас Хрысту маліцеся, каб Ён спас душы нашы.

Спасылкі

правіць