Чэслаў Сэнюх

польскі літаратар, перакладчык, публіцыст

Чэслаў Сэнюх або Сенюх[1] (псеўд.: Чэслаў Любча[2]; 9 ліпеня 1930, Любча, гміна Любча, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча — 8 кастрычніка 2021[3]) — польскі літаратар, перакладчык, публіцыст.

Чэслаў Сэнюх
польск.: Czeslaw Seniuch
Род дзейнасці літаратар, перакладчык, публіцыст
Дата нараджэння 9 ліпеня 1930(1930-07-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 2021(2021-10-08) (91 год)
Грамадзянства
Бацька Станіслаў Сэнюх
Маці Стэфанія Сэнюх
Альма-матар
Член у Саюз беларускай моладзі
ЗАІКС

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзіўся Чэслаў Сенюх у мястэчку Любча ў 1930 годзе ў простай сям’і беларускіх сялян: ягоная маці Стэфанія была беларускай[2] і паходзіла з вёскі Воўкаразі, што недалёка ад Любчы, а бацька Станіслаў быў родам з Украіны[1]. Бацькі Чэслава пераехалі туды з Кіева ў 1920-я, ратуючыся ад бальшавікоў. Паводле сямейнай легенды, род Чэслава Сэнюха ўзыходзіць да літоўскага гетмана Міколы Сэняўскага[2].

Бацькі Чэслава добра ведалі польскую, украінскую і беларускую мовы, таму ў сям’і дзеці свабодна валодалі і размаўлялі на беларускай і на польскай мовах. Вучыўся Чэслаў у беларускай сямігадовай школе ў Любчы[4].

У 1941 годзе бацька памёр у турэмным лагеры пад Новасібірскам, куды быў вывезены перад вайной у 1940 годзе як «вораг народа», і сям’я засталася без бацькі і гаспадара. Падчас вайны Чэслаў Сэнюх быў у Саюзе беларускай моладзі.

У 1945 годзе сям’я Сэнюхаў пераехала ў Польшчу — спачатку ў Беласток, дзе ў 1950 годзе Чэслаў скончыў Беластоцкі ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста, а потым ён паехаў у Варшаву, дзе паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, якое скончыў у 1954 годзе[1].

Працаваць пачаў адразу дыктарам і рэдактарам на польскім радыё. У час работы ў польскай рэдакцыі радыё «Масква» займаўся перакладамі з усходнеславянскіх моў. Рэдагаваў рускамоўны дадатак да польскага штотыднё­віка «Przyjazn» з урокамі польскай мовы для рускіх чытачоў, працаваў у рэдакцыі Варшаўскай кінастудыі дакументальных фільмаў.

Пэўны час Чэслаў Сенюх быў галоўным рэдактарам часопіса «Tlumacz» пры таварыстве польскіх перакладчыкаў.

З пачаткам перакладніцкай дзейнасці пачаў выступаць з вострымі публіцыстычнымі артыкуламі на беларускія тэмы на старонках перыядычных выданняў «Gazeta Polska», «Oboz», «Czasopis», «Magazyn Literacki», «Наша слова», «Ніва», «Літаратура і мастацтва» і інш.

У верасні 1998 года Чэслаў Сэнюх напісаў заяву з просьбай лічыць сябе грамадзянінам БНР[2].

У 2009 годзе выйшаў дакументальны фільм «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941—1944», дзе Чэслаў Сэнюх здымаўся як сведка тых падзей[5]. Гэтак жа Чэслаў працаваў у беларускай службе Польскага Радыё[6].

ПеракладніцтваПравіць

Беларускай культурай Чэслаў Сэнюх пачаў актыўна займацца ў 1970-я гады. Працаваў над перакладамі беларускай паэзіі і прозы для часопіса «Literatura radziecka», які выдаваўся ў Маскве. Сярод ягоных першых перакладаў — верш Я. Купалы «Прарок» (1982), апавяданне Я. Брыля «Хуткі Нёман» (1989). Чэслаў Сэнюх таксама перакладаў раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), аповесць В. Быкава «Аблава» (1991), паэмы С. Законнікава (1996), а таксама вершы М. Танка, В. Зуёнка, У. Арлова, С. Адамовіча[1], Р. Барадуліна[7], У. Някляева[8].

Таксама Чэслаў Сэнюх цягам 10 гадоў (1991—2001) займаўся перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа, на што яго зматываваў Янка Брыль. Гэта найбольш грунтоўная праца аўтара[7].

НацыянальнасцьПравіць

Пра сваё самавызначэнне Чэслаў Сэнюх распавёў:[2]

Па крыві я належу напалову Беларусі, напалову — Польшчы. разам з тым, нацыянальнасць мая — як у Адама Міцкевіча, калі трымацца ў гэтым пытанні таго падыходу, што вызначаецца яна свядомасцю і ёю ж ствараецца.

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць

Інтэрв’юПравіць