Шарль Азнавур
Шарль Азнавур (фр.: Charles Aznavour, арм.: Շառլ Ազնավուր; 22 мая 1924, Парыж — 1 кастрычніка 2018) — французскі спявак-шансанье, аўтар песень, акцёр армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм.: Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).
Шарль Азнавур | |
---|---|
фр.: Charles Aznavour | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Шахнур Вахінак Азнавурян |
Дата нараджэння | 22 мая 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2018[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
Францыя Арменія |
Бацька | Misha Aznavourian[d] |
Жонка | Micheline Rugel[d], Evelyne Plessis[d] і Ulla Thorsell[d] |
Дзеці | Seda Aznavour[d], Misha Aznavour[d] і Katia Aznavour[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар-выканаўца, сцэнарыст, кінаакцёр, паэт-песеннік, кампазітар, паэт, дыпламат, студыйны музыкант, кінарэжысёр, спявак, шансанье |
Гады актыўнасці | з 1936 года |
Інструменты | вакал[d][8] |
Жанры | шансон |
Лэйблы | EMI, Barclay, Mercury, Monument, Ducretet Thomson, MGM, Polydor, MusArm |
Узнагароды | |
c-aznavour.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.
Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.
Біяграфія
правіцьБацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[10][11] і Кнара Багдасаран[12][13] — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[14] Вагінак[15] Азнавуран[10], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.
Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[16], у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).
У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[17]. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».
Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.
У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.
Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі[18][19]. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.
Асабістае жыццё
правіцьАзнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946)[20], Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля[21]. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі[22].
Крыніцы
правіць- ↑ Charles Aznavour // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Aznavour // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles Aznavour est décédé à l'âge de 94 ans — RTL, 2018.
- ↑ Who's who in France Праверана 1 кастрычніка 2018.
- ↑ Charles Aznavour vient de mourir à 94 ans, il avait choisi Mouriès pour y faire son petit paradis provençal — France 3 Provence-Alpes, 2018.
- ↑ Du monde à Montfort l'Amaury pour se recueillir sur la tombe de Charles Aznavour — France Bleu, 2018. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ Une dernière fois, les fans ont chanté «Emmenez-moi» pour Charles Aznavour — Le Parisien, 2018. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
- ↑ Fichier des personnes décédées Праверана 30 красавіка 2022.
- ↑ а б Portrait de S.E. Charles Aznavour (фр.). Embassy of the Republic of Armenia in Switzerland. Архівавана з першакрыніцы 30 June 2014.
- ↑ Biographie Charles Aznavour . Musicme.com. Праверана 18 жніўня 2015.
- ↑ Biodata(недаступная спасылка). Billetnet.fr. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 1 May 2011.
- ↑ CHARLES AZNAVOUR - Encyclopædia Universalis . Universalis.fr. Праверана 18 жніўня 2015.
- ↑ Hovannisian Richard G. The Armenian Genocide: Cultural and Ethical Legacies. — New Brunswick, N.J.: Transaction Publishers, 2007. — С. 215. — ISBN 9781412835923.
- ↑ Katz Ephraim. The Film Encyclopedia. — 7th. — New York: HarperCollins. — С. 1653. — ISBN 9780062277114.
- ↑ Encyclopedia of Music in the 20th Century / Lol Henderson, Lee Stacey. — Hoboken: Taylor and Francis, 2014. — С. 35. — ISBN 1135929467.
- ↑ "Charles Aznavour". RFI Musique. December 2008. Архівавана з арыгінала 10 лютага 2011. Праверана 10 February 2011.
- ↑ Itzkoff, David (10 лютага 2014). "Aznavour Granted Armenian Citizenship". New York Times. Праверана 26 снежня 2008.
- ↑ "French crooner Charles Aznavour granted Armenian citizenship". France 24. 27 снежня 2008.
- ↑ Biography for Charles Aznavour . imdb.com. Праверана 29 студзеня 2013.
- ↑ Biographie de Charles AZNAVOUR . leParisien.fr. Праверана 29 студзеня 2013.
- ↑ Aznavour: "J'ai été poussé à vivre en Suisse"(недаступная спасылка). lematin.ch. Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 13 лістапада 2013.
Літаратура
правіць- Азнавур Шарль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Шарля Азнавура (фр.)
- Шарль Азнавур на сайце «Internet Movie Database» (англ.)