Плюшч звычайны

від раслін

Плюшч звычайны[3], Блюшч[4] (Hedera helix) — вечназялёная павойная ліяна, від роду Плюшч (Hedera) сямейства Араліевыя (Araliaceae). Павойная расліна, якая сваімі шматлікімі прысоскападобнымі каранямі прымацоўваецца да розных апор (дрэвы, скалы). Часам дасягае 30 м у вышыню.

Плюшч звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hedera helix L., 1753

Сінонімы
  • Hedera helix var. vulgaris
  • Hedera poetarum Bertol.
  • Hedera poetica Salisb.
Падвіды
  • Hedera helix subsp. helix
  • Hedera helix f. poetarum
  • Hedera helix subsp. rhizomatifera
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29393
NCBI  4052
EOL  1143004
GRIN  t:300252
IPNI  90723-1
TPL  kew-96659

Родавая лацінская назва расліны паходзіць ад грэчаскага слова «oedon» — «спявак, бард». Аднак некаторыя батанікі лічаць, што назва расліны паходзіць ад кельцкага слова «hedea» — «шнур». Відавая назва паходзіць ад слова «helisso», што азначае «віцца».

Біялагічнае апісанне

правіць

Ліяна з тонкім галінастым сцяблом (ва ўмовах Беларусі дасягае даўжыні 3-5 м), якое сцелецца па зямлі або падымаецца па ствалах дрэў пры дапамозе маленькіх паветраных каранёў-прысосак.

Лісце чаргаванае, скурыстае, голае, бліскучае, 3-5-лопасцевае (сярэдняя доля лопасці больш буйная), на бясплодных парастках сэрцападобнае, на кветканосных галінках — суцэльнае ромбападобна-яйкападобнае.

Кветкі зеленаватыя, пяцічленныя, сабраны ў шматкветкавыя шарападобныя парасонікі (адзінкавыя або ўтвараюць невялікую мяцёлку). Цвіце ў верасні-кастрычніку.

Формула кветкі:   [5].

Плод — ягада, спачатку зялёная, потым чорная, прыгодная для ежы для чалавека, але служыць ежай для птушак, якія і распаўсюджваюць насенне з экскрэментамі. Выспявае вясной наступнага года.

Прэбарэальны сярэднеэўрапейскі горны рэліктавы від атлантычна-міжземнаморскага пашырэння. Расце ў лісцяных лясах, пераважна ў дубовых, радзей у букавых, у нізінах і перадгор’ях. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Расіі сустракаецца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы арэала і за яе межамі. Месцы росту: ялова-шыракалістыя і шыракалістыя лясы. Месцамі ўтварае значныя зараснікі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Ва ўмовах Беларусі цвіце толькі ў культуры, размнажэнне вегетатыўнае. Маладыя гадавалыя парасткі абмярзаюць на вышыні снежнага покрыва.

Значэнне і ўжыванне

правіць

У дэкаратыўным садаводстве выкарыстоўваецца для вертыкальнага азелянення. Вырошчваецца як пакаёвая расліна.

Плюшч — выдатны меданос, на Каўказе цвіце ў верасні, дае ўзятак, параўнальны з ліпай і каштанам пасяўным. Мёд белы, хутка «садзіцца» (крышталізуецца), духмяны з мятна-ментолавым прысмакам.

Ягады плюшчу спеюць у студзені-лютым і з’яўляюцца асноўнай ежай зімой для галубоў і драздоў, для чалавека атрутныя.

Зеляніна плюшчу ўсю зіму з’яўляецца каштоўным зялёным кормам для дзікіх і свойскіх траваедных жывёл.

У медыцыне

правіць

У народнай медыцыне выкарыстоўваецца лісце плюшчу[6], якое ўтрымлівае сапаніны, гедэрын, а таксама іназіт  (руск.), каратын, мурашыную і яблычную кіслоты, і сцёблы, якія ўтрымліваюць камедзь  (руск.). Лісце выкарыстоўваецца пры хранічных запаленнях слізістых абалонак, туберкулёзе, рахіце, і іншых захворваннях. У свежым выглядзе іх выкарыстоўваюць як вонкавы сродак пры апёках, для перавязкі гнойных ран.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 312. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  6. Сергей Бесараб Защита плюща или Обеляем "мужегон" всея балабольского государства // Патрэон — patreon.com, 24 кастрычніка 2021, 17:29

Літаратура

правіць
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)