Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў (Смілавічы)

Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў — помнік архітэктуры ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў псеўдагатычнага і неагатычнага стылявых кірункаў з элементамі мадэрнізму. Пабудаваны ў г.п. Смілавічы (Чэрвеньскі раён) на месцы замку XVI ст. Уключаў два палацы, шэраг пабудоў, парк пейзажнага тыпу (збярогся часткова).

Палацава-паркавы комплекс
Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў
Псеўдагатычная вежа старога палаца
Псеўдагатычная вежа старога палаца
53°45′00,10″ пн. ш. 28°01′00,15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Смілавічы
Архітэктурны стыль неаготыка
Будынкі
палац • жылы дом • гаспадарчыя пабудовы • брама • агароджа • старожка • флігель
Вядомыя жыхары Леў Апалінарыевіч Ваньковіч
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000652шыфр 613Д000652
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Выгляд у 1917 годзе, злева тыльны фасад новага палаца, справа — галоўны фасад старога палаца

Палацава-паркавы комплекс сфарміраваўся ў XIX — пачатку ХХ ст. У розныя часы маёнтак Смілавічы належаў Кезгайлам, Сапегам, Завішам. У ХVIII ст. стаў уладаннем гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (17301800). У 1791 годзе маёнтак адышоў да Манюшкаў.

Будаўніцтва палацу вялося Станіславам Манюшкам (дзедам вядомага кампазітара) і яго сынамі. Казімір Манюшка заклаў батанічны і пладовы сады. Будаўніцтва комплексу было завершана Лявонціем Ваньковічам, жанатым з Паўлінай Манюшкай.

Архітэктура правіць

Стары палац правіць

Палац складаецца з 2 мураваных карпусоў, пабудаваных у розны час і аб'яднаных паміж сабой невялікім аб'ёмам, у якім размяшчалася аранжарэя. У палацы (не збярогся) быў зімовы сад, багаты архіў (зберагліся дакументы Агінскіх, Манюшкаў, Ваньковічаў), вялікая бібліятэка і карцінная галерэя, у складзе якой быў вядомы партрэт А. Міцкевіча (мастак В. Ваньковіч). Цяпер ён захоўваецца ў Варшаве, у Нацыянальным музеі.

Стары корпус быў пабудаваны ў пачатку XIX ст. у стылі псеўдаготыкі. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады падзелены міжпавярховым карнізам. З боку галоўнага фасада да будынка прымыкае магутная, квадратная ў плане трохпавярховая вежа, завершаная зубцамі. Ніжні ярус вежы, дзе зроблены ўваход, мае апрацоўку рустам. Вокны маюць маляўнічае абрамленне.

У 1900 годзе да паўночна-ўсходняга крыла корпуса была зроблена двухпавярховая прыбудова з драўлянай галерэяй па другім паверсе. Планіроўка анфіладная. Перакрыцці плоскія, за выключэннем некалькіх памяшканняў на першым паверсе, якія маюць цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. У вежы размешчана трохмаршавая лесвіца.

Новы палац правіць

У 1900-я гады да старога корпуса далучаны новы, у стылі неаготыкі з элементамі стылю «мадэрн».

Будынак у плане двухпавярховы, выцягнуты, асіметрычны, ускладнены пяціграннымі эркерам, завершаны двухсхільным дахамі. Уваход размешчаны ў заходняй частцы. На паркавым фасадзе трохпавярховы вежападобны аб'ём. Уваход на галоўным фасадзе вылучаны трохпавярховым рызалітам з дзвюма фланкіруючымі гранёнымі вежачкамі, завершанымі невысокімі шатрамі і шпілямі. Вежа паркавага фасада ўпрыгожаная рустамвалютамі, складаным абрамленнем акна трэцяга ярусу, завершаная атыкам, зубцамі (накшталт старажытных абарончых вежаў). Інтэр'ер палацу быў аздоблены размалёўкай.

У 1973 годзе паводле праекта рэканструкцыі (Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут па будаўніцтве ў вёсцы) да ўвахода ў новы корпус прыбудаваны вестыбюль з гардэробам, з усходняга боку — лесвічная клетка.

У будынку новага палаца размяшчаўся сельскагаспадарчы каледж, зараз яно выкуплена прыватным інвестарам і добраўпарадкоўваецца. Адносна старая частка палаца, збудаваная Станіславам Манюшкам, цяпер занядбана.

Парк правіць

 
Паркавая алея

Парк пейзажны. Закладзены ў канцы ХІХ ст.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць