Рэмус фон Войрш
Рэ́мус фон Войрш (ням.: Martin Wilhelm Remus von Woyrsch; 4 лютага 1847, замак Пільсніц пад Брэслау, Каралеўства Прусія — 6 жніўня 1920, замак Пільсніц пад Брэслау) — прускі афіцэр пяхоты, каралеўскі генерал-фельдмаршал (1917). Доктар Honoris causa Брэслаўскага ўніверсітэта.
Марцін Вільгельм Рэмус фон Войрш | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1847 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1920 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1866—1917 |
Званне |
![]() |
Камандаваў | Армейская група «Войрш», Група армій Войрша |
Бітвы/войны |
Аўстра-пруская вайна 1866 года Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | з 1917 |
![]() |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкай прускай сям’і.
Пасля сканчэння сярэдняй школы пайшоў у войска. 5 красавіка 1866 года трапіў да 1-га гвардэйскага пяхотнага палка. У тым самым годзе атрымаў чын лейтэнанта на сямітыднёвай вайне з Аўстрыяй. Удзельнічаў у франка-прускай вайне (1870—1871), пасля служыў у Генеральным штабе (1878—1879 і 1882—1889). У 1896 — палкоўнік Гвардзейскага фузілернага палка. Праз год атрымаў чын генерала. У 1901 годзе камандуючы 12-й Дывізіі. У 1903—1904 гадах камандзір VI Корпуса у Брэслау, у 1905 — генерал пяхоты. У 1911 годзе пасля 45 гадоў службы быў звольнены з арміі.
Першая сусветная вайна
правіцьУ сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны 2 жніўня 1914 года прызначаны камандзірам Сілезскага ландвернага корпуса (Landwehrkorps Woyrsch, пазней Armee-Abteilung Woyrsch; 2 ландверныя дывізіі і 72 гарматы), што дзейнічаў на Усходнім фронце пад аўстра-венгерскай камандаю. Яго мэтай было захаванне Сілезыі ад нападу расійскага войска.
25 кастрычніка 1914 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.
У 1915 годзе адзначыўся пад час аперацыі пад Равай-Рускай, забеспечваючы адыход аўстрыйскага войска. 23 ліпеня 1915 атрымаў дубовыя галінкі да ордэна Pour le Merite.
Корпус пераназваны ў 1916 на Групу армій Войрш (Heeresgruppe Woyrsch). Атрымаў шмат перамогаў, напрыклад пад Торунем.
У 1916 падчас Скробава-Гарадзішчанскай аперацыі пад Баранавічамі стрымаў наступ расійскіх войскаў, чым не даў развіць поспех Брусілаўскага прарыву.
У 1917 за Скробава-Гарадзішчанскую аперацыю атрымаў чын генерал-фельдмаршала. Група арміі была распушчана ў снежні 1917 года, пасля Кастрычніцкага перавароту. Войрш быў звольнены з войска па ўласнай просьбе.
Цикавыя факты
правіцьУ падмурку аднаго з дамоў в. Лінова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці знойдзены камень з надпісам Woyrsch Stem 1916. Хутчэй за ўсё гэты камень мае дачыненне да генерал-фельдмаршала Рэмуса фон Войрша. Магчыма, гэты камень пастаўлены ў гонар нейкай ваеннай аперацыі на тэрыторыі в. Лінова або прыезду генерал-фельдмаршала ў 1916 годзе. Пытанне, адкуль і якім чынам гэты камень трапіў у падмурак дома, застаецца адкрытым.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэмус фон Войрш