Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка
Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка (21 чэрвеня 1914, Рагачоў — 31 жніўня 1988) — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1961).
Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1988 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 чэрвеня 1914 года ў Рагачове. Скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. Працаваў у 1937—1941 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача БССР, у 1942—1944 гадах у Мінскім гарадскім тэатры, у 1944—1946 у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 1946—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, у 1955—1978 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць
правіцьСтвораныя ім вобразы вызначаліся псіхалагічнай дакладнасцю. Сярод роляў: Янук, Язэп Шыдлоўскі («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Максім Кутас («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Гусляр («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), пан Бараноўскі, Канцлер («Несцерка», «Цудоўная дудка» В. Вольскага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Алег Баян («Клоп » У. Маякоўскага), Мантанелі («Авадзень » паводле Э. Л. Войніч), тата Карла («Прыгоды Бураціна » паводле А. Талстога), Тарталья («Зялёная птушка » К. Гоцы).
Зноскі
Літаратура
правіць- Говар-Бандарэнка Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).