Адкрыць галоўнае меню

Інд

(Пасля перасылкі з Рака Інд)

Інд (тыб.: སེང་གེ།་གཙང་པོ Sênggê Zangbo, кіт.: 印度河 Yìndù Hé, хіндзі: सिन्धु नदी, панджаб.: دریاۓ سندھ Sindh, пушту: اباسين Abāsin, сіндхі: سنڌوندي Sindhu, урду: دریائے سندھ) — буйная рака ў Паўднёвай Азіі, бярэ пачатак на тэрыторыі Кітая ў Гімалаях і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняй Індыі і Пакістана. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор'і, вусце - на поўначы Аравійскага мора, недалёка ад горада Карачы. Даўжыня Інда - 3180 км, плошча басейна - 960 800 км ²

Інд
सिन्ध, Sindhu
Інд каля Скарды
Інд каля Скарды
Выток Тыбет
Вышыня вытоку 5300 м
Вусце Аравійскае мора
Даўжыня 3180 км
Расход вады 6 600 м³/с
Вадазбор 980 км²
Краіна Кітай, Індыя, Пакістан
Карта Інда з прытокамі паводле The Times Atlas of the world
Карта Інда з прытокамі паводле The Times Atlas of the world
Commons
У Вікісховішчы ёсць выявы з тэмай:
Інд

ГідраграфіяПравіць

Выток і верхняе цячэннеПравіць

Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 м[1] (5182 м па Геаслоўніку[2] і 5500 м паводле Брытанікі[3]) на паўднёвым захадзе Тыбецкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбет Кайлаш), прыкладна ў 40 км на поўнач ад возера Манасаравар. Пад назвай Сіндху цячэ да зліцця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.

Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы Каракарума, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміж Тыбецкім аўтаномным раёнам і індыйскім штатам Джаму і Кашмір Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункта Дэмчок. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горад Лех — сталіца гістарычнай вобласці Ладакх. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца рака Занскар, пасля чаго ля горада Тынгмасганг рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прыгранічнага паселішча Баталік.

Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі Паўночнымі тэрыторыямі ў Інд упадае рака Шынга. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае рака Шаёк. У Скарду (галоўнага горада Балцістана) у Інд справа ўпадае рака Шыгар, якая жывіцца найбуйнейшымі ледавікамі Біяфо і Балтора. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку Харамош, пасля чаго зліваецца з ракой Гілгіт (таксама справа) ля горада Бунджы і паварочвае на паўднёвы захад, прарываючыся паміж адгор’ямі Гімалаяў і Гіндукуша. Адсюль па беразе Інда цягнецца Каракарумская шаша. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі Астор і працякае ў падножжаў гары Нанга Парбат, якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.

У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор'і, дзе ў 1977 была пабудавана дамба Тарбела. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток Кабула (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі Сулейманавых гор і Салянага хрыбта і затым выходзіць на Інда-Гангскую раўніну.

Гаспадарчае выкарыстаннеПравіць

Гідраэнергетычнага патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн. кВт. Пабудавана 14 вялікіх плацін, у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн. тон за год.

Праблема выкарыстання водных рэсурсаў рэк басейна Інда не раз выклікала канфлікты паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама паміж асобнымі штатамі. Дагавор па водах Інда, падісаны ў 1960 годзе, рэгулюе размеркаванне вод пяці рэк Пенджаба.

ІрыгацыяПравіць

У ніжняй часткі басейна Інда аброшваецца каля 12 млн. га. зямель (галоўным чынам у Пенджабе і ў дэльце), да вусця даходзіць менш за палову сцёку ракі. Сумарная даўжыня ірыгацыйных каналаў складае прыкладна 65 тыс. км, з дапамогай ірыгацыйных збудаванняў аброшваецца звыш 1,7 млн га.

СуднаходстваПравіць

Суднаходства па Інду ажыццяўляецца звычайна ад вусця да горада Дэраісмаілхан (каля 1200 км). Яшчэ вышэй, да горада Аток, ля вусця ракі Кабул могуць падымацца невялікія пласкадонныя судны.

Зноскі