Юстыніян Шчыт-Неміровіч (1740—1824)

1740—1824

Юстыніян Неміровіч-Шчыт (6 лютага 1740 — 7 сакавіка 1824) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы літоўскі, кансуляр Пастаяннай Рады, пасол на сойм, староста маркаўскі.

Юстыніян Шчыт-Неміровіч
польск.: Justynian Niemirowicz-Szczytt
Герб Ястрабец
Герб Ястрабец
староста маркаўскі
1759/1761 — 1766
Пераемнік Тадэвуш Коцел
пісар скарбовы літоўскі
1777 — 1788
Папярэднік Казімір Вольмер
Пераемнік Станіслаў Аўгуст Горскі
Нараджэнне 6 лютага 1740(1740-02-06)[1]
Смерць 7 сакавіка 1824(1824-03-07)[1] (84 гады)
Месца пахавання
Род Шчыты-Неміровічы
Бацька Ян Юстыніян Шчыт-Неміровіч[d]
Маці Барбара з Хамінскіх[d]
Жонка Барбара з Лапацінскіх[d] і Казіміра з Войнаў-Ясянецкіх[d][2]
Дзеці Фелікс Шчыт-Неміровіч[d], Юзаф Шчыт-Неміровіч[d], Дарота са Шчытоў-Неміровічаў[d] і Ганна са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Шчытоў-Неміровічаў герба «Ястрабец». Адзіны сын кашталяна інфлянцкага Яна Юстыніяна Шчыта-Неміровіча (1705—1767) ад другога шлюбу з Барбарай Хамінскай (пам. 1775), удавой старосты маркаўскага Казіміра Коцела.

Атрымаў адукацыю ў Collegium Nobilium у Вільні. Каля 17591761 года ён стаў старостам маркаўскім, у 1766 годзе саступіў гэты ўрад свайму зводнаму брату Тадэвушу Коцелу (1736—1799) і яго жонцы Ганне з Тышкевічаў.

У 1764 годзе Юстыніян Шчыт-Неміровіч у якасці пасла ад Полацкага ваяводства падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1767 годзе ён быў выбраны першым паслом ад Полацкага ваяводства на надзвычайны сойм у Варшаве.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай большая частка ўладанняў Юстыніяна Шчыта-Неміровіча апынулася на тэрыторыі Расійскай імперыі, але ён па-ранейшаму актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. У Полацку ён быў выбраны дэлегатам ад далучанай тэрыторыі і ездзіў у Санкт-Пецярбург, дзе вёў перамовы аб падтрымцы з братамі Іванам і Рыгорам Арловымі.

Падчас Падзельнага сойма Юстыніян Шчыт-Неміровіч быў прызначаны ў склад пяці камісій Пастаяннай Рады. 23 жніўня 1776 года ў якасці кансуляра Пастаяннай Рады ён падпісаў акт парламенцкай канфедэрацыі. У тым жа 1776 годзе ён быў ізноў выбраны ў склад Пастаяннай Рады, у якай выступаў за павелічэнне ўзброеных сіл, рэфармаванне казначэйства і павышэнне якасці адукацыі.

У 1777 годзе Юстыніян Шчыт заняў пасаду пісара скарбовага літоўскага, якую ў 1788 годзе перадаў свайму сваяку Станіславу Аўгусту Горскаму. У 1780 годзе ён разам з Юзафам Панятоўскім, пляменнікам караля Станіслава Аўгуста, суправаджаў расійскую імператрыцу Кацярыну II у час яе паездкі ў Полацк.

У 1792 годзе разам са сваім сынам Юзафам ён падарожнічаў па Рэчы Паспалітай і Галіцыі. На працягу трох месяцаў знаходжання ў Варшаве ён дамогся атрыманні для свайго сына пасады камергера караля Станіслава Аўгуста. Гэта падарожжа разам з апісаннем шматлікіх сустрэч з вядучымі дзеячамі эпохі, у тым ліку пры дварах караля Станіслава Аўгуста і Радзівілаў у Нябораве апісаў у сваіх мемуарах ягоны сын Юзаф.

Другі падзел Рэчы Паспалітай у 1792 годзе стаў вялікім ударам для Юстыніяна Шчыта-Неміровіча. Ён кінуў грамадскую дзейнасць, прысвяціўшы сябе літаратуры і музыцы. Ён вярнуўся да грамадскага жыцця пасля ўзыходжання на прастол імператара Паўла I Пятровіча па просьбе полацкай шляхты ва ўмовах канфлікту, звязанага са стварэннем у 1796 годзе Беларускай губерні са сталіцай у Віцебску. Затым ён быў аднагалосна абраны 800 грамадзянамі двух былых намесніцтваў, Полацкага і Магілёўскага, старшынёй галоўнага суда і дэпартамента Беларускай губерні.

Юстыніян Шчыт-Неміровіч памёр 7 сакавіка 1824 года, ён быў пахаваны побач з бацькамі і старэйшым сынам Феліксам і яго жонкай у дамініканскім касцёле ў Валынцах.

Уласнасць і дабрачыннасць правіць

Юстыніян Шчыт-Неміровіч валодаў значнымі маёнткамі ў Полацкім ваяводстве. У 1761 годзе яго бацька, кашталян інфлянцкі Ян Шчыт-Неміровіч, перадаў яму ў валоданне буйную частку сваіх уладанняў, у тым ліку Дабромысль, Таболкі, Шыпаў, Валы (Казаржэва) і перайменаваную ім у гонар свайго сына Юстыніяна — Юстыянава (былыя Ужмяны). У склад яго ўладанняў былі ўключаны, у прыватнасці, Асінаўка, Казуліна, Паддуб’е (перайменаваную ім у гонар свайго сына Фелікса ў Шчаснопаль), Сакалішча, Вырадка і Белае.

Юстыніян Шчыт-Неміровіч доўгі час пражыў у Варшаве, а з 1783 года жыў у Вільні. У першай палове 1780-х гадоў ён асеў у Юстыянаве, дзе пабудаваў аднапавярховы палац з гаспадарчымі пабудовамі і паркам, распрацаваным італьянскім архітэктарам Карла Спампані. Ён таксама пабудаваў свае летнія рэзідэнцыі ў Таболках і Дабромыслі.

Пры ім у Юстыянаве пражывала каля 200 жыхароў, у тым ліку паэт Ян Аношка (каля 1775—1827). Ён карыстаўся ўсеагульнай павагай, яму часта даручалі весці перамовы і апякунствы. У Пастаяннай Радзе заклікаў да фінансавання вучобы для бедных, сам дапамагаў 12 вучням у школах Беластока.

Сям'я правіць

Юстыніян Шчыт-Неміровіч быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Барбара з Лапацінскіх (1746—1773), дачка пісара вялікага літоўскага Мікалая Тадэвуша Лапацінскага і Барбары з Копцяў. Дзеці ад першага шлюбу:

У 1775 годзе ён другі раз ажаніўся з Казімірай з Войнаў-Ясянецкія (пам. 1783), дачкой абознага полацкага Юзафа Война-Ясянецкага і Людвікі з Сулістроўскіх. Дзеці ад другога шлюбу:

Зноскі

Літаратура правіць

  • A. Haratym, hasło: «Justynian Szczytt Niemirowicz», [w:] Polski Słownik Biograficzny. T. 47. Warszawa-Kraków: Polska Akademia Nauk i Polska Akademia Umiejętności — Instytut Historii PAN im. Tadeusza Manteuffla, 2011, s. 565—567.