Сяргей Чалы

Добры дзень, паважаны Artsiom91. Чаму выдалілі віртуальнае грамадзянства Сяргей_Вячаслававіч_Чалы ? Сяргей адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Вейшнорыі. І менавіта ён выкрыў супадзеньне межаў жартоўнай дзяржавы (віртуальная Вейшнорыя ня мае межаў) і электаральнай мапы Зянона Пазьняка. https://en.wikipedia.org/wiki/Veyshnoria#Zapad_2017_scenario

Калі ёсць крыніцы пра гэта, то можаце напісаць у самім тэксце артыкула са спасылкамі на гэтыя крыніцы. У картцы ж поле "Грамадзянства" прызначана для рэальнага грамадзянства, а не віртуальных, "самаадчуваных", пажаданых ці іншых.--Artsiom91 (размовы) 14:13, 7 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Узяць даведку з МУС Вейшнорыі, сфатаграфаваць Чалага з карткай вейшнорца, чы хопіць вейшнорскіх фотаархіваў? Наконт рэальнасьці існаваньня рэчаіснасьці і грамадзянстваў можна паспрачацца :) --Eolka (размовы) 14:33, 7 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных

Добры дзень, паважаны Artsiom91. Я нядаўна вярнуўся да вікідзейнасці, таму растлумачце мяне, калі ласка, што гэта за катэгорыя такая? - TheSnowflakeWarwaLAND (размовы) 00:04, 10 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Прывітанне, TheSnowflakeWarwaLAND. Катэгорыя гэтая існуе дастаткова даўно. Туды звычайна дадаюцца артыкулы з шаблонамі-карткамі, у якіх яўна прапісаны параметры, якія маглі б падцягвацца з Вікідадзеных (фактычна такім чынам пераазначаюцца). Катэгорыя гэтая схаваная, звычайным чытачам не бачная, але дазваляе рэдактарам адсочваць такія артыкулы.--Artsiom91 (размовы) 00:09, 10 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй Вам за тлумачэнне. - TheSnowflakeWarwaLAND (размовы) 00:14, 10 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Буда

Прывітанне, паважаны Artsiom91. У Клімавіцкім раёне няма вёскі з афіцыйнай назвай Буда. Есць некалькі вёсак, якія маюць адмыслоўныя назвы: Высокая Буда, Кісялёва Буда, Новая Буда, Фядотава Буда. У Вас не было падстаў пераносіць старонку з афіцыйнай назвай Высокая Буда на старонку Буда. Трэба было зрабіць наадварот, ці рэдагаваць назву старонкі Буда на Высокая Буда.Andrew Mikhailov (размовы) 13:22, 20 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Прывітанне, Andrew Mikhailov. Справа ў тым, што асноўнай крыніцай па назвах населеных пунктаў Беларусі, паводле якіх і ствараліся артыкулы, з’яўляецца даведнік Лемцюговай, а таксама сайт Дзяржгеацэнтра http://maps.by/searchate (дзе тая ж самая інфармацыя што ў даведніку, толькі звесткі абнаўляюцца з часам). Канкрэтная гэтая вёска, як бачна на старонцы Дзяржгеацэнтра, мае афіцыйную назву "Высокая Буда" па-руску і "Буда" па-беларуску. Мы прытрымліваемся адзінай крыніцы, каб не было розных найменняў адной і той жа вёскі і стварэння дубляў. Іншыя крыніцы, такія як энцыклапедыі гісторыі Беларусі, «Гарады і вёскі Беларусі», могуць даваць трохі іншыя варыянты — іх можна пазначаць у артыкулах і рабіць перасылкі. Каб перанесці артыкул пад іншую назву, парэбны афіцыйны ўказ аб перайменаванні ці ўдакладненні назвы.--Artsiom91 (размовы) 13:31, 20 студзеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй за адказ, Artsiom91. Мне трэба быць больш уважлівым, тым больш, што блытаніна з назвамі есць і ў дзяржаўных першакрыніцах. Пустыя артыкулы вялікай колькасці вёсак. Яны утвораны аўтаматычна? Я збіраю Энцыклапедыю «Гарады і вёскі Беларусі», засталось прыдбаць толькі тамы па Віцебскай вобласці. Але гэта вялікая і руплівая праца, каб перанесці что-небудзь на старонкі Вікіпедыі, ды яшчэ зрабіць іх арыгінальнымі. Я пакуль што не разабраўся з аўтаматызаваным перакладам старонак. Перш наперш, як захаваць шаблон табліцы з асноўнымі звесткамі пра населены пункт. Ён чамусьці не карэктна адлюстроўваецца пасля перакладу. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Andrew Mikhailov (р · у)
Так, абсалютная большасць артыкулаў была створана аўтаматычна. Паглядзець інфармацыю на гэтую тэму можна на старонцы Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Заліўка. Для некалькіх раёнаў ужо дададзена інфармацыя з «Гарады і вёскі Беларусі», але для большасці гэта яшчэ можна зрабіць. Калі Вам цікавая гэта тэма, то нейкія нарыхтоўкі можна знайсці на старонцы Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП. Заўважу, што паколькі сама энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» на беларускай мове, то вельмі непажадана перакладаць на беларускую рускі тэкст, які некалі з гэтай беларускай быў перакладзены. Шаблоны ж з асноўнай інфармацыяй ужо ёсць, дадаць там можна хіба што дату першай згадкі і насельніцтва, што прасцей зрабіць рукамі, чым перакладаць.--Artsiom91 (размовы) 12:01, 21 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Родненскі сельсавет

У сучасныя хрыніцах пішуць "Раднянскі сельсавет". У адпаведнасці з Правіламі правапісу павінна пісацца "Родненскі сельсавет". Пачаў шукаць крыніцы глыбей, к шчасцю знайшоў у Беларускай савецкай энцыклапедыі.– Мн: 1975.Т9 – С.148 артыкул пра Родню, дзе была згадана назва "саўгас «Родненскі». Сумна, што сучасныя энцыклапедысты не ведаюць беларускаю мову. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Andrew Mikhailov (р · у)

Гэтак жа як і з вёскамі — тут ужываем назвы з maps.by, канкрэтна тут [1]. "Раднянскі" хутчэй калька з рускай мовы. Аднак трэба заўважыць, што ў апошнія гады нярэдка ўдакладняюцца назвы населеных пунктаў і сельсаветаў, змяняюцца 1-2 літары, таму сітуацыя з рознымі назвамі можа быць цалкам нармальнай.--Artsiom91 (размовы) 12:01, 21 студзеня 2018 (MSK)Адказаць

Вікі-сустрэчы

Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, ці праводзяцца яшчэ вікі-сустрэчы? Ці наведвае іх хто з адміністратараў? Дзякуй. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік 178.124.80.191 (р · у)

Наконт Вікісустрэч Вам лепей спытаць у ўдзельнікаў Mr. Zabej, Svetit, Ihar Dorinel, Da voli (былі запланаваныя, але як па факце — мне невядома). Інфармацыі пра ўдзел адміністратараў у сустрэчах няма.--Artsiom91 (размовы) 09:15, 2 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Паважаны карыстальнік 178.124..80.191! Вікісустрэча 9 лютага адменена ў сувязі з яе незапатрабаванасцю ўдзельнікамі Вікіпедыі. Калі запатрабаванаць будзе бачна (Форум, група ў Фэйсбуку), правядзенне сустрэч можна аднавіць. Адміністратары апошнія сустрэчы не наведвалі. --Da voli (размовы) 17:18, 6 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Празрысты лагатып

Ня ведаю, ці патрэбны яшчэ празрысты лагатып?  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

 
Чаму ж не. На Форуме яшчэ вырашаюць, які лагатып лепей паставіць. Калі будзе абраны гэты,то трэба будзе загрузіць версію памерамі 155×135 пікселаў.--Artsiom91 (размовы) 15:44, 3 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Празрысты лагатып

Добра, але заўважыў недакладнасці. Яшчэ падпрацую. P.S. Не знайшоў, як падзякаваць за Ваш адказ. Таму дзякую тут :)  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

Каб падзякваць, можна ў гісторыі версій (націснуць "Паказаць гісторыю" ўверсе старонкі) у адпаведным радку знайсці і націснуць "дзякуй". Калі ласка, падпісвайце свае паведамленні ў размовах, націскаючы на аловачак у панэлі рэдавагання (дададуцца чатыры тыльды, які пры запісы старонкі пераўтворацца ў подпіс і час).--Artsiom91 (размовы) 15:56, 3 лютага 2018 (MSK)Адказаць
 
Кнопка подпісу і часу, паказана чырвонай стрэлкай


Ок

Снаўбордынг

Патлумачце, калі ласка, з якой прычыны англамоўнае «сноў» стала «снаў»? Ці гэта з той жа прычыны, калі нямецкі «Вайхс», стаў цудоўным «Вейхс'ам»...--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:21, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць

З той, што ў нас ні ў адным артыкуле не сустракаецца "сноўборд", была процьма артыкулаў і катэгорый менавіта са "снаўбордынг". А з Вашай логікай трэба пісаць "хокей" (ці "хокі") і "футбал".--Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
«У нас не сустракаецца», хтосьці напісаў са «снаў», таму мы і будзем пісаць... Вельмі файна, Ваша логіка, ад маёй далёка не адышла. Так можа, патрэбна было, выставіць «Да перайменавання»? А не далей пераносіць назву пад нейкі першапачаткова створаны артыкул і катэгорыю?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:34, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Калі ведаеце рэальныя прычыны (а не мутныя разважанні), чаму варта пісаць так, а не інакш — выстаўляйце на перайменаванне (і гэта ненармальна, калі раней існаваў артыкул Снаўбордынг, а Вы тут прыйшлі са сваёй мятлой і яшчэ лічыце, што гэта я павінен выстаўляць тое, што адзін удзельнік стварыў). Калі рэальных канкрэтных падстаў перайменавання няма — то логіка "кожна піша як хоча" (пры ўмове, што ніхто не ведае нарматыўнага варыянта) толькі шкодзіць, яе лепей адразу прыпыняць. Нават калі высветліцца, што назва памылковая — для старонак з аднолькавым ужываннем слова куды прасцей ажыццявіць перанос.--Artsiom91 (размовы) 00:42, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Да ня ведаю я рэальных прычын! Як і большасць, бо я не мовазнавец! Існуюць словы «snow» і «board» (па-беларуску адпаведна, «сноў» і «борд»), якія ўтвараюць складанае слова «snowboard», у якім націск, хоць і ў другой частцы, але каб «не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі» у першай частцы павінна пісацца літара о (каментары да § 5 «Правілаў»). Такім чынам, згодна з Правіламі, і тым, што для беларускай мовы запазычанае слова «snowboard» – гэта тэрмін (мая выснова), трэба пісаць «о». Але, гэта мае «мутныя разважанні»:-) P.S.: Абразіць Вас, ніякім чынам, я не жадаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:29, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Тым часам "Амерыканскі снАўбардыст Шон Уайт стаў алімпійскім чэмпіёнам у дысцыпліне хаф-пайп". Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая :-) --JerzyKundrat (размовы) 09:53, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
А тут вось "сноўбардыст". Вось і як пасля гэтага вясвятляць, як правільна.--Artsiom91 (размовы) 09:59, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Кажучы менавіта пра апошнюю калізію, я б заўважыў, што тут аўтарытэтнасць крыніц мабыць трэба параўноўваць. --JerzyKundrat (размовы) 11:10, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Сп. JerzyKundrat, якім чынам? Вось тая ж Белта (аўтарытэтная крыніца), але ёсць афіцыйны адказ намесніцы гендырэктара, што «перакладчыкі БелТА будуць і надалей транслітараваць імёны, геаграфічныя назвы з рускай мовы, хоць гэта і пярэчыць нормам»--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:20, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Інструкцыя па транслітарацыі прынята пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. БелТА гэтаму камітэту не падпарадкоўваецца. --JerzyKundrat (размовы) 11:32, 15 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Лены Швецыі

Чаму Вы адмянілі маю праўку? --Artificial123 (размовы) 19:46, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Я коратка пазначыў у каментарыі да праўцы. У абсалютнай большасці даданне катэгорый у навігацыйных шаблонах не апраўдана (у адрозненне ад шаблонаў-картак), бо шаблоны могуць прастаўляцца на старонках, якія не павінны трапляць у катэгорыю, таксама немагчыма задаць сартаванне. Канкрэтна тут асноўная праблема была, што шаблон быў у катэгорыі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Швецыі, у выніку яна дадавалася ў катэгорыю Катэгорыя:Лены Швецыі, і атрымоўвалася цыклічнасць. Ды і ўвогуле ў катэгорыі Катэгорыя:Лены Швецыі не хапае толькі дзвюх падкатэгорый ленаў, калі яны будуць створаны, то артыкулы пра лены з катэгорыі можна будзе прыбраць.--Artsiom91 (размовы) 20:01, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Зараз можна выдаліць артыкулы з катэгорыі Катэгорыя:Лены Швецыі, пакінуўшы там толькі катэгорыі? --Artificial123 (размовы) 20:16, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Дадаў у катэгорыю шаблон, каб можна было хутка перайсці на артыкулы, зараз дакладна можна.--Artsiom91 (размовы) 20:19, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Лаура Дальмаер

Добры вечар. У яе ў імені мабыць на "а" націск. Ну а БелТА вядома ж большы аўтарытэт за вікіпедыстаў, хай нават і тых, што ў НАН РБ лісты пішуць. --JerzyKundrat (размовы) 21:23, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць

БелТА аўтарытэт у падрыхтоўкі навінаў, а наконт беларускай мовы — не ведаю. "Наша Ніва" і "Еўрарадыё" даюць "Лаура". І націск на "У", па меншай меры па "Беларусь 5" каментатары так кажуць.--Artsiom91 (размовы) 21:27, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Вы чулі каментатараў — гэта Вашыя ўласныя даследаванні. Нам патрэбны пісьмовыя тэксты з аўтарытэтных крыніц. БелТА як дзяржаўнае інфармагенцтва, тут прынамсі не прайграе НН з Еўрарадыем. Дарэчы вось у НН і Лаўра --JerzyKundrat (размовы) 21:43, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Я адкрыў гэтую навіну БелТА. Тут шэраг неадпаведнасцяў з тым, што ўжываецца ў Вікіпедыі: "гонка праследавання" замест нашага "гонка пераследу", "Настасся Кузьміна" замест "Анастасія Кузьміна", "выстрал" замест "стрэл", можна яшчэ праблемы знайсці. А калі бачу "30 мін 35,3 сек" (пра час, а не каардынаты), то як я магу лічыць навіны БелТА аўтарытэтнымі ў галіне беларускай мовы? Вядома, паглядзець і мець на ўвазе можна, але слепа капіраваць як з 100% надзейнай крыніцы — ніяк не.--Artsiom91 (размовы) 21:49, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
"гонка праследавання" і "выстрал" варта пісаць вікіпедыстам, "мінута" — адзінка вымярэння часу ў любым фізічным слоўніку; не трэба слепа капіраваць таго, што "Гуглтранслейт" выдае. Дарэчы, я не лічу БелТА на 100% надзейнай крыніцай, проста адной з шэрагу. --JerzyKundrat (размовы) 22:00, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Калі лічыце, што "гонка праследавання" і "выстрал" варта пісаць вікіпедыстам (можа так і сапраўды будзе больш правільна), то мае сэнс выстаўляць на перайменаванні. Калі ж лічыць БелТА адной з шэрагу крыніц, то часта атрымоўваецца, што розныя беларускамоўныя крыніцы даюць рознае напісанне, і пераносіць (ці выстаўляць да пераносу) можна шмат артыкулаў у вікіпедыі (пры гэтым, на мой погляд, абсалютна няправільна будзе ажыццяўляць перанос на падставе колькасці крыніц ці іх аўтарытэтнасці, бо і тое і тое можа лёгка змяніцца). Вікіпедыя ўсё ж энцыклапедыя, першая задача стварэнне зместу, а не перанос з адных пацверджаных крыніцамі назваў артыкулаў у іншыя.--Artsiom91 (размовы) 22:11, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Сапраўды часта атрымоўваецца, што розныя беларускамоўныя крыніцы даюць рознае напісанне, і я не збіраюся з-за гэтага распачынаць нейкую "вайну". Няхай растуць "усе кветкі", час пакажа, што стане моўнай нормай, калі сама мова будзе жыць. --JerzyKundrat (размовы) 22:19, 17 лютага 2018 (MSK)Адказаць
Звярну ўвагу, што школьны падручнік па дапрызыўнай падрыхтоўцы вучыць казаць "стрэл". --JerzyKundrat (размовы) 23:45, 7 мая 2018 (MSK)Адказаць

Дапамога з правіламі для фатаграфій

Добры вечар, Artsiom91. Патлумачце калі ласка, правілы для фатаграфій. Асноўная мэта, з якой я "з'явіўся" у Вікіпедыі, як-раз і была - дадаць да артыкулаў Вікіпедыі свой краязнаўчы запас фотаздымкаў. Зараз пачалося іх выдаленне, а тлумачэнні не зусім зразумелыя. Пераклад [2] з ангельскай мовы таксама сэнсу не дадаў: "Усе законы гэтых краін дазваляюць толькі гэтую абмежаваную форму свабоды панарамы: выявы, абароненых аўтарскім правам твораў архітэктуры, фатаграфічных твораў або твораў выяўленчага мастацтва (які ўключае ў сябе скульптуры і статуі), якія пастаянна размешчаны ў агульнадаступных месцах, могуць быць апублікаваныя толькі калі малявалі аўтарскімі правамі базавай працы не з'яўляецца асноўным прадметам малюнка і выявы ў некамерцыйных мэтах". Г.зн. разнастайныя помнікі ВАВ, памятныя дошкі, здымак газеты (у тым ліку лагатып), якія сфатаграфаваў непасрэдна я - ня можна? Ці як?  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

Вітаю, Dehty. Па-першае, яшчэ раз нагадаю аб неабходнасці падпісваць свае паведамленні на старонцы (з дапамогай алоўка, як пазначана на тэгай старонцы размоў вышэй). Што датычна фотаздымкаў, то так, сапраўды, у Беларусі адсутнічае свабода панарамы, гэта значыць што нават зрабіць самастойна здымак з будынкам і выкарыстоўваць яго ў сваіх мэтах нельга — гэта парушае аўтарскія правы архітэктара. Таму з Вікісховішча такія фотаздымкі будуць выдаляцца. На жаль, я не так добра разбіраюся ў аўтарскім праве і не магу сказаць, на якіх правах у Вікісховішча размешчаны існуючыя там зараз здымкі беларускіх будынкаў (але хутчэй за ўсё, гэта старыя будынкі, у якіх выйшаў тэрмін аўтарскага права, або на здымках няма як такіх аб’ектаў аўтарскага права, ці проста адміністратары Вікісховішча не дайшлі). Калі з Вікісховішча здымак выдалены, яго можна размясціць у непасрэдна Беларускай вікіпедыі — але толькі пры ўмове выканання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання. На практыцы гэта значыць, што здымак можна выкарыстоўваць толькі ў адным артыкуле, для якога ён загружаецца, і толькі калі для гэтага артыкула іншых здымкаў няма. Файл, які загружаны для добрасумленнага выкарыстання, трэба апісваць адпаведным шаблонам, як зроблена, напрыклад, на старонцы Файл:ФК Мінск.gif.--Artsiom91 (размовы) 23:28, 18 лютага 2018 (MSK)Адказаць
То дзякуй вялікі, Artsiom91. Сумна канешне, буду разбірацца далей, бо таксама - не юрыст. І прабачце за подпіс, ці адсутнасць яго, не магу прывыкнуь пакуль... .--Dehty (размовы) 23:37, 18 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Прапанова

Удзельнік:Artsiom91 Вітаю ! Я планую паступова правесці анкетаванне сярод вікісупольнасці у розных моўных раздзелах з мэтай вызначэння лепшых фантастычных раманаў на думку вікіпэдыстов. Хацелася, каб у вольны час вы таксама падумалі і паступова стварылі (калі падабаецца ідэя) спіс лепшых жанравых раманаў (мага даўжэй, але не больш за 50 раманаў) розных аўтараў незалежна ад мовы твораў (пажадана: 1 аўтар - 1 раман), асабіста прачытаных вамі. У спіс можна ўключаць усе раманы, якія змяшчаюць фантастычныя элементы - навукова-фантастычныя, фэнтэзійныя і казачна-фантастычныя, фантастыка-жудасныя і містычныя, альтэрнатыўна-гістарычныя і інш. Месца рамана ў спісе павінна адпавядаць якасці творы і вашаму ўражанню, атрыманага ад яго. 1-й раман у спісе будзе ацэнены ў 50 балаў, апошні - у 1 бал. А калі набярэцца дастаткова анкетантив - зсумуемо колькасць балаў і атрымаем спіс з 100 лепшых раманаў. Спадзяюся на вашу згоду і ў вы таксама ўспомніце пэўную колькасць годных прачытаных фантастычных раманаў і знойдзецца час і жаданне. Дапускаюцца ўсе творы памерам больш за 100 старонак стандартнага памеру, безадносна таго, што напісана на вокладцы.

Прапаную ў выпадку згоды наступны прыклад афармлення спісу:
  1. Джон Браннер "Драматургі Ену» (англ.: «The Dramaturges of Yan», 1971) http://coollib.net/b/101032/read
  2. Петэр Жолдош «Звышзадача[hu]» (венг.: «A Feladat», 1971 ), http://coollib.net/b/175527/read

і ствараць на гэтай старонцы. Пры адказе прашу пинговать. З павагай---Yasnodark (размовы) 18:01, 21 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Спіс клубных чэмпіёнаў свету па футболе

прывітанне, я наладзіў крыніцы, вы можаце пацвердзіць? дзякуй--Alain Espadon (размовы) 02:01, 2 сакавіка 2018 (MSK) ;)Адказаць

Гаджет

Привет, коллега. Гаджет сообщения об ошибке готов. Можешь потетстить, если будут ошибки, напиши. Нужно его добавить в интерфейсы и в список основных по умолчанию. --OlegCinema (размовы) 12:57, 4 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Хорошо, сегодня постараюсь посмотреть.--Artsiom91 (размовы) 13:01, 4 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
@OlegCinema:, скопировал текст в MediaWiki:Gadget-Wikibugs.js, настроил гаджет, с его помощью добавил сообщение о том, что в гаджете много ошибок и недоперевода. Сам же постарался поправить. Если другие участники подтвердят, что всё работает хорошо — включу гаджет по умолчанию.--Artsiom91 (размовы) 17:09, 4 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Спасибо. --OlegCinema (размовы) 17:29, 4 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Шаблон:Картка выбараў

Паважаны спадар Artsiom91, вітаю. Дапамажыць калі ласка. ў артыкуле Прэзідэнцкія выбары ў Расіі (2018) ў шаблоне Шаблон:Картка выбараў параметры вынікі ў адсотках (руск.: проценты) і мінулыя вынікі не адлюстроўваюцца. Скажыць калі ласка, что я не так раблю? З павагай, Севастополец (размовы) 19:00, 19 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

 Севастополец, некарэктна падтрымліваліся параметры ў картцы, зараз я паправіў, здаецца ўсё працуе як трэба.--Artsiom91 (размовы) 21:56, 19 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй, Artsiom91. З павагай, Севастополец (размовы) 22:44, 19 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Універсітэт Глазга

Ці не маглі б выдаліць з карткі арт. Універсітэ Глазга Эдварда Сноўдэна з рэктарскай пасады? --Rymchonak (размовы) 09:51, 20 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Паправіў, зараз паказвае цяперашняга рэктара.--Artsiom91 (размовы) 10:03, 20 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй!--Rymchonak (размовы) 10:04, 20 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Шаблон:Палітык ў артыкуле Ёрг Мойтэн

Паважаны Artsiom91, шмат інфармацыі не адлюстроўваецца. Дапамажыць калі ласка. Наперед дзякуй, з павагай, Севастополец (размовы) 16:46, 20 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

 Севастополец, паправіў. Рэкамендую карыстацца шаблонам {{Дзяржаўны дзеяч}} (у шаблоне {{Палітык}} я адкаціў Вашыя праўкі, бо яны не працавалі і дубліравалі {{Дзяржаўны дзеяч}}).--Artsiom91 (размовы) 22:44, 20 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Дзякуй вам, Artsiom91. Я нават хацеў спачатку выкарыстаць шаблон {{Дзяржаўны дзеяч}}, але у іншай вікіпедыі быў шаблон {{Палітык}} і там адлюстроўвалісь пасада і тэрмін. Вось я і хацеў змяніць. З павагай, Севастополец (размовы) 23:19, 20 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Летнія Алімпійскія гульні 1924

Добры дзень! Ці не маглі б дадаць картку-шаблон? --Rymchonak (размовы) 12:45, 23 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Ордэн

  Ордэн «За заслугі»
Удзельнік ўносіць вельмі важны і значны ўклад у Вікіпедыю, пастаянна робіць праўкі, якія павышаюць узровень Вікіпедыі. Удзельнік нястомна працуе над паляпшэннем беларускай Вікіпедыі і гатовы дапамагчы кожнаму. За нястомную працу і за добрыя праўкі ўручаю вам гэты ордэн! Вітаю!!! З павагай, Севастополец (размовы) 00:42, 24 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Ш:Славутасць

Нешта не магу зразумець, чаму ў нас шаблон не ператвае месцазнаходжанне і стыль у спасылку. Гл., напрыклад, Анжэрскі сабор. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:39, 24 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Прпавіў шаблон {{Храм}}, зараз адлюстроўваецца як трэба. Магчыма, у іншых артыкулах знойдуцца іншыя палі, якія таксама трэба будзе паправіць.--Artsiom91 (размовы) 19:06, 24 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Кожны мае права быць наіўным

"У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права ўласнае ўласнасьці на зямлю касуецца". Спам.

У сучаснай Беларусі таксама няма прыватнай уласнасці на зямлю, яна сацыялістычная? Яшчэ раз кажу, змест артыкула ніхто не кранае, аднак у катэгорыі Катэгорыя:Сацыялістычныя краіны зараз тыя краіны, якія ставілі сябе як сацыялістычныя і на працягу ўсёй гісторыі такімі з’яўляліся, БНР відавочна выбіваецца з гэтага шэрагу, хоць нейкія прыкметы сацыялістычнай краіны ў яе, магчыма, і былі.--Artsiom91 (размовы) 14:09, 25 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

У сучаснай Беларусі ёсць права прыватнай уласнасці на зямлю. [3]

Падкажыць

Падкажыць, калі ласка спасылкі на службовыя старонкі ўласныя ўстаноўкі і ўласны скрыпт. Падстаўляў такі тэкст: Службовыя:Preferences і Службовыя:Мая старонка/skin.js адпаведна - не падайшло, бачым чырвоныя спасылкі. Мяняў слова Службовыя на спецыяльныя - не дапамагло, ўсё чырвонае. Падкажыць, калі ласка, спасылку. З павагай, Севастополец (размовы) 23:06, 3 красавіка 2018 (MSK)Адказаць

Трэба "Адмысловае". Пішыце па-англійску, напрыклад "Special:MyPage/skin.js", дакладна не памыліцеся — адбудзецца перанакіраванне.--Artsiom91 (размовы) 23:17, 3 красавіка 2018 (MSK)Адказаць
Вялікі дзякуй, ўсё правільна. З павагай, Севастополец (размовы) 23:34, 3 красавіка 2018 (MSK)Адказаць

Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat#Беларусы ЗША

Нават не ведаю, што рабiць. Паглядзiць калi ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 01:31, 7 красавіка 2018 (MSK)Адказаць

Кіраўнікі рэгіёнаў

Паважаны спадар, я тады мабыць пачну працу (па стварэнню для кожнага асобнай катэгорыі, як вы запрапанавалі). Проста я учора уручную выдаляў з гэтай катэгорыі людзей. Не маглі б вы паадкочваць мае праўкі? Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 14:34, 3 мая 2018 (MSK) І дарэчы, можаце калі ласка перайменаваць старонку Кірсан Ілюмжынаў ў Кірсан Мікалаевіч Ілюмжынаў? Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 14:38, 3 мая 2018 (MSK)Адказаць

Знайсці калі і якія катэгорыі дадаваліся/выдаляліся не магу. Усе вядомыя мне артыкулы ёсць у катэгорыі Катэгорыя:Кіраўнікі рэгіёнаў Расіі, можна проста па іх прайсціся. Некаторыя пакуль неіснуючыя катэгорыі можна знайсці напрыклад тут (Ніжагародская з Нямцовым). Ілюмжынава перанёс.--Artsiom91 (размовы) 14:43, 3 мая 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй, гэтая старонка мне вельмі дапаможа. З павагай, Севастополец (размовы) 14:47, 3 мая 2018 (MSK)Адказаць
Калі ласка перанясіць Мэн ў Мэн (штат). Зараз Мэн (штат) — гэта перасылка. Я збяраюсь стварыць старонку-значэнні. Дзякуй. З павагай,   Севастополец (размовы) 23:37, 7 мая 2018 (MSK)Адказаць
Стварайце старонку недназначнасці пад назвай Мэн (значэнні). У пераносе пакуль неабходнасці не бачу, тым больш на старонку Мэн шмат спасылак, якія маюць на ўвазе менавіта штат.--Artsiom91 (размовы) 23:40, 7 мая 2018 (MSK)Адказаць

Выдаленне трох катэгорый

Толькі сёння памеціў, што вы выдалілі старонкі-катэгорыі: Катэгорыі паводле абласцей Украіны, Рэкі паводле абласцей Украіны, Водныя аб’екты Херсонскай вобласці, Водныя аб’екты Украіны. Тлумачэнне было: невыкарыстоўваемыя. Калі ласка, аднавіце гэтыя катэгорыі, я зраблю іх выкарыстоўваемымі, дабаўлю катэгорыі ў іх. Значнасць яны маюць, таксама яны ёсць ў іншых моўных раздзелах. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 02:40, 6 мая 2018 (MSK)Адказаць

Катэгорыі не могуць мець значнасць у прынцыпе, бо не маюць энцыклапедычнага зместу. На цяперашні момант сэнсу ў гэтых катэгорыях няма: Катэгорыя:Рэкі паводле абласцей Украіны непатрэбная, бо катэгорыі рэк абласцей можна змясціць адразу ў Катэгорыя:Рэкі Украіны, замест Катэгорыя:Водныя аб’екты Херсонскай вобласці і Катэгорыя:Водныя аб’екты Украіны можа выкарыстоўваць і ствараць пры неабходнасці Катэгорыя:Гідраграфія Херсонскай вобласці (як Катэгорыя:Гідраграфія Валынскай вобласці) і Катэгорыя:Гідраграфія Украіны.--Artsiom91 (размовы) 10:26, 6 мая 2018 (MSK)Адказаць
Зараз ўсё абмеркаваў. Так, вы маеце рацыю, першая катэгорыя ёсць толькі ў укрвікі (але там яны не змяшчаюць непасрэдна катэгорыі ў катэгорыю:рэкі украіны). Незразумела, навошта стварылі ў ТараВікі. Увогуле, толькі адзіная катэгорыя мае права на жыццё (Катэгорыя:Гідраграфія Херсонскай вобласці). Яе і буду ствараць. Дзякуй за тлумачэнне. З павагай,   Севастополец (размовы) 00:54, 8 мая 2018 (MSK)Адказаць

Сугіхара

У рускай вікі Тиуне Сугихара, у укрвікі Тіуне Сугіхара, а ў be-x-oldwiki чамусьці Чыунэ Сугіхара. Будзе правільна Ціунэ, Тыунэ ці Чыунэ? З павагай,   Севастополец (размовы) 09:17, 11 мая 2018 (MSK)Адказаць

"Чыунэ" няправільна — тут "Ч" узялося ад англійскай "Ch", якая для японцаў азначае "Т/Ц". Хутчэй будзе "Тыунэ Сугіхара".--Artsiom91 (размовы) 09:24, 11 мая 2018 (MSK)Адказаць

{{Японскія мячы}}

Назвы перакладаць з рускай ці з украінскай (яны вельмі адрозніваюцца)? І правільна будзе мячэй ці мячоў? Падкажыць калі ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 11:39, 24 мая 2018 (MSK)Адказаць

Вядома, перакладаць трэба з японскай. Але паглядзеў і не бачу адрознення паміж рускай і ўкраінскай. Правільна будзе "мячоў".--Artsiom91 (размовы) 11:50, 24 мая 2018 (MSK)Адказаць
Вось. Гляньце, калі ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 12:13, 24 мая 2018 (MSK)Адказаць

Настасе=Настасэ

Дабранач, Сп. Арцём. Адкажыце, калі ласка, на якой падставе, парушаючы § 3, п. 3 Беларускай арфаграфіі перанеслі дадзенага персанажа пад "э" у канцы? Якім чынам спалучэнне (румынска-малдаўскае) «ea» (я), у слове «Codreanu», пераўтварылася ў «а»? Ну і я не да канца зразумеў чым адрозніваецца ў тэксце «вялікі злучок» (—), ад «маленькага» (–). Але гэта дробязь. Дзякуй за астатнія праўкі, хоць даволі даўно не быў у праекце, каб да канца зразумець, якую інфармацыю патрэбна запісваць у шаблон, а якую нельга. --Dzianis Niadbajla (размовы) 01:22, 5 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Паводле Правілаў 2008 года (§ 3, п. 2, другі абзац) на канцы ў запазычаных словах (а тут менавіта канец) пішацца -э (акрамя тых, што заканчаваюцца на -ке, -ле). «Codreanu», магчыма, можна перакласці неяк па-іншаму, але дакладна не «Кадряну», бо "р" не бывае мяккім. У шаблон упісваць можна што заўгодна, але частка інфармацыі не адлюстроўвалася (бо не падтрымліваецца карткай, напрыклад нацыянальнасць), а частка падцягваецца з Вікідадзеных. Кароткі працяжнік "–" у Вікіпедыі не ўжываецца (хоць згодна з Правіламі, калі не памыляюся, павінен ужывацца для дат і некаторых падобных выпадкаў), замяняецца доўгім, і дакладна без прагалаў паабапал.--Artsiom91 (размовы) 01:30, 5 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Заглянуў у правілы, насамрэч, прабачце, пераблытаў э з е, ды і на не той пункт указаў. А наконт спалучэння «ea» атрымліваецца вельмі цікавая рэч. Дзякуй.--Dzianis Niadbajla (размовы) 02:01, 5 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Пераклад сістэмных паведамленняў

Вітаю, пан Арцём. Пераклады СП, усё ж, не падцягваюцца з translatewiki або не ўсе/не заўсёды, прынамсі "Загружаныя мультымедыяныя файлы" вярнуліся замест "Медыяфайлаў". --Максім Л. (размовы) 12:47, 11 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Так, звычайна сінхранізацыя займае некалькі дзён, пасля чаго ў Вікіпедыі ідзе новая назва з translateWiki. Але, калі трэба перакласці ці ўдакладніць паведамленне, то лепей гэта рабіць менавіта ў translateWiki, за выключэннем выпадкаў, калі ў паведамленне трэба дадаць выключна вікіпедыйныя шаблоны і катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 13:32, 11 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Варатар

Добры дзень. У артыкуле футбол з БелЭн няма брамніка, а ёсць галкіпер і варатар. --JerzyKundrat (размовы) 10:17, 13 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Калі хочаце — пераносьце. Але, калі ласка, не ламайце катэгорыі — пераносьце іх таксама, а не проста замяняйце існуючую катэгорыю ў артыкулах на неіснуючую.--Artsiom91 (размовы) 10:46, 13 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Добры дзень, калега Artsiom91, ці можаце вы за дапамогай свайго бота арганізаваць аўтаматычную замену катэгорыі Катэгорыя:Футбольныя брамнікі на Катэгорыя:Футбольныя варатары (ў артыкулах), зараз перайменую яе. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 14:16, 20 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Ёсць старонка Вікіпедыя:Заданні для ботаў, пішыце такія запыты туды. Катэгорыю трэба пераймяноўваць, калі яна будзе перанесена.--Artsiom91 (размовы) 14:33, 20 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Викибагс

Коллега, привет. С гаджетом всё хорошо? На сколько вижу, его сделали по умолчанию? Всё нормально работает? OlegCinema (размовы) 12:35, 20 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Здравствуйте. Да, сделали по умолчанию, вроде работает без проблем. Бывает, не открывается в некоторых браузерах или если в новой вкладке, но принципиально всё нормально.--Artsiom91 (размовы) 13:52, 20 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Назва

be-tarask:Лентул Батыят: па-руску гэта Батиат, а па-беларуску Баты/цiят? У iнтэрнэце не знайшоу. Падкажыць калi ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 14:17, 23 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Нью-Гэмпшыр

Добры дзень! Ці не можаце замяніць картку-шаблон у арт. «Нью-Гэмпшыр» на новы з картай? --Rymchonak (размовы) 09:08, 25 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Стары шаблон амаль не адлюстроўваў звестак, хоць яны былі напоўнены. Замяніў на пусты {{Адміністрацыйная адзінка}} — стаў напоўнены куды больш. Думаю, так будзе мэтазгодна зрабіць для большасці штатаў ЗША.--Artsiom91 (размовы) 10:43, 25 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць
Ок, дзякуй вялікі. --Rymchonak (размовы) 10:47, 25 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Шаблон:Арганізацыя

Шаноўны Artsiom91, ці не маглі бы вы дабавіць у гэты шаблон параметры '"юрыдычны статус", "мэта", "дзейнічае ў рэгіёнах". Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 01:08, 26 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Замест "юрыдычны статус" напаўняйце поле "тып", замест "дзейнічае ў рэгіёнах" — "членства" ці "цэнтр". "мэту" не варта дадаваць, бо звычайна коратка (каб для карткі) не запішаш, варта пісаць у тэксце артыкула.--Artsiom91 (размовы) 01:16, 26 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

Артыкулы пра гульні

Добры дзень! Прашу аднавіць у маёй асабістай прасторы выдаленыя раней старонкі пра гульню і гульню. Планую дапоўніць і выправіць артыкулы. Віт; размовы 21:43, 26 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

  Зроблена. Удзельнік:Vit Koz/Super Mario World і Удзельнік:Vit Koz/The Flintstones (игра).--Artsiom91 (размовы) 21:47, 26 чэрвеня 2018 (MSK)Адказаць

???

"22:51, 5 ліпеня 2018 Artsiom91 (Размовы|уклад) перанёс старонку "Вікіпедыя:Вікіінкубатар" у "Вікіінкубатар" (а чаму не ў асноўнай прасторы?) (адкат) (дзякуй)" Чаму? З павагай, Севастополец (размовы) 23:02, 5 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Змест цалкам энцыклапедычны і не змяшчае ніякай тэхнічнай інфармацыі па працы праекта, якая неабходна толькі ўдзельнікам. Таму старонка перанесена ў асноўную прастору.--Artsiom91 (размовы) 23:15, 5 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

НП Хабараўскага і Прыморскага краёў

Ці можаце зрабіць навігацыйны шаблон? --Rymchonak (размовы) 10:09, 10 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Пастараюся сёння зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 10:20, 10 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Стварыў шаблоны {{Прыморскі край}} і {{Хабараўскі край}}, праставіў іх ва ўсіх датычных артыкулах.--Artsiom91 (размовы) 00:28, 11 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў

Сп. Арцём, не маглі б Вы дапамагчы мне ў распрацоўцы п. 4, а дакладней удакладніць пералік. А таксама прайсціся па астатнім пунктам: дапоўніць, унесці змены і інш. у адпаведнасці з Вашымі асабістымі пажаданнямі і супольнасці. Дарэчы, ніяк не магу зайсці на старонку, каб прасачыць актыўнасць удзельнікаў БелВікі за апошні год. Можа існуе нейкі іншы варыянт? І пасля якога часу абмеркавання, крытэрыі, можна выстаўляць на галасаванне? P.S.: У сувязі з неаднаразовымі дыскусіямі пра значнасць асоб мясцовай улады, прапаную сумесна дапоўніць Вікіпедыя:Значнасць асоб#Палітыкі і грамадскія дзеячы--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:25, 10 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Асабіста мне сойдуць любыя правілы, калі іх можна будзе прымяняць, дапаўняць няма жадання. Супольнасць жа мае і заўсёды будзе мець самыя розныя меркаванні, таму можа мець сэнс выставіць на галасаванне некалькі варыянтаў правіл ці іх асобных пунктаў. Выстаўляць на галасаванне можаце ў любы час, калі будзе бачна што актыўная дыскусія не вядзецца і меркаванні ўдзельнікаў улічаны. Пра значнасць асоб мясцовай улады, здаецца, вялікіх дыскусій не было, але можаце правілы дапоўніць на свой густ, асабіста ў мяне ніякіх пераваг на гэты конт няма. Статыстыка (у тым ліку ўдзельнікаў) ёсць па гэтай спасылцы.--Artsiom91 (размовы) 00:49, 11 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Шаблон:Пераможца

Чамусьці не дае сцяга. Дапамажыць калі ласка. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 22:56, 15 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 15 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй вялікі! З павагай, Севастополец (размовы) 23:06, 15 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

ФК

Прывітанне! Дзе бярэце рэзервовую форму для артыкулаў пра футбольныя клубы? З павагай, Севастополец (размовы) 23:24, 16 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Бяру з англавікі, але рэзервовая форма не для ўсіх клубаў ёсць.--Artsiom91 (размовы) 23:26, 16 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Ну, для гэтага (ФК Ам’ен) няма, але буду ведаць. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 23:29, 16 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Можа, будзе ў вас час калі-небудзь.... Буду ўдзячны. З павагай, Севастополец (размовы) 00:27, 17 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Катэгорыі:Рэктары-xx-універсітэта

Вітаю! Мы ствараем падобныя катэгорыі так:

[[Катэгорыя:Рэктары ВНУ xx-краіны]]
[[Катэгорыя:Постаці xx-універсітэта]]

?

Так у катэгорыях беларускіх ВНУ, а ў некаторых іншых, напрыклад, па-іншаму, вось я і пытаю. З павагай, Севастополец (размовы) 00:03, 21 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць

Можна так, калі існуе катэгорыя [[Катэгорыя:Постаці xx-універсітэта]], а калі яе няма, то можна замест яе дадаць катэгорыі [[Катэгорыя:Постаці (горада N)]] [[Катэгорыя:xx-універсітэт]].--Artsiom91 (размовы) 00:09, 21 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Варатар і брамнік - абодва варыянты можна, не замяняйце адно на іншае. З павагай, Севастополец (размовы) 14:25, 22 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
99% футбольных артыкулаў пішуць "брамнік", таму каб не ствараць непатрэбную разнастайнасць лічу, што варта трымацца гэтага слова. Адмыслова замену не раблю, але калі дапаўняю артыкул і выпраўляю памылкі, то лічу магчымым і слова памяняць.--Artsiom91 (размовы) 16:05, 22 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй вам вялікі за праўкі, дарэчы, слова "гулец" увогуле не выкарыстоўваецца? З павагай, Севастополец (размовы) 19:55, 22 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Выкарыстоўваецца, у артыкулах пра снукер зараз толькі "гулец" і ёсць. Тая ж сітуацыя, два словы-сінонімы, якія абодва могуць ужывацца.--Artsiom91 (размовы) 19:58, 22 ліпеня 2018 (MSK)Адказаць
Вітаю. Падтлумачце, калі ласка, гэту праўку. Чаму менавіта {{Несвабодны файл}}, а не {{Файл}}, і калі тады выкарыстоўваць {{Файл}}, так як усе файлы, якія загружаюцца непасрэдна ў Вікіпедыю, ўжо несвабодныя. Наперад дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 01:50, 1 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Непасрэдна ў Вікіпедыю могуць загружацца і свабодныя файлы. Часцей гэта адбываецца з-за памылкі таго, хто загружае (можна б было адразу на Вікісховішча), але часам свабодныя файлы не могуць быць размешчаны на Вікісховішчы (напрыклад калі выява свабодная ў Беларусі і несвабодная ў ЗША, ці калі аўтар пагадзіўся яе размясціць толькі ў Вікіпедыі). Адпаведна {{Несвабодны файл}} можа выкарыстоўвацца для менавіта несвабодных файлаў, {{Файл}} — для ўсіх. На старонцы Вікіпедыя:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання вядзецца размова менавіта пра несвабодныя файлы, таму пра шаблон {{Несвабодны файл}} і пішацца.--Artsiom91 (размовы) 11:17, 1 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Памылковыя назвы

Прывітаньне. Вы раней тутака напісалі: «Даведнікі можа і памыляюцца, а вось нарматыўныя даведнікі не памыляюцца, бо менавіта яны ўсталёўваюць норму». У даведніку згадваецца Валевачскі сельсавет (Менская вобласьць, с. 494). Мне было ня цяжка патэлефанаваць да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92, якая паведамі мне, што гэта памылковая назва. Вядома з улікам сучасных законаў і правілаў беларускай мовы. А цяпер, калі ласка, растлумачце мне, пажадана ўбачыць спасылку на правілы беларускай мовы, дзе тлумачыцца, што назва «Валевачскі сельсавет» магчымая ў беларускай мове. Таксама вы адзначылі, што нарматыўны даведнік усталёўвае норму. Цудоўна. Тады, калі ласка, растлумачце мне, як такое здарылася, што ў даведніку згадваецца толькі Заходскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Заходы, але чамусьці ў гэтым разьдзеле ёсьць толькі артыкул з назвай Заходаўскі сельсавет і таксама з цэнтрам у вёсцы Заходы? Вы ігнаруеце нормы нарматыўнага даведніку, які ніколі не памыляецца? --Ліцьвін (размовы) 17:53, 12 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Ўдзячнасць за зробленае дабро

Здравствуйте Artsiom91! Пользуясь случаем, хотел Вам выразить свою признательность за сделанное добро 11:15, 5 мая 2018, и попросить Вас отпатрулировать статью, отшлифованный 14:30, 23 жніўня 2018 коллегой DobryBrat. С благодарностью Khurshed.yusufbekov (размовы) 18:04, 23 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Ісмаілы

Чаму ў картцы-шаблоне г.Ісмаілы адлюстроўваецца сайт сяла Іванаўка? --Rymchonak (размовы) 12:35, 28 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Так у Вікідата прастаўлена. Іванаўка, як разумею, каля горада Ісмаілы знаходзіцца, і на сайце старонка пра Ісмаілы ёсць, таму можна лічыць адлюстраванне гэтага сайта ў картцы карэктным.--Artsiom91 (размовы) 13:48, 28 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі

Прывітаньне. Штосьці вы наблыталі тутака: «Сельсавет з'яўляецца тэрытарыяльнай адзінкай». Сельсавет як раз зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, глядзіце артыкул 3 з Закону:

Административно-территориальные единицы Республики Беларусь
Территория района делится на территории сельсоветов, поселков городского типа, городов районного подчинения, являющихся административно-территориальными единицами, а также поселков городского типа и городов районного подчинения, являющихся территориальными единицами.
Территории населенных пунктов, не являющихся административно-территориальными единицами, входящие вместе с другими территориями в пространственные пределы сельсоветов, составляют их территорию.

І артыкул 6 Закону:

Территориальные единицы Республики Беларусь
Территориальными единицами Республики Беларусь являются населенные пункты, в которых не создаются местные Советы депутатов, исполнительные и распорядительные органы...

Таму сельсавет як раз і зьяўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, як і раён, як і вобласьць. А вось пры гэтым населены пункт, які ўваходзіць у склад сельсавету, зьяўляецца яго тэрытарыяльнай адзінкай. --Ліцьвін (размовы) 17:58, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Вядома сельсавет гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльная, напісаў "тэрытарыяльная" каб звярнуць увагу на наяўнасць дакладна вызначаных межаў і плошчы. Зараз выправіў, таксама абнавіў звесткі.--Artsiom91 (размовы) 22:34, 30 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй за абнаўленьне. --Ліцьвін (размовы) 01:09, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Энтані Бёрджэс

Чаму ў артыкуле выдаецца катэгорыя «Памерлі ў Спб»?--Rymchonak (размовы) 10:39, 10 верасня 2018 (MSK)Адказаць
Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 10:44, 10 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Бурація

Ці можаце стварыць {{Краснадарскі край}}, {{Краснаярскі край}} і {{Бурація}}? --Rymchonak (размовы) 09:10, 14 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Трохі пазней ствару і прастаўлю ў артыкулы.--Artsiom91 (размовы) 10:52, 14 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Siri

Вітаю! Калі ласка, аднавіце гэты артыкул (выдалены ў сакавіку 2018) у маёй асабістай прасторы, папрацую над ім. Дзякуй. Віт; размовы 22:10, 26 верасня 2018 (MSK)Адказаць

  Зроблена. Удзельнік:Vit Koz/Siri.--Artsiom91 (размовы) 23:11, 26 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Леванпольле

Прывітаньне. Калі ласка, азнаёмцеся з правіламі: №1, №2. Тамака нідзе не гаворыцца, што для Лявона можна зрабіць выключэньне, толькі выключэньне робіцца для Леаніда. Таксама вы пісалі: «хоць бы таму што этымалогія слова незразумелая, ці пайшло яно ад беларускага "Лявон", ці ад польскага "Леан" (а хутчэй ад другога)». Дык вы можаце паглядзець у КТСБ і даведацца, што назва ўтварылася ад слова Лявон + Поле. Дарэчы, у самім артыкуле напісана, што варыятыўнай назвай гэтага населенага пункту зьўляецца назва Лявона Поле. І што значыць утварылася наогул ад польскага «Леан»? На Беларусі? Я вось не разумею, навошта вам і ўдзельніку Red Winged Duck нейкія правілы Вікіпэдыі і беларускай мовы, калі вы так лёгка можаце ўсё перакручваць? Вы можаце прачытаць доўгае абмеркаваньне і ўсё зразумець, але вы чагосьці вырашылі нічога не чытаць, а адразу адказаць і атрымалася несур’ёзна. Калі ласка, азнаёмцеся з be-tarask:Абмеркаваньне:Леванпольле.

Не адказваю ў Вікіпэдыі, бо ўдзельнік Red Winged Duck мяне заблякаваў, бо я зьвярнуў яго ўвагу на тое, што ён зноў і зноў парушае правілы Вікіпэдыі. Цяпер ён вырашыў не адказваць за свае нягодныя паводзіны, а проста мяне блякаваць. Так, сапраўды, вось такая ненармальная сытуацыя склалася ў Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Фактычна разьдзел прыватызаваў адзін удзельнік. --Ліцьвін (размовы) 14:36, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Напісанне "Леанполле" правілам 2008 года не супярэчыць. А наконт паходжання, гістарычнай традыцыі, ужывання БТГН я нічога не казаў, сапраўды пытанне даволі складанае.--Artsiom91 (размовы) 14:40, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Супярэчыць. Як і супярэчыць назва Літвін. Я ў абмеркаваньні прывёў прыклады — працы на беларускай мове афіцыйным правапісам. Таксама на прыкладах прадэманстраваў як адбываецца пераход ад формы Леан- да формы Леван- у беларускіх назвах у афіцыйных выданьнях. Фактычна адбываецца тое самае, што калісьці зрабілі з «-шчына»: пераход з «-шчызна» да «-шчына». Вядома гэта паступовы працэс, ня ўсё адразу, але праца на афіцыйным узроўні праводзіцца. --Ліцьвін (размовы) 14:54, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Ніхто не спрачаецца што праца праводзіцца, але напісанне "Леан-" дапушчальнае і выпраўляць Леановіч, Леанарда да Вінчы і падобнае ніхто пакуль на кажа.--Artsiom91 (размовы) 14:58, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Прозьвішчы... Леанарда да Вінчы — гэта замежнае імя, пра гэты выпадак я нічога не казаў, ды і ёсьць адмысловае правіла. Што тычыцца беларускіх прозьвішчаў. Так, пакуль гэтыя прозьвішчы не выпраўляюць, але правільна пісаць на беларускай мове афіцыйным правапісам менавіта Левановіч, Ліцвін і г.д. Я нават ня ведаю як гэтую працу трэба праводзіць у дачыненьні да прозьвішчаў. А вось згодна закону 2008 году, ужо ў 2010 годзе ўсе назвы населеных пунктаў і іншых аб’ектаў трэба было прывесьці да нормы. Але праца працягваецца і дагэтуль... Але штосьці і выпраўляюць. Напрыклад у даведніку ўжо прыбралі форму Леановічы і замяні яе на Лявонавічы, усюды. Таксама ўвялі ва ўжытак на афіцыйным узроўні назву Леванполле (афіцыйны правапіс). Відавочная падрыхтоўка на ўніфікацыі назвы. Я не кажу пра тое, што ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам трэба ўжо прыбіраць асноўную назву Леанполле і замяняць яе на Леванполле, бо ў вас тутака дзейнічаюць свае правілы і рэкамэндацыі. Але вось у Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам дзейнічае правіла be-x-old:ВП:ГН, якое дазваляе замяняць састарэлыя і памылковыя назвы на сучасныя. Пры гэтым у артыкулах заўсёды падрабязна ўсё тлумачыцца. --Ліцьвін (размовы) 15:34, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
"выпадак я нічога не казаў" — у тым і справа што выраз "напісанне састарэлае ў афіцыйным правапісе" адказвае адразу за ўсе выпадкі. Калі ёсць нейкія выключэнні, то іх можна прымяніць для чаго заўгодна. І беларускі населены пункт можа мець назву якога заўгодна паходжання, не будзем жа Юзафоўка выпраўляць на "Язэпаўка" ці "Іосіфаўка". Вядома што гэта ўсё датычыцца афіцыйнага правапісу, у класічным і тым больш у Вікіпедыі са сваімі прынцыпамі назвы можна абгрунтоўваць і нечым іншым.--Artsiom91 (размовы) 15:53, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Не, толькі пра назвы населеных пунктаў у Беларусі. Іх толькі два. Вось глядзіце як напісана ў артыкуле be-x-old:Ліцьвін (неадназначнасьць). --Ліцьвін (размовы) 16:19, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Я патэлефанаваў у Белкартаграфію і вось што даведаўся. Існуе "Слоўнік асабовых уласных імён" 2011 году. Дарэчы, існуе яшчэ слоўнік 2017 году, але хутчэй за ўсё тамака нічога не зьмянілася. Вось навошта нейкія правілы, калі столькі варыянтаў? Таму атрымліваецца, што варыянт Леанпольле ў афіцыйным правапісе не зьяўляецца састарэлым і варыятыўна яго ўжываць можна. Таму пасьля асноўнай гістарычнай назвы трэба напісаць, што афіцыйная назва Леванпольле і ў заўвазе пазначыць, што ў клясычным правапісе магчымая назва толькі Леванпольле, а вось у афіцыйным правапісе назва Леанпольле зьяўляецца варыятыўнай.
Я сказаў, што гэтае зроблена для таго, каб нічога не выпраўляць. Яна пагадзілася. Вось і атрымліваецца, што правілы прымаем, але іх не выконваем. --Ліцьвін (размовы) 17:29, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Выдаленне катэгорый

Ну вось навошта выдаляць катэгорыі па месцы пахавання, калі потым усё роўна трэба будзе ствараць, а ў выпадку, калі месца пахавання будзе дададзена ў Вікідаце, артыкул не патрапіць у адпаведную катэгорыю, бо яе больш няма? З іншымі тая ж сітуацыя, напрыклад, з гадамі ў Мінску --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:36, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Таму што сэнсу ў пустых катэгорыях няма, і гэта замацавана ў правілах. У іх было дастаткова часу, каб напоўніцца. Калі з’явяцца асобы з адпаведным месцам пахавання, катэгорыю не праблема стварыць наноў ці аднавіць, гэта ўжо больш пытанне больш уважлівага станаўлення рэдактараў. Ну а так будуць пакуль катэгарызавацца па раёнах/абласцях, нічога страшнага не бачу. Наконт гадоў, буду намагацца напоўніць катэгорыі "x год у Еўропе" і "x год у Беларусі", але тое што не атрымаецца — таксама будзе пазней выдалена. Пачынаць варта з таго, што ўвогуле не трэба ствараць пустыя катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 09:11, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Я таксама так думаў, але, хутчэй за ўсё, тое, што робіць удзельнік Artsiom91, правільна, бо пустыя катэгорыі непатрэбныя. Але калі пустыя катэгорыі робяцца наўмысна, то гэта ўжо вандалізм. Напрыклад удзельнік Red Winged Duck вельмі шмат выдаліў артыкулаў пра сельскія і пасялковыя саветы Беларусі і ў выніку шмат катэгорыяў сталі пустымі. Пасьля і іх ён выдаліў. Вось гэта сапраўды дэструктыўная праца. Але гэта клясычны разьдзел, ён яго прыватызаваў і можа тамака рабіць што заўгодна, ён можа кагосьці проста так заблякаваць ці выдаліць які заўгодна артыкул і ніхто нічога з гэтым ня зможа зробіць. Спадзяюся тутака такога ня будзе. --Ліцьвін (размовы) 18:52, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Спадар  Ліцьвін, паведамляю што тут таскама ёсць правіла Вікіпедыя:Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі, беспадстаўна абвінавачваць удзельнікаў (канкрэтна "ён яго прыватызаваў", "ён можа кагосьці проста так заблякаваць ці выдаліць які заўгодна артыкул") у тым ліку іншых раздзелаў недапушчальна (наадварот, да гэтага раздзелу канфлікт у тарашкевіцы ўвогуле не мае адносін). Таму прашу ўстрымацца ў далейшым ад асабістых выпадаў у адрас каго заўгодна. Лічыце гэта афіцыйным папярэджаннем.--Artsiom91 (размовы) 19:04, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Гэта факты, проста пакуль адказ напісаць не магу. Вядома тое, што здарылася проста недапушчальна, але гэтае здарылася, бо ў клясычным разьдзеле зьявіўся такі ўдзельнік. Гэта таксама факт. Вось я і кажу, што такія паводзіны недапушчальныя і спадзяюся тутака такога ня будзе. --Ліцьвін (размовы) 19:09, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

USB-C

Could you move the page back to USB-C? Most Wikipedias have now completed the reversion of the edits of a user from frwiki.

Reverted article name:

  1. 2018-08-08 enwiki https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=854051267&oldid=854049713
  2. 2018-08-08 ltwiki https://lt.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=5421824&oldid=5421819
  3. 2018-08-14 cawiki https://ca.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=20159165&oldid=20151721
  4. 2018-08-15 plwiki https://pl.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=54236208&oldid=54137844
  5. 2018-09-09 etwiki https://et.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=5093935&oldid=5092894
  6. 2018-10-16 svwiki https://sv.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=43705938&oldid=43705622

Reverted article content:

  1. 2018-10-23 eswiki https://es.wikipedia.org/w/index.php?title=USB-C&diff=next&oldid=111353351

80.171.247.95 23:25, 31 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

  Зроблена. --Artsiom91 (размовы) 23:30, 31 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць
Vialiki dziakuj!! 80.171.247.95 23:41, 31 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Maybe you can also change in d:Q20026619

  • Label : USB-C
  • Alias : USB Type-C

77.0.218.248 20:43, 1 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 21:06, 1 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Вітаю! Аднавіце, калі ласка, гэты артыкул у маёй асабістай прасторы, я над ім папрацую. Дзякуй. Віт; размовы 01:12, 3 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

  Зроблена Удзельнік:Vit Koz/Гардэроб (Хронікі Нарніі). Старонка патрабуе істотнай перапрацоўкі, магчыма лепей увогул выдаліць стары змест і напісаць наноў.--Artsiom91 (размовы) 01:19, 3 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Аднаўленне артыкула

Вітаю, шаноўны  Artsiom91. Калі ласка, аднавіць у маёй асабістай прасторы артыкул «Планаванне». Крыніцы знойдзеныя, застаецца толькі дадаць; тэкст можна трохі перапрацаваць. --З павагай, Севастополец (размовы) 10:45, 16 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Аднаўляць не буду, бо выдаляўся артыкул з-за неэнцыклапедычнага стылю — тэкст быў цалкам публіцыстычны, і даданне раздзела крыніц нічога тут не зменіць. Пераклад артыкула, які зараз ёсць у тарашкевіцы, таксама будзе выстаўлены да выдалення. Артыкул можа быць створаны наноў з энцыклапедычным зместам без залішняй публіцыстыкі.--Artsiom91 (размовы) 10:57, 16 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Дык артыкул на тарашкевіцы перапрацаваны і пакінуты, чаму да выдалення? З павагай, Севастополец (размовы) 12:00, 16 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
На тарашкевіцы дададзены адзін абзац у прэамбуле і спіс літаратуры, якія незразумела як да тэксту артыкула адносіцца. І захаваны артыкул з прастаўленнем шаблона-пажадання "стыль". Можаце стварыць тут артыкул з аднаго першага абзаца тарашкевічнага артыкула, бо ўсё астатняе дагэтуль публіцыстыка, якой не месца ў энцыклапедыі.--Artsiom91 (размовы) 12:47, 16 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Гарадня / Гародня?

На карце Чарнігаўскай вобласці ў БЭ - Гародня. У навігацыйнай стужцы Гарадня. Які варыянт? --Rymchonak (размовы) 14:21, 21 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Ва украінскай і рускай вікіпедыях Городня́. Думаю артыкул назваць Гарадня, з Гародня (Чарнігаўская вобласць) зрабіць перасылку, у лідзе прапісаць абодва варыянты.--Artsiom91 (размовы) 14:24, 21 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Горад называецца Городня́. --Artificial123 (размовы) 21:22, 21 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

User:Aschroet

Вітаю. Са мной скантактаваў User:Aschroet і папрасіў дагледзець яго праўкі. Дапаможаце? --Artificial123 (размовы) 21:19, 21 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

У мяне няма сцяга даглядчыка, чым магчу дапамагчы? Выдаць сцяг?--Artsiom91 (размовы) 21:23, 21 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Не, звярнуся да кагосьці іншага. --Artificial123 (размовы) 21:59, 21 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

Шаблон

Вітаю. Можаце перапісаць {{Адміністрацыйны падзел Расійскай імперыі}}, каб ён выглядаў нармальна. --Artificial123 (размовы) 12:50, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

А што ў ім ненармальнага? На мой погляд адно што герб не там дзе трэба. Можна яшчэ перапісаць на гарызантальныя спісы (калі кожны элемент з новага радка з зорачкай, і стаіць "клас спісаў" = hlist), як у рувікі.--Artsiom91 (размовы) 13:28, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Меў на ўвазе гарызантальныя спісы, а то выглядае як рэлікт нейкі. --Artificial123 (размовы) 13:44, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Добра, увечары папраўлю. Хоць без гарызантальных спісаў у нас цэлая катэгорыя з болей чым 4000 складнікамі, сярод якіх больш за 1000 сельсаветаў і больш за 300 польскіх паветаў.--Artsiom91 (размовы) 14:01, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 20:58, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Толькі зараз убачыў, што меў на ўвазе {{Адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі}}. --Artificial123 (размовы) 21:17, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць
Тады зразумела, сапраўды выглядае састарэла. Паглядзеў і мне падалося. што лепей карыстацца пустым шаблонам {{Адміністрацыйная адзінка}} замест {{Адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі}} — выглядае не горш, менш праблем з выглядам і з падтрымкай шаблонаў. Згубяцца толькі папярэднікі і пераемнікі, ад якіх яшчэ незразумела якая карысць. Зрабіў адпаведную прапанову на Форуме.--Artsiom91 (размовы) 21:58, 29 лістапада 2018 (MSK)Адказаць

+ІПК

Паглядзіце выкарыстанне {{+ІПК}} у Рускай Вікіпедыі, магчыма, нам таксама варта прыкруціць/уставіць яго ў геа-карткі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:50, 7 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Паглядзеў. У рувікі гэты шаблон пакуль выкарыстоўваецца ў асноўным для азёр і будынкаў. Думаю, у нас можна паспрабаваць дадаць у шаблоны {{Славутасць}} і {{Возера}} як у рувікі, рукамі прапісаць для некалькіх артыкулаў, каб паглядзець як запрацуе. Аўтаматычнага паказу ў рувікі няма (толькі прапісваць уручную), ды і для беларускіх будынкаў і азёр, так разумею, варта напоўніць спасылкі на Вікідадзеныя ў OpenStreetMaps.--Artsiom91 (размовы) 00:52, 8 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Свазіленд

Ваш откат на старое название есть неправильным. В русской википедии страница переименована сейчас в Эсватини . Нет официальных подтверждений - стоп а есть ли вообще в Белоруси такое явление как официальны е госсударственное потдверждения и кто их делает. И можете ли привести пример чтоб регшулярно обновлялись белорусские переводы обьекты иностранной географии в каком то дайджесте реестре Мне кажеться что кроме правил транслитерации с иностранных языков в этом направлении ничего не делаеться .

 Если ждать два года что б какой то работник получающий зарплату у госсударства скопирует Эсваціні с прессы 

https://www.google.com.ua/search?q=%D0%AD%D1%81%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D1%96&oq=%D0%AD%D1%81%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD%D1%96+&aqs=chrome..69i57j0l5.6527j0j8&sourceid=chrome&ie=UTF-8

и поставмит на нем резолюцию офиц перевод - то такой подход  это неправильно . 

Например украинское сообщество википедии переименовало на основе статьи в Немецкой волне Украина и это есть правильно Украинский читатель получает вовремя украиснкое название . Также и белорус откроет википедию белорусскую посмотрит чтот ам нет Єсваціні , погуглит и возьмет перевод с газет при этом подумая что белорусская википедия отстает от жизни .--Bohdan Bondar (размовы) 13:05, 10 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Сабор (неадназначнасць)

Добрай ночы, Арцём. Бачу, што Вы як-раз у сеціве, то і запытаюся: як лепш выправіць асноўную спасылку на тэрмін "сабор". Зараз яна пераносіць на артыкул Сабор (храм). Таксама артыкул Сінод пароўнены з тэрмінам «сабор».

Так, убачыў Вашу праўку. Але мо лепш як зрабіць каб набор слова «Сабор» у пошуку вёў не да храма, а да Сабор (значэнні), у сэнсе адвязаць (перанакіраваць) ад Сабор (храм)? --Dehty (размовы) 01:22, 14 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Артыкул Сінод трэба выпраўляць, інфармацыю пераносіць у Сабор (значэнні) ці куды яшчэ. Перайсці на старонку-перасылку можна, набраўшы напрыклад яе ў пошуку, у артыкуле пасля перасылкі пад загалоўкам будзе надпіс кшталту "(Пасля перасылкі з Сабор)", пасля націскання на "Сабор" можна будзе перайсці і рэдагаваць як звычайную старонку. На старонцы «Сабор» павінна быць асноўнае значэнне, калі адно мае відавочную перавагу над іншымі, і недназначнасці калі яўнай перавагі аднаго варыянту няма. Таму магчыма мае сэнс перанесці, але тады варта будзе выправіць усе спасылкі на старонку, каб яны ішлі куды трэба.--Artsiom91 (размовы) 01:38, 14 снежня 2018 (MSK)Адказаць
У прынцыпу, 31 артыкул, мяркую будзе не складана адрэдагаваць, заўтра (на дзяжурстве) і займуся. Потым паведамлю зноў пра гатоўнасць :) . --Dehty (размовы) 02:01, 14 снежня 2018 (MSK) P.S. Артыкул пра «Сінод» таксама — за мной, бо пішу пра Свяцейшы ўрадаўнічы сінод, і там атрымаецца добрая блытаніна з сучасным Свяшчэнным сінодам. Яна і цяпер прагледжваецца ў артыкулах па гісторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. А дзесці гучаць і наогул варыянты — Святы, Найсвяты Сінод. --Dehty (размовы) 02:01, 14 снежня 2018 (MSK)Адказаць
Няма старонак, якія б спасылаліся на «Сабор». Прапаную ўставіць перасылку на Сабор (значэнні). Пытаю дазволу, каб не зрабіць чаго дарэмнага.--Dehty (размовы) 00:42, 15 снежня 2018 (MSK)Адказаць
Перанёс Сабор (значэнні) у Сабор.--Artsiom91 (размовы) 00:47, 15 снежня 2018 (MSK)Адказаць
Ок. Дзякую. Тэма зачынена :) .--Dehty (размовы) 00:58, 15 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Мішэль

Ці можаце злучыць міжмоўныя спасылкі з артыкулам "Мішэль" і міжмоўныя спасылкі фр.Michel? --Rymchonak (размовы) 09:35, 22 снежня 2018 (MSK)Адказаць
Звязаў, калі правільна зразумеў што трэба зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 09:45, 22 снежня 2018 (MSK)Адказаць
Дзякуй.--Rymchonak (размовы) 09:48, 22 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Падзякі і віншаванні

  Дзякую Вас за дапамогу ў папраўках артыкула Клэвань. Спадзяюся, што будзеце дапамагаць і ў завяршэнне артыкула З Новым годам ы Рыздвом Хрыстовым! --Biletsky Volodymyr (размовы) 15:16, 31 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Перавышэнне паўнамоцтваў, інтэрпрэтацыя правілаў Вікіпедыі.

  • Ну цяпер прашу тлумачэнняў, чаму вы выдаляйце артыкул спасылаючыся на нязначнасць, пры тым што гэты чалавек значны, чаму лічыце гэта самарэкламай. І чаму пры просьбе не выдаляць артыкул, у якой я выставіў шаблон, пра тое што я яе рэдагую. Вы яе нахабна выдаляйце і затым наогул блакуйце? Хто вы такі? Прашу вярнуць артыкул на месца, ці інакш з вас здымуць ролю адміністратара і заблакуюць. Паверце я ведаю куды скардзіцца, я даю вам шанец. У адваротным выпадку вы пра гэта пашкадуйце. У мяне ёсць усе кантакты верхавіны Вікіпедыі. У артыкуле ёсць гісторыя рэдагавання і гэтак далей. MentosLava (размовы) 00:51, 4 студзеня 2019 (MSK)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Artsiom91/2018»