Свята-Ушэсцеўская царква (Мазалава)

праваслаўны храм у аг. Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі

Свя́та-Ушэ́сцеўская царква́ — праваслаўны храм у аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца на заходняй ускраіне паселішча.

Праваслаўны храм
Свята-Ушэсцеўская царква
53°58′44″ пн. ш. 31°34′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Мазалава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Мсціслаўскае
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Аўраам Іванавіч Мельнікаў
Дата пабудовы 1799 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000515шыфр 513Г000515
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Праект перабудовы царквы архітэктара А. І. Мельнікава, 1827.

У другой палове XIV стагоддзя Лугвенам, сынам вялікага князя літоўскага Альгерда, у Мазалаве быў заснаваны манастыр. У 1631 годзе архімандрытам у ім служыў будучы ўніяцкі царкоўны дзеяч Рафаіл Корсак. У 1665 годзе манастыр быў пашыраны дачкой мсціслаўскага стольніка Мікалая Сухадольскага Марыянай і стаў называцца Спаса-Праабражэнскім. У 1743 годзе манастыр перавялі ва ўніяцтва, але ў 1778 годзе вярнулі праваслаўным. Пры ім дзейнічалі 2 царкоўнапрыходскія школы для дзяўчат і хлопчыкаў[1].

У 1799 годзе на сродкі графіні Чарнышовай у манастыры была ўзведзена Узнясенская царква, перабудаваная ў 1827—1832 гадах паводле праекта архітэктара Аўрама Мельнікава. Па выніках перапісу 1897 года, у манастыры было 10 двароў, пражывалі 89 чалавек, дзейнічала царкоўнапрыходская школа.

У пачатку XX стагоддзя манастыр налічваў 75 манашак і ўключаў 2 царквы: у гонар Узнясення Гасподняга і імя свяціцеля Мікалая Цудатворца (не захавалася). Свята-Мікалаеўская царква была збудавана ў 1880 годзе з цэглы, уяўляла сабой прамавугольны ў плане будынак, які быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем і чляніўся на бакавых сценах прамавугольнымі з люкарнамі і аконнымі праёмамі[1]. У 1910 годзе пры кляштары працавала амбулаторыя.

За савецкім часам манастыр быў закрыты, у адным з будынкаў размясцілася школа (адкрыта ў 1925 годзе). У 1991 годзе адзіны захаваны ад манастыра будынак Узнясенскай царквы быў перададзены адноўленаму прыходу, пачаліся рэстаўрацыйныя работы. У 2007 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Станам на 2016 год, былі завершаны вонкавыя работы: дароблены дах, купал пакрыты нітрыдам тытана, які імітуе золата[2].

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Мураваны амаль квадратны ў плане трохнефны чатырохстаўповы храм, да якога па восі ўсход-захад прымыкаюць паўкруглая апсіда, прытвор і чатырох’ярусная вежа-званіца (над галоўным уваходам) са шпілем. Сяродкрыжжа завершана купалам на круглым у плане светлавым барабане. Галоўны і бакавыя ўваходы з чатырохкалоннымі порцікамі іанічнага ордара завершаныя трохвугольнымі франтонамі. У аздабленні фасадаў выкарыстаныя гарызантальны руст, дэкаратыўная скульптура, пілястры, прафіляваныя карнізы. Нефы перакрытыя крыжовымі скляпеннямі на папружных арках. Дах і завяршэнне званіцы не захаваліся. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі размешчаны ў 2 ярусы: вялікія — у ніжнім, маленькія — у верхнім[3].

Унутраная прастора 4 слупамі падзелена на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Пры ўваходзе хоры. Меўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая», прывезены з Чарнігаўскай губерні і падараваны графіняй Чарнышовай.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць