Стрэлкаліст звычайны
Стрэлкаліст звычайны[1], Стрэлкаліст стрэлкалісты[1][2], Стрэліца[3] (Sagittaria sagittifolia) — від кветкавыхраслін роду Стрэлкаліст (Sagittaria) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Стрэлкаліст звычайны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sagittaria sagittifolia L. (1753) | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая водная травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, з гладкім краем, трох тыпаў: самыя ніжнія лісты лінейныя, па большай частцы пагружаныя, другі тып — плывучыя, з круглявай або падобнай на дзіду пласцінай, трэці тып — выходзяць з вады, на доўгіх чаранках, стрэлападобнай формы. Кветкі аднаполыя, белыя, фіялетавыя каля асновы. Плод — шматарэшак. На сталонах расліны часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[1].
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьСвятлолюбівая расліна, гідрафіт, мезафіт, эўтроф[4]. Расце на водна-балотных угоддзях. Распаўсюджаны ў Еўропе ад Ірландыі і Партугаліі да Фінляндыі і Балгарыі, сустракаецца ў Расіі (уключаючы Сібір і Каўказ), Украіне, Японіі, Турцыі, Кітаі, Аўстраліі, В’етнаме.
Гаспадарчае і прыроднае значэнне
правіцьУ некаторых краінах стрэлкаліст звычайны вырошчваецца ў харчовых. Карэнішчы і клубні расліны выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і народнай медыцыне. Дэкаратыўная расліна.
У дзікай прыродзе з’яўляецца кормам для вадаплаўных птушак, вадзянога пацука і іншых жывёл, а таксама для свойскіх качак пры іх утрыманні на натуральных вадаёмах[5]. У Паўночнай Амерыцы стрэлкаліст называюць белай бульбай індзейцаў, у Кітаі здаўна культывуецца як агародніннае расліна, вырошчваецца для атрымання крухмалу[5].
Ахова
правіцьУключаны ў Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Саха (Якуція). Таксама уключаны ў Чырвоную кнігу Арменіі.
Сінонімы
правіць- Alisma sagittaria Stokes (1812)
- Sagitta aquatica (Lam.) St.-Lag. (1889)
- Sagitta major Scop. (1772), nom. superfl.
- Sagitta palustris Bubani (1901)
- Sagittaria acuminata Sm. (1815)
- Sagittaria aquatica Lam. (1779)
- Sagittaria aquatica Gray (1822)
- Sagittaria bulbosa (Poir.) Donn (1811)
- Sagittaria gigantea H.Vilm. (1863), nom. illeg.
- Sagittaria heterophylla Schreb. (1811)
- Sagittaria lancifolia H.Vilm. (1863), nom. illeg.
- Sagittaria minor Mill. (1768)
- Sagittaria monoeca Gilib. (1782), opus utique oppr.
- Sagittaria sagittifolia Schur (1866)
- Sagittaria sagittifolia Tinant (1836)
- Sagittaria sagittifolia Gaudin (1830)
- Sagittaria sagittifolia Asch. & Graebn. (1897)
- Sagittaria sagittifolia Schur (1866)
- Sagittaria sagittifolia (Schreb.) Schur (1866)
- Sagittaria sagittifolia (Mill.) Regel (1862), nom. illeg.
- Sagittaria sagittifolia Bolle (1861)
- Sagittaria sagittifolia Coss. & Germ. (1845)
- Sagittaria sagittifolia Asch. & Graebn. (1897)
- Sagittaria sagittifolia Asch. & Graebn. (1897)
- Sagittaria tenuior Gand. (1875)
- Sagittaria vulgaris Gueldenst. (1791)
- Vallisneria bulbosa Poir. (1808)
Батанічныя ілюстрацыі (злева направа):
Я. Штурма з кнігі Deutschlands Flora in Abbildungen, 1796; Я. Копса з кнігі Flora Batava, 1822; О. В. Тамэ з кнігі Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz, 1885; А. Маскле з кнігі Atlas des plantes de France, 1891; К. А. М. Ліндмана з кнігі Bilder ur Nordens Flora, 1917—1926. |
Крыніцы
правіць- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Стрелолист обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)
- ↑ а б Стрелолист обыкновенный (лат. Sagittaria sagittifolia) Архівавана 15 жніўня 2020. (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023) // Прыродна-экалагічны музей (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. М. Стрэлкалі́ст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 216—217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стрелолист // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Кривохарченко И. С., Жмылев П. Ю. Стрелолист стрелолистный // Биологическая флора Московской области / под ред. В. Н. Павлова, В. Н. Тихомирова. — М.: Аргус, 1996. — С. 4—21. — 182 с. — 500 экз. — ISBN 5-85549-148-X.
- Цвелёв Н. Н. Род Стрелолист — Sagittaria // Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1979. — Т. IV. Ред. тома Ю. Д. Гусев. — С. 164—167. — 355 с. — 3950 экз.
- Юзепчук С. В. Sagittaria sagittifolia — Стрелолист стрелолистный // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 287—288. — 302 + XVI с. — 5 000 экз.
Спасылкі
правіць- Стрелолист обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)
- Sagittaria sagittifolia L. (Стрелолист обыкновенный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)
- Стрелолист обыкновенный — Sagittaria sagittifolia L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)
- Стрелолист обыкновенный (лат. Sagittaria sagittifolia) Архівавана 15 жніўня 2020. (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023) // Прыродна-экалагічны музей (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)
- Растения Беларуси. Sagittaria sagittifolia L. (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023) // Гербарый ЦБС НАН Беларусі