Праспект Дзяржынскага (Мінск)

Праспект Дзяржынскага — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фелікса Дзяржынскага (1877—1926), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча СССР.

Праспект Дзяржынскага
Мінск
Фатаграфія
Праспект Дзяржынскага паблізу станцыі метро Пятроўшчына
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Працягласць 7,8 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro First Line logo.svg  Плошча Леніна,
Minsk Metro Second Line logo.svg  Няміга,
Minsk Metro Third Line logo.svg  Плошча Фрацішка Багушэвіча,
Minsk Metro First Line logo.svg  Грушаўка,
Minsk Metro First Line logo.svg  Міхалова,
Minsk Metro First Line logo.svg  Пятроўшчына,
Minsk Metro First Line logo.svg  Малінаўка.
Тралейбусныя маршруты 8, 10, 12, 23, 36, 39, 40, 53
Аўтобусныя маршруты 49, 57, 74с, 84, 118
Назва ў гонар Ф. Э. Дзяржынскага
Дзяржаўныя ўстановы Адміністрацыя Маскоўскага раёна, Суд Маскоўскага раёна.
Навучальныя ўстановы Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Паркі Парк імя Міхаіла Паўлава
Паштовы індэкс 220025
Commons-logo.svg Праспект Дзяржынскага на Вікісховішчы

Праспект даўжынёй каля 7,8 км ідзе ад плошчы Багушэвіча ў цэнтральнай частцы горада на паўднёвы захад і канчаецца каля Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Да 1977 года называўся вул. Савецкіх пагранічнікаў.

ГісторыяПравіць

У сярэдзіне сямідзясятых гадоў было вырашана пабудаваць вуліцу-дублёр Ленінскага праспекту для выезду ў брэсцкім кірунку. Прыкладна ў гэты час пашырылі вуліцу Нямігу і падоўжылі яе да цяперашняй плошчы Францішка Багушэвіча — з гэтага месца мела пачынацца новая магістральная вуліца на паўднёвы захад. У 1977 годзе вуліцу Савецкіх пагранічнікаў перайменавалі ў праспект Дзяржынскага. У шматлікіх крыніцах указана, што перайменаванне адбылося ў 1979-м, аднак на самой справе ў гэтым годзе скончыўся першы этап рэканстукцыі праспекта, а новае імя магістраль атрымала да 100-годдзя нараджэння Ф. Э. Дзяржынскага — у 1977-м.[1]

Прыкладна ў 1984, была пабудавана транспартная развязка з праспектам Жукава.

З 2009[2] па 2014 годы праводзілася рэканструкцыя праспекту, праездная частка была пашырана да 8 палосаў, адкрыты дзве транспартныя развязкі, пабудавана 8 падземных пешаходных пераходаў, зроблены шырокія тратуары[3], адкрыты 4 станцыі метро.

СлавутасціПравіць

Гл. Славутасці Мінска

РазвязкіПравіць

Грамадскі транспартПравіць

Па праспекце Дзяржынскага пракладзены аўтобусныя і тралейбусныя маршруты грамадскага транспарту. Маюцца чатыры дзеючыя станцыі метро: Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка — на скрыжаваннях з вуліцамі Шчорса, Гурскага, Голубева і Ясеніна адпаведна.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць