Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельман

(Пасля перасылкі з Натан Шпігельман)

Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельма́н (28 мая 1921, г. п. Валадарск-Валынскі, Жытомірская вобласць — 27 кастрычніка 1974) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1974).

Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельман
Дата нараджэння 28 мая 1921(1921-05-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1974(1974-10-27) (53 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1945 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1945 года ў розных праектных арганізацыях Мінска, у Белдзяржпраекце, начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінска, галоўным архітэктарам праектаў Беларускага аддзялення Саюздзіпрагандлю, з 1950 года галоўны архітэктар інстытута «Белпрампраект», з 1961 па 1974 г. у інстытуце «Мінскпраект», кіраўніком майстэрні, у 19641971 гадах галоўным архітэктарам.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.

Творчасць правіць

 
Будынкі паліграфічнага камбіната і завода ЭВМ па плошчы Якуба Коласа
 
Бальніца хуткай дапамогі па вул. Кіжаватава
 
НДІ глебазнаўства па вул. Казінца
 
Дом па Вайсковым завулку, 10  (ВД)

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): адміністрацыйны будынак Полацкага абкама КПБ (1946), у Мінску — будынак прыгараднага чыгуначнага вакзала (1953), паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1956), будынкі праектных арганізацый на пл. Свабоды (1960), карпусы завода ЭВМ імя Арджанікідзэ і Мінскага педінстытута замежных моў (1961), гадзіннікавага завода (1963), НДІ водных праблем і Рэспубліканскі вылічальны цэнтр па вул. Я. Коласа (усе 1963), комплекс інтэрнатаў універсітэта па вул. Кастрычніцкай (1964), жылыя дамы на плошчы Я. Коласа (1957), Бранявым і Вайсковым завулках (1969), вул. Чкалава (1979), рэстаран «Журавінка» (1968), Інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1968), Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (19671973) па Партызанскім праспекце, Інстытут электронікі АН Беларусі па вул. Я. Коласа (1973), бальніца хуткай дапамогі па Слуцкай шашы (1972), дзіцячая бальніца па вул. Кіжаватава (1977), гасцініца па вул. Камуністычнай (1977), НДІ глебазнаўства і аграхіміі (1972), жылая забудова квартала па праспекце Партызанскім (1967), па праспекце Машэрава (1974, усе ў сааўт.); дывановы і панчошны камбінаты (1968) у Брэсце; заводы швейных машын (19501953) і дарожных машын у Жодзіне (1953, абодва ў сааўтарстве). Распрацаваў серыі 5—9-павярховых жылых дамоў для масавага будаўніцтва (1966, у сааўт.).

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Людмілай Гафо[1], з якой, верагодна, меў сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўства[2]

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта (цяпер праспект Ф. Скарыны) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць