Ніжняя Алба

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Ніжняя Алба, Жлобінскі раён)

Ні́жняя Алба́[2] (трансліт.: Nižniaja Alba) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Стрэшынскага сельсавета. Знаходзіцца побач з рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Смычок».

Вёска
Ніжняя Алба
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 60 чал. (2019)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Паштовы індэкс
247206[1]
Аўтамабільны код
3
СААТА
3218804021
Рака
Аўтобусны прыпынак
Ніжняя Алба
Аддзяленне паштовай сувязі
перасоўнае № 1 Жлобінскага р-на
Ніжняя Алба на карце Беларусі ±
Ніжняя Алба (Беларусь)
Ніжняя Алба
Ніжняя Алба (Гомельская вобласць)
Ніжняя Алба

Геаграфічныя звесткі

правіць

Размешчана ля р. Дняпро, за 39 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жлобін, 110 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе праз г. п. Стрэшын, а затым па аўтадарозе Бабруйск — Гомель.

Планіроўка вёскі складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі), да якой з захаду далучаюцца чатыры завулкі. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Недалёка ад вёскі ёсць радовішча гліны.

Гісторыя

правіць

Засяленне людзьмі гэтай мясцовасці адбылося ў першабытнаабшчынным перыядзе, у каменным веку, задоўга да ўтварэння вёскі. Пры археалагічных даследаваннях непадалёк ад вёскі, на землях ландшафтнага заказніка «Смычок» выяўлены рэшткі паселішча, якое адносіцца да днепра-данецкай культуры позняга каменнага веку — неаліту (V — III тысячагоддзі да н. э.). У ходзе раскопак знойдзены прадметы з крэменю, фрагменты ляпнога глінянага посуду, у тым ліку з арнаментам[3].

Выяўлены селішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (0,15 км на паўночны захад ад вёскі, каля могілак). Аб даўняй гісторыі гэтых месцаў сведчыць і знойдзены ў вёсцы ў 1902 годзе скарб.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII ст., калі перасяленцы з вёскі Алба (цяпер Верхняя Алба) заснавалі тут пасяленне. Паводле рэвізіі 1858 года — уладанне князя Л. М. Галіцына. Дзейнічала паромная пераправа праз Дняпро грузападымальнасцю да 500 пудоў. З 1880 года працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся 3 ветракі, школа, млын, піцейны дом. Вялікую шкоду нанёс пажар 13 жніўня 1897 года. У 1909 годзе 1671 дзесяціна зямлі, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1923 годзе пабудавана і адкрыта 4-гадовая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працаваў вятрак. У час Вялікай Айчыннай вайны 115 жыхароў загінулі на фронце. У 1956 годзе ўтвораны калгас «Правда» (з 1958 цэнтр — у Верхняй Албе), які дзейнічаў да 2001.

Да 23 лістапада 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Верхнеалбянскага сельсавета[4].

Колькасць насельніцтва па гадах.
185818971909192519592004
37 двароў, 250 жыхароў72 двары, 556 жыхароў, паводле перапісу94 двары, 694 жыхары143 двары708 жыхароў, паводле перапісу83 двары, 168 жыхароў


Адметнасці

правіць

Непадалёк ад вёскі, на землях заказніка «Смычок» на беразе возера вылучана месца для адпачынку. Уезд аўтамотатранспарту на тэрыторыю заказніка не дазваляецца, паркоўка — перад мяжою заказніка.

Зноскі

  1. Электронный справочник почтовых кодов Республики Беларусь // belpost.by (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Маслюкоў, Т. Ніжняя Алба: знаходкам — сем тысяч год Архівавана 7 сакавіка 2016. // Гомель гражданский. — 2014. — 15 верасня.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 23 ноября 2022 г. № 388 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жлобинского района Гомельской области

Літаратура

правіць