Сямён Майсеевіч Крывашэін
Сямён Майсеевіч Крывашэін (руск.: Семён Моисеевич Кривошеин; 28 лістапада 1899, Варонеж — 16 верасня 1978) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (1943), Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнічаў у вызваленні Глуска, таксама ўдзельнік германа-савецкага ваеннага параду ў Брэст-Літоўску.
Сямён Майсеевіч Крывашэін | ||
---|---|---|
руск.: Семён Моисеевич Кривошеин | ||
![]() | ||
Мянушка | палкоўнік Меле | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1899 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 16 верасня 1978 (78 гадоў) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Альма-матар | ||
Грамадзянства | ||
Прыналежнасць |
![]() |
|
Род войскаў | бранетанкавыя войскі | |
Гады службы | 1918—1953 | |
Званне | ||
Камандаваў |
25-ы механізаваны корпус, 2-гі механізаваны корпус, 1-ы механізаваны корпус |
|
Бітвы/войны | ||
Узнагароды і званні |
|
|
У адстаўцы | аўтар мемуар | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1931), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1952). Удзельнік Грамадзянскай вайны, Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1937), баёў каля возера Хасан (1938), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). З 1941 года на Цэнтральным, Калінінскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, камандзір 1-га Краснаградскага механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. Часці корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся пры фарсіраванні ракі Шчара, вызваленні Слоніма, Брэста, Варшавы, у бітве за Берлін. Да 1953 года ў Савецкай Арміі.
Узнагароды і званні Правіць
Ганаровы грамадзянін Глуска з 1969 года і ганаровы грамадзянін горада Брэста з 1974 года[1].
Памяць Правіць
Імем С. М. Крывашэіна названы вуліцы ў Брэсце і Пружанах[1].
Творчасць Правіць
Аўтар кніг «Сквозь бури» (1959), «Чонгарцы» (1975)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 9. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 9. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
Спасылкі Правіць
Сямён Майсеевіч Крывашэін на сайце «Героі краіны»